Темы

Першы этап паспяхова пройдзены

У СВК «Калгас «Радзіма» завяршылася сяўба ранніх яравых культур.

Сёлетні няўстойлівы красавік – сапраўднае выпрабаванне для аграрыяў. То замаразкі прыхопяць зямлю, а то і снегам зверху прысыпле. Таму і асноўныя пасяўныя работы ў сельгаскааператыве пачаліся толькі ў другой дэкадзе красавіка. Але вішоўскія хлебаробы гатовыя да любых экстрэмальных умоў. Падрыхтаваная яшчэ з зімы тэхніка працуе без збояў, а адлажаная не адным дзясяткам гадоў сістэмнасць дазваляе праводзіць усе пасяўныя работы ў запланаваныя тэрміны.

Пакуль магутны трактар з пасяўным агрэгатам Amazone механізатара Юрыя ПЕТУШКОВА «наразае» стужкі засеянай яравой пшаніцай раллі на апошніх гектарах поля за комплексам у вёсцы Старое Сяло, гутарым з маладым аграномам гаспадаркі Дзмітрыем СУДЗЕНКАМ.

– Гэта першая мая вясенняя пасяўная ў сельгаскааператыве, – гаворыць Дзмітрый Васільевіч. – Тут мы з жонкай Дар’яй працуем з чэрвеня мінулага года. Я шмат станоўчага ведаў пра гаспадарку і, калі прыехалі ўладкоўвацца ў «Радзіму», нас цёпла сустрэлі, усе добрыя чуткі аказаліся чыстай праўдай. Уліцца ў рабочы працэс дапамаглі і зараз дапамагаюць, скажу без перабольшвання, мае настаўнікі: галоўны аграном Аляксандр ЛЕЙБУЦІН і намеснік старшыні па раслінаводстве Барыс САФОНАЎ. Умовы працы тут вельмі дастойныя. Адным з прыемных бонусаў з’яўляецца даплата ў 500 рублёў, якую гаспадарка будзе выплачваць работнікам, маладзейшым за 35 гадоў ужо ў красавіцкі заробак, а яшчэ – рэгулярныя выхадныя. Для мяне было вельмі нечакана і прыемна, калі ў разгар пасяўных работ з’явілася магчымасць адпачыць.

Аграном распавёў, што ўжо пасеяны авёс на 200 гектарах, ячмень заняў плошчу 1050 га, 250 га адведзена пад яравую пшаніцу, крыху больш за 200 га пасеяна аднагадовых траў. Калі міне пагроза вясновых начных замаразкаў, вішоўскія аграрыі прыступяць да пасеву яравога рапсу і кукурузы.

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.
Фота аўтара.
 

Последние новости

Новости района

В Белыничах появилась «Ветеранская клумба»

12 июня 2026
Читать новость
Новости района

В Белыничском районе прошёл рейд по местам массового отдыха людей у воды

12 июня 2026
Читать новость
Новости Беларуси

Люди жалуются на шум. Какие ограничения и почему предлагается ввести при сдаче дачных домиков?

11 июня 2026
Читать новость
Общество

А1 приглашает за покупками, которые сочетают выгоду, качество и максимум возможностей

10 июня 2026
Читать новость
Новости района

В ОАО «Белыничская Искра» самый разгар пастбищного сезона

9 июня 2026
Читать новость
Президент

Как живет деревня, где картошку сажают самодельным трактором? В нашем репортаже

8 июня 2026
Читать новость