Темы

Сенакос: спякота!

Сенакос: спякота!

МТЗ-1221 спрытна разварочваецца ў сянажнай траншэі. Шчаўчок – і адвальваецца задні борт кузава – пакрышаная маса густым духмяным дажджом высыпаецца на зямлю. Побач ездзіць другі трактар – трамбуе прывезеную сыравіну. Так рыхтуецца сянаж.

Калі траншэю запоўняць цалкам, у ёй будзе 2500 тон карыснага корму на зіму для каровак ААТ «Аграсэрвіс». Такіх сянажных сховішчаў у гаспадарцы некалькі. На сёння ў іх ужо закансервавана больш за 4 тысячы тон пажыўной сыравіны.

Сяргей МАРЧУК саскоквае з падножкі МТЗ-­1221. Наогул, звычайна ён працуе на іншай машыне – на КВК-­800, якім скошвае ў полі траву. Але зараз гарачая пара – сенакос, займацца даводзіцца ўсім пакрысе.

Механізатар прызнаецца: яго гэта не пужае, ён з любой сельгастэхнікай «на кароткай назе»: даводзілася і на МТЗ­-82 працаваць, і нават на пагрузчыку «Амкадор». Вядома ж, Сяргей Георгіевіч умее не толькі кіраваць імі, але і лёгка адрамантуе любую паломку, калі спатрэбіцца.

У канцы лета 2020 года яго «родны» КВК­800 ездзіў з чырвоным вымпелам на кабіне. Сяргей Марчук – адзін з перадавікоў гаспадаркі. І ў гэтым сезоне з пачатку першага ўкосу ён накасіў ужо больш за 2305 тон травы.

Усё лета з 6 раніцы да 9 вечара – у полі. І так ужо 7 гадоў, з таго часу, як прыйшоў працаваць у ААТ «Аграсэрвіс». Прыяцель пераманіў яго з Барысава ў гаспадарку Круглянскага раёна, а потым лёс занес на Бялыніччыну.

І нават ні кроплі някрыўдна Сяргею Георгіевічу, што ў гарачую пару няма ні хвіліначкі свабоднай, каб заняцца якім­небудзь хобі. Якія там паляванне ды рыбалка! Прыходзіць дадому ледзь жывы, а заўтра – зноў у поле. Хіба што ў грыбы калі­небудзь збегае. І тое на 15­-20 хвілін у найбліжэйшы да луга пралесак, калі нагрузіць сена ў кузаў, а машына паедзе на разгрузку, і прыходзіцца чакаць, пакуль яна вернецца зноў.

Ён з дзяцінства ведаў, што будзе працаваць на зямлі. Так павялося ў родзе: усе – бацька, дзед і прадзед у яго былі хлебаробамі на далёкай Брэстчыне. Родныя мясціны наведваць даводзіцца цяпер нячаста, хіба што наездамі ў госці да сваякоў. Куды часцей ён бывае ў сына ў Барысаве. Нашчадак па слядах бацькі не пайшоў, працуе менеджэрам. Што ж, у кожнага ў жыцці свой шлях. У адных ён ляжыць праз гарадскую мітусню, іншых вабіць водарамі лугавых траў і цяжарам саспелага коласа сіла роднай зямлі.

…Сяргей Георгіевіч заскоквае ў кабіну, раве матор, трактар разварочваецца і пачынае, аддаляючыся, пакрысе «змяншацца», пакуль зусім не хаваецца з вачэй у бязмежнасці палёў. Спякота. Бязветранасць. Яркія фарбы луга тонуць і мутнеюць у сонечным марыве. Ад дурману траў паветра здаецца густым. Замерла ўсё: здаецца, нават насякомым лянота парыць над кветкамі, частавацца нектарам. І толькі здалёк, парушаючы ідылію, чуецца роў рухавікоў: механізатары робяць сваю справу. Куды дзявацца – сенакос!

Лілія АПАРОВІЧ.
Фота аўтара.
 

Последние новости

Новости района

Семья из аг.Техтин представляет Белыничский район на областном отборочном туре «Властелин села»

18 июня 2025
Читать новость
Новости района

Концерт органной музыки прошёл в художественном музее в Белыничах

18 июня 2025
Читать новость
Новости района

Студотряд БРСМ начал работать на благоустройстве цветников и клумб в Белыничах

17 июня 2025
Читать новость
Новости района

Прокуратура информирует. Пожарная безопасность на контроле

17 июня 2025
Читать новость
Общество

Рассказывает эксперт. Взлом аккаунта – что делать?

17 июня 2025
Читать новость
Новости района

Заветные аттестаты, медали, улыбки, яркие наряды – в Белыничах прошел школьный выпускной

13 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем