Темы

Памяць пакаленняў

Памяць пакаленняў

29 чэрвеня 1944 года тэрыторыя нашага раёна была вызвалена ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Напярэдадні 77-й гадавіны гэтай даты ў Бялынічах прайшоў урачысты мітынг, удзел у якім прыняло кіраўніцтва раёна, прадстаўнікі працоўных і грамадскіх арганізацый, жыхары і госці нашага горада.

Старшыня райвыканкама Васіль ЗАХАРЭНКА ў сваім выступленні адзначыў, што падчас акупацыі раёна маёмасць усіх арганізацый і прадпрыемстваў была абрабавана і знішчана, спалена жывымі, расстрэлена і закатавана больш за 3 тысячы мірных жыхароў.

– Дзякуючы патрыятызму, гераізму і мужнасці нашага народа, актыўнай дзейнасці партызан і падпольшчыкаў, быў прадвызначаны правал гітлераўскага плана. Удзел у Вялікай Айчыннай вайне прынялі каля 10 тысяч жыхароў раёна. Яны праявілі сябе годнымі сынамі сваёй Радзімы ў баях пад Магілёвам, Масквой, Ленінградам, на Курскай Дузе, фарсіравалі Днепр, вызвалілі ад акупантаў не толькі родную Беларусь, але і краіны Балтыі, Украіну, Польшчу, штурмавалі Берлін, – сказаў Васіль Аляксеевіч. – Мы ні ў якім разе не павінны дапусціць паўтарэння той жудаснай вайны.

Усе прысутныя, у тым ліку і ўдзельнікі рэгіянальнага конкурсу выканаўцаў патрыятычнай і маладзёжнай песні, прысвечанага памяці Героя Савецкага Саюза Леаніда Лорчанкі, усклалі кветкі да брацкай магілы на Алеі герояў у Ліпавым гаі.

Наталля БАРОДЗЬКА.

Фота аўтара.

Последние новости

Общество

Беларусь и Кыргызстан усиливают сотрудничество в борьбе с киберпреступностью

24 апреля 2026
Читать новость
Экономика

В Беларуси с 1 мая вырастут размеры государственных пособий семьям, воспитывающим детей

24 апреля 2026
Читать новость
Новости Беларуси

Могилевская область в числе лучших по итогам пятилетки

24 апреля 2026
Читать новость
Президент

Александр Лукашенко посещает Гомельскую область

24 апреля 2026
Читать новость
Новости района

Вишовская «Елена Воробей»: история уникальной женщины-механизатора

24 апреля 2026
Читать новость
Новости Беларуси

С 1 мая в Беларуси повышаются размеры бюджета прожиточного минимума

24 апреля 2026
Читать новость