Темы

Абуджае ў сэрцах вучняў любоў да роднага слова

Абуджае ў сэрцах вучняў любоў да роднага слова

Сярод тых, хто найбольш часта карыстаецца роднай мовай, настаўнікі беларускай мовы і літаратуры, бо менавіта яны вучаць размаўляць на ёй сваіх выхаванцаў, знаёмяць з лепшымі творамі беларускай літаратуры, прывіваюць любоў да беларускай культуры і традыцый, тым самым закладваюць падмурак для фарміравання нацыі.

Ужо амаль 22 гады любоў да роднага слова абуджае ў сэрцах сваіх вучняў і настаўніца беларускай мовы і літаратуры сярэдняй школы аграгарадка Вішоў Ірына КАМАРОВА.

Ірына Васільеўна – вопытны і адданы сваёй справе педагог, які ўмее знайсці падыход да кожнага вучня і зацікавіць сваім прадметам. Школа, у якой яна працуе, – беларускамоўная, родную мову тут дзеці добра ведаюць і шануюць. І нямалая заслуга ў гэтым менавіта настаўніцы. Нават кабінет беларускай мовы і літаратуры аформлены так, што тут адразу адчуваецца павага да роднага слова.

– Аб тым, што стану настаўніцай, ведала ўжо ў дзяцінстве. Тады ў мяне ўсе гульні былі такія. Дома была свая дошка, на якой можна было пісаць мелам. У школе пасля ўрокаў рассаджвала аднакласнікаў за парты і ім спрабавала нешта тлумачыць, – распавядае Ірына Васільеўна. – А тое, што буду выкладаць родную мову, стала ясна калі вярнулася на працу ў родны раён.

Пасля заканчэння Магілёўскага педагагічнага каледжа Ірына Камарова працягвала вучобу завочна на кафедры славянскай філалогіі МДУ імя А.А. Куляшова і працавала ў Масцішчанскай базавай школе. Тут і правяла свае першыя ўрокі беларускай мовы і літаратуры. У 2007 годзе вярнулася ў Вішоўскую СШ на пасаду намесніка дырэктара па вучэбнай рабоце. Праз пяць гадоў пачала выкладаць беларускую мову і літаратуру.

– З дзецьмі мне заўсёды падабалася працаваць, лічу, што калі яны любяць настаўніка, то будуць любіць і прадмет, які ён выкладае, – распавядае Ірына Васільеўна. – Але трэба заўсёды падмацоўваць гэты інтарэс, кожны раз прапаноўваць нешта цікавае. Я аднолькава люблю ўрокі літаратуры і мовы. Мова – яна як матэматыка, тут трэба ведаць і прымяняць правілы правапісу, а на ўроках літаратуры можна паразважаць, на прыкладах герояў твораў выхоўваць дзяцей, прывіваць ім высокія маральныя каштоўнасці. Сваіх вучняў стараюся крыху інтрыгаваць, расказваю, што прачытала цікавую кнігу, прыводжу займальныя факты з сюжэту, а потым кажу, што не памятаю, чым закончылася, маўляў,
пачытайце самі. І многія вучні адразу просяць яшчэ раз назваць назву і аўтара кнігі, каб знайсці яе і прачытаць. Вядома, некаторых часам прыходзіцца і пераконваць, і прымушаць чытаць кнігі, бо што, як не чытанне, станоўча ўплывае на гарманічнае развіццё асобы.

– Вялікі ўнёсак у станаўленне мяне як настаўніцы зрабілі мая першая настаўніца Валянціна ПІШЧУЛЁВА і класны кіраўнік, настаўніца беларускай мовы і літаратуры Людміла КУЛЯШОВА, – распавядае Ірына Камарова. – Падтрымка, добрыя парады, дружны калектыў вельмі важныя для чалавека, у якім бы ўзросце ён не быў. Я памятаю, як прыйшла маладым спецыялістам у Масцішчанскую школу, і як да мяне паставілася яе тадышні дырэктар Людміла КАЛЬЧЭЎСКАЯ. Ёй за гэта вельмі ўдзячная, прыемна было адчуваць сябе патрэбнай.

Поспех настаўніка – гэта поспех і перамогі яго вучняў. Вучні Ірыны Васільеўны пастаянна ўдзельнічаюць у прадметных алімпіядах. Напрыклад, адзінаццацікласнікі Раман БАРКАВЕЦ і Іван ШЫЛАЎ, з якімі настаўніца працуе ўжо сёмы год, атрымліваюць прызавыя месцы на раённых алімпіядах.

Ірына Васільеўна адбылася і як класны кіраўнік, у мінулым яе класе пяцёра вучняў скончылі школу с залатымі медалямі. Цяпер яна рыхтуе да палёту ў будучае, дарослае жыццё 10 клас.

– Мова і слова маюць вялікае выхаваўчае значэнне. Сёння мы менш гаворым, дыскуціруем, а больш сядзім за камп’ютарам, знаходзім субяседнікаў у сацыяльных сетках… Як не пагадзіцца са словамі Генадзя Бураўкіна, у якіх адчуваецца заклапочанасць паэта сучасным станам мовы:

«Там, дзе не шануюць
роднай мовы,
Мялеюць рэкі,
нішчацца дубровы,
Народ той мёртвы,
А той край нямы».

Таму я за тое, каб беларускае слова шанавалася і зберагалася. Трэба любіць сваю родную мову, – дадала Ірына Камарова.

Дзмітрый ЦІХАНАЎ.

Фота аўтара. 

Последние новости

Новости района

В Белыничском районе проходит единый день информирования

19 июня 2025
Читать новость
Новости Беларуси

Министр образования сказал, что каждый родитель может сам выбирать место покупки элементов школьной формы

19 июня 2025
Читать новость
Новости Беларуси

Белстат начал подготовку к проведению следующей переписи населения

19 июня 2025
Читать новость
Год благоустройства

В Белыничском районе активно продолжаются работы по капремонту жилфонда

19 июня 2025
Читать новость
Общество

Особенности заполнения справки о том, что гражданин является обучающимся,  при обращении за пособием

19 июня 2025
Читать новость
Новости района

Семья из аг.Техтин представляет Белыничский район на областном отборочном туре «Властелин села»

18 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем