Темы

Вынік віртуальнай бравады – рэальныя краты

Вынік віртуальнай бравады – рэальныя краты

Пракуратура раёна падтрымала ў судзе дзяржаўнае абвінавачанне па крымінальнай справе ў дачыненні да жыхара раёна Л.

Бялынічанін публічна абразіў дзеючага Прэзідэнта краіны, пакінуўшы на сваёй старонцы ў сацсетцы «Укантакце» зневажальны і дыскрэдытуючы пост.

На судзе мужчына растлумачыў, што да гэтага прачытаў артыкул пра Прэзідэнта і каментарыі іншых карыстальнікаў у групах у «Тэлеграме», паддаўся эмоцыям і пакінуў сваё абразлівае меркаванне ў адрас Кіраўніка дзяржавы, размясціўшы абразлівы калаж, створаны пры дапамозе фоташопа, на сцяне старонкі Укантакце. Грамадзянін Л. прызнаў, што сваімі дзеяннямі публічна абразіў дзеючага Прэзідэнта.

За названыя дзеянні суд прыгаварыў мужчыну да аднаго года пазбаўлення волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову ва ўмовах агульнага рэжыму. Тэлефон, з якога ён выстаўляў пост, канфіскаваны ў даход дзяржавы.

Звяртаючыся да тых, хто ўсё яшчэ лічыць, што інтэрнэт – гэта месца, дзе можна беспакаранна праяўляць «смеласць», абражаючы пры гэтым незнаёмых людзей або прадстаўнікоў органаў улады, нагадваем: выстаўленыя ў сацыяльных сетках у інтэрнэце запісы абразлівай накіраванасці ці калі яны ўтрымліваюць кантэнт, прызнаны экстрымісцкім, будуць карацца згодна дзеючага заканадаўства. Памятайце, што віртуальныя дзеянні могуць скончыцца рэальным тэрмінам у месцах пазбаўлення волі!

Пракуратура Бялыніцкага раёна.

Последние новости

Общество

О праве на трудовую пенсию индивидуальному предпринимателю

5 июня 2025
Читать новость
Общество

                                                                                    С 1 июля запрещено использование не соответствующего кассового оборудования

5 июня 2025
Читать новость
Новости Беларуси

Природа – наш дом

5 июня 2025
Читать новость
РОЧС информирует

Безопасность на воде: как провести купальный сезон без происшествий

4 июня 2025
Читать новость
Новости Беларуси

Строительство жилья по-новому

4 июня 2025
Читать новость
Новости района

Прокуратура информирует. Чтобы лето было безопасным

4 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем