Темы

БДУІР спрашчае працэдуру падачы дакументаў

БДУІР спрашчае працэдуру падачы дакументаў

У сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй Беларускі дзяржаўны універсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі ў гэтым годзе спрасціць абітурыентам падачу дакументаў і звядзе чарзе да мінімуму.

“У асабістым кабінеце можна будзе ўвесці ўсю неабходную інфармацыю для фарміравання электроннай асабістай справы абітурыента (ацэнкі дакумента аб сярэдняй адукацыі, вынікі ЦТ, ільготы) і запісацца на канкрэтны час падачы дакументаў”, – удакладнілі ва ўніверсітэце.

БДУІР таксама адновіць падрыхтоўку па трох запатрабаваных спецыяльнасцях:”Квантавыя інфармацыйныя сістэмы”,” Інфакамунікацыйныя тэхналогіі “і”Радыёэлектронныя сістэмы”. Набор пройдзе на бюджэтную і платную формы навучання.

“Аднаўленне набору абумоўлена запатрабаванасцю на рынку працы спецыялістаў, якія валодаюць ведамі ў галінах электроннай тэхнікі, сеткавай бяспекі і лічбавай апрацоўкі. Выпускнікі абноўленых спецыяльнасцяў змогуць рэалізаваць сябе ў IT-сферы, стаць праграмістамі, распрацоўшчыкамі”, – распавёў адказны сакратар прыёмнай камісіі БДУІР Барыс НІКУЛЬШЫН.

На спецыяльнасці “Радыёэлектронныя сістэмы” маладыя людзі атрымаюць кваліфікацыю ў галіне інтэлектуальных радыёэлектронных сістэм, а таксама сістэм радыёлакацыі і радыёнавігацыі. Студэнты спецыяльнасці “Квантавыя інфармацыйныя сістэмы” будуць вывучаць у тым ліку нанатэхналогіі, якія зараз запатрабаваныя ва ўсім свеце. На спецыяльнасці “Інфакамунікацыйныя тэхналогіі” навучаць вырашаць задачы стварэння, перадачы, апрацоўкі, захоўвання і абароны інфармацыі. На ўсіх трох спецыяльнасцях рабяты асвояць мовы праграмавання, web-тэхналогіі, аперацыйныя сістэмы. Акрамя гэтага, змогуць дадаткова вучыцца на IT-курсах, якія адкрыты на базе сумесных лабараторый і цэнтраў, іх у БДУІР больш за 50. 

Сёлета прыём будзе ажыццяўляцца па 34 спецыяльнасцях.

“Ёсць вельмі важны момант, на які абітурыенты часта не звяртаюць увагі. Чым больш паказваеш спецыяльнасцяў у сваёй заяве, тым больш шанцаў паступіць у БДУІР. Абітурыент пры падачы дакументаў можа падаць адразу дзве заявы – і на бюджэт, і на платнае аддзяленне. Пры гэтым пералік спецыяльнасцяў, іх колькасць і прыярытэт можа быць розным для дзвюх заяў. У выпадку непаступлення на бюджэт заява будзе ўлічаная ў конкурсе на платную форму навучання, што не запатрабуе дадатковага візіту ў прыёмную камісію”, – распавядае начальнік аддзела суправаджэння прыёмнай камісіі БДУІР Паліна САКАЛОЎСКАЯ.

Акрамя таго, для абітурыентаў у цяперашнюю прыёмную кампанію будзе арганізаваны конкурс у сацыяльнай сетцы TikTok. З 30 чэрвеня па 14 ліпеня маладым людзям трэба будзе зняць відэа на тэму “Рабі, як…”. Пераможцы атрымаюць з рук рэктара байку з лагатыпам ВНУ.

БДУІР застаецца адным з самых запатрабаваных ВНУ краіны. Шэраг спецыяльнасцяў карыстаецца асаблівым попытам у абітурыентаў. Па выніках прыёмнай кампаніі 2020 года самымі папулярнымі на дзённай форме атрымання адукацыі за кошт сродкаў бюджэту сталі спецыяльнасці “Электронны маркетынг” (прахадны бал – 366), “Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі (у гульнявой індустрыі)” – 365, “Эканоміка электроннага бізнесу” – 363, “Праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій” – 358.

Падрыхтавана па матэрыялах сайта БелТА.

Последние новости

Новости района

Студотряд БРСМ начал работать на благоустройстве цветников и клумб в Белыничах

17 июня 2025
Читать новость
Новости района

Прокуратура информирует. Пожарная безопасность на контроле

17 июня 2025
Читать новость
Общество

Рассказывает эксперт. Взлом аккаунта – что делать?

17 июня 2025
Читать новость
Новости района

Заветные аттестаты, медали, улыбки, яркие наряды – в Белыничах прошел школьный выпускной

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

Профсоюз поблагодарил аграриев за ответственный труд

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

Генпрокурор Андрей Швед наградил коллектив “Зары над Друццю” за лучшее освещение в СМИ деятельности прокуратуры

13 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем