Темы

Абед – строга па раскладзе!

Абед – строга па раскладзе!

Адным з важных этапаў пры правядзенні пасяўных работ з’яўляецца забеспячэнне хлебаробаў гарачым і якасным харчаваннем.

Наладжана вытворчасць гарачых абедаў і ў ААТ «Бялыніцкае райаграпрамтэхзабеспячэнне». Штодзень на палі гаспадаркі са сталовай, што ў вёсцы Камяніца, адпраўляецца больш за 30 смачных абедаў.

– Кормім мы і механізатараў, і пастухоў напрацягу ўсяго сельскагаспадарчага сезону, – распавядае загадчык сталовай і повар Марыя ШАЛКОЎСКАЯ. – Стараемся ўключаць у рацыён разнастайнае мяса, гародніну, каб людзі, якія працуюць у полі, адчувалі наш клопат. Бо як пад’ясі, так і папрацуеш.

У раздатчыцы Святланы РУДАКОВАЙ заўсёды напагатове чыстая вада, сурвэткі і дэзінфіцыруючыя сродкі. Падчас каранавіруснай пандэміі гэта асабліва важна.

Праца ў сталовай пачынаецца а палове сёмай гадзіны раніцы, за доўгі рабочы дзень трэба паспець прыгатаваць абеды, развезці іх, спарадчыць кантэйнеры і посуд, а таксама прадумаць меню на заўтра. Абавязкаў шмат, але жанчыны спраўляюцца.

– Самае галоўнае, што ніхто не застанецца галодным і, вядома, прыемна чуць словы падзякі за смачны абед, – гавораць жанчыны.

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.
Фота аўтара.

Последние новости

РОЧС информирует

Спасатели внесли нотку безопасности в летние каникулы.

5 июня 2025
Читать новость
Культура

Витебский центральный спортивный комплекс станет новой локацией «Славянского базара»

5 июня 2025
Читать новость
Общество

О праве на трудовую пенсию индивидуальному предпринимателю

5 июня 2025
Читать новость
Общество

                                                                                    С 1 июля запрещено использование не соответствующего кассового оборудования

5 июня 2025
Читать новость
Новости Беларуси

Природа – наш дом

5 июня 2025
Читать новость
РОЧС информирует

Безопасность на воде: как провести купальный сезон без происшествий

4 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем