Темы

Лаўрэаты, дыпламанты, узорныя, таленавітыя…

Лаўрэаты, дыпламанты, узорныя, таленавітыя…

Юныя гітарысты, удзельнікі ўзорнага ансамбля «Мелодыя» і выхаванцы педагога Алены КАПЫЛОВАЙ сёлетні год завяршылі на хвалі творчага ўздыму. Яшчэ ў мінулым снежні яны падцвердзілі званне свайго калектыву як узорнага, а пачынаючы са студзеня прынялі ўдзел у шматлікіх міжнародных і рэспубліканскіх конкурсах выканальніцкага майстэрства. 

У ІІ Мнагажанравым конкурсе мастацтваў «Зимняя волна» ансамбль бялыніцкіх гітарыстаў заваяваў Дыплом лаўрэата І ступені (у асабістым заліку Дыпломам лаўрэата І ступені адзначаны Яраслаў ЖАРНОЎСКІ). 

Першыя месцы і званне лаўрэатаў выхаванцы Алены Аркадзьеўны атрымалі за ўдзел у міжнародным інтэрнэт­конкурсе «Львёнок собирает друзей» (лаўрэатамідругой ступені сталі Яраслаў Жарноўскі, трэцяй – Арсеній ЧЭКАН) і ІІ рэспубліканскім конкурсе мастацтваў «Зажечь звезду». 

Дыпломы лаўрэатаў ІІ ступені ансамбль «Мелодыя» заваяваў на міжнародным конкурсе «Сеньорита гитара» (у асабістым заліку лаўрэатамі конкурсу сталі: Яраслаў Жарноўскі – Дыплом І ступені, Арсеній Чэкан і Данііл КРАЎЦОЎ – дыпломы ІІІ ступені).

Дарэчы Данііл Краўцоў як саліст паспяхова выступіў у трэцім адборачным этапе ІХ рэспубліканскага конкурсу выканаўцаў на народных інструментах імя І.І.Жыновіча, стаў лаўрэатам ІІ ступені. У будучым таленавіты гітарыст марыць звязаць сваё жыццё з музыкай. Сёлета двое ўдзельнікаў ансамбля «Мелодыя» завяршаюць перыяд свайго навучання ў дзіцячай школе мастацтваў. Гэта Іван КАРЖОЎ і Данііл Краўцоў, але на зме ну ім падрастаюць юныя аматары гітарнай музыкі, у якіх наперадзе новыя дасягненні і новыя перамогі.

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК. 

 

Последние новости

Новости района

В Белыничах появилась «Ветеранская клумба»

12 июня 2026
Читать новость
Новости района

В Белыничском районе прошёл рейд по местам массового отдыха людей у воды

12 июня 2026
Читать новость
Новости Беларуси

Люди жалуются на шум. Какие ограничения и почему предлагается ввести при сдаче дачных домиков?

11 июня 2026
Читать новость
Общество

А1 приглашает за покупками, которые сочетают выгоду, качество и максимум возможностей

10 июня 2026
Читать новость
Новости района

В ОАО «Белыничская Искра» самый разгар пастбищного сезона

9 июня 2026
Читать новость
Президент

Как живет деревня, где картошку сажают самодельным трактором? В нашем репортаже

8 июня 2026
Читать новость