Темы

Праца на агульны вынік

Праца на агульны вынік

У мінулую пятніцу ў ААТ «Бялынічы» пачалася нарыхтоўка зялёных кармоў.

Сёлетняя касавіца тут не зусім звычайная. На базе сельгаставарыства быў створаны механізаваны
атрад, у які ўвайшлі працаўнікі ААТ «Бялынічы», «Аграсэрвіс» і «Бялыніцкае райаграпрамтэхзабеспячэнне». Механіза
тары па чарзе будуць убіраць шматгадовыя травы ў кожнай з гаспадарак. На палі ААТ «Бялынічы», напрыклад, было адведзена 4 дні. Наступны пункт працы – ААТ «Аграсэрвіс». Тут нарыхтоўчыя мерапрыемствы пачаліся пазаўчора.

Першую зялёную масу ўдзельнікі механізаванага атрада заклалі на сянаж у траншэі каля аграгарадка Галоўчын. Штодзень рупліўцы затрамбоўваюць каля 800 т сенажу. Працаўнікі, занятыя на нарыхтоўцы кармоў, забяспечваюцца трохразовым гарачым харчаваннем.

– Стварэнне механізаванага атрада дазволіць якасна і ў хуткія тэрміны правесці касавіцу ў гаспадарках раёна, – адзначыў першы намеснік старшыні райвыканкама-намеснік райсельгасхарчу Віталь ЗАКАРДОНСКІ. – Адна з праблем – невялікая колькасць корманарыхтоўчай тэхнікі – вырашылася за кошт аб’яднання рэсурсаў трох гаспадарак. Зялёныя кармы павінны нарыхтоўвацца хутка і з выкананнем усіх тэхналагічных патрабаванняў, інакш згубіцца іх спажыўная якасць. Высакаякасныя кармы ў сваю чаргу – сытная зімоўка буйной рагатай жывёлы.

Усяго ў раёне плануецца нарыхтаваць больш за 119, 5 тысяч тон кармавых адзінак, у сярэднім 38,7 ц кармавых адзінак на адну ўмоўную галаву БРЖ. У планах нарыхтаваць 7200 т сена, 119312 т сенажу і 11358 т сіласу, а таксама салому і зернефураж.

– Сёлета на палях раёна вырас нядрэнны травастой, убраць яго на сянаж і сена плануем не больш чым за месяц, – дадае Віталь Рыгоравіч. – Нарыхтоўваць кармы будзем і ў поліэфірную плёнку, гэты спосаб паказаў сваю эфектыўнасць, і далей мы будзем укараняць яго ў корманарыхтоўчай практыцы. На дапамогу аграрыям прыйшлі кіраўнікі ДЛГУ «Бялыніцкі лясгас» Аляксандр ХОДАС і ПМК-82 Аляксей БАРАНАЎ, якія выдзелілі, адпаведна, 2 і 3 адзінкі тэхнікі для адвозкі зялёнай масы. І самі механізатары гаспадарак зацікаўлены ў супольнай працы. Першае і, напэўна, самае важнае – заробак, які будзе дастойнай узнагародай за іх адказную працу.

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

Фота прадастаўлена ААТ «Бялынічы». 

 

Последние новости

Новости района

В Белыничском районе проходит единый день информирования

19 июня 2025
Читать новость
Новости Беларуси

Министр образования сказал, что каждый родитель может сам выбирать место покупки элементов школьной формы

19 июня 2025
Читать новость
Новости Беларуси

Белстат начал подготовку к проведению следующей переписи населения

19 июня 2025
Читать новость
Год благоустройства

В Белыничском районе активно продолжаются работы по капремонту жилфонда

19 июня 2025
Читать новость
Общество

Особенности заполнения справки о том, что гражданин является обучающимся,  при обращении за пособием

19 июня 2025
Читать новость
Новости района

Семья из аг.Техтин представляет Белыничский район на областном отборочном туре «Властелин села»

18 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем