Темы

Жыццё, засцеленае ручнікамі

Жыццё, засцеленае ручнікамі

Адным з яркіх акцэнтаў свята «Александрыя збірае сяброў» стала выстава-кірмаш «Ручнік народнага адзiнства».

Майстры дамоў рамёстваў і кіраўнікі народных аб’яднанняў Прыдняпроўскага краю прадставілі на выставе ручнікі як купальскай тэматыкі, так і з традыцыйным арнаментам свайго рэгіёну. Карпатлівая праца па аднаўленні і рэканструцыі ручнікоў доўжылася цэлы год у рамках конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці «Ручнiк – шлях жыцця чалавека», аб’яўленага абласным метадычным цэнтрам народнай творчасці і культурна-асветніцкай работы.

У конкурсе прынялі таксама ўдзел калектыў майстроў Бялыніччыны ў складзе працаўнікоў Свяцілавіцкага сельскага дома рамёстваў Алы КУНІЧНІКАВАЙ і Дар’і ГАНУЛЕНКА, настаўнікаў Свяцілавіцкага ВПКДССШ Ірыны ЦІТАЎЦОВАЙ і ДШМ – Кацярыны АРАХОЎСКАЙ.

Па выніках творчага конкурсу Свяцілавіцкі сельскі дом рамёстваў быў адзначаны Дыпломам ІІ ступені ў намінацыі «Лепшая выставачная калекцыя», у намінацыі «За лепшую рэканструкцыю купальскага ручніка» Дыпломам І ступені ўзнагароджаны майстры Кацярына Арахоўская і Ала Кунічнікава. Іх тандэм атрымаў таксама Дыплом І ступені ў намінацыі «Аўтарскі ручнік». У гэтай жа намінацыі перамагла аўтарская праца Ірыны Цітаўцовай. Майстар узнагароджана Дыпломам І ступені.

Майстры Дар’я Гануленка і Ала Кунічнікава адзначаны Дыпломам ІІ ступені ў намінацыі «За лепшую рэканструкцыю традыцыйнага ручніка».

Усяго на выставе быў прадстаўлены 181 рэканструяваны ручнік. Сямейна-абрадавыя, дэкаратыўныя, вясельныя, паўсядзённыя прадметы хатняга ўжытку не толькі захавалі ў сабе лакальныя традыцыі ткацтва і вышыўкі, яны сталі тым самым шляхам, што моцна з’ядноўвае людей, таленавітых і добрых, светлых і гасцінных, якім лёсам наканавана нарадзіцца і жыць на Прыдняпроўскай зямлі.

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.
Фота аўтара.

Последние новости

РОЧС информирует

Спасатели внесли нотку безопасности в летние каникулы.

5 июня 2025
Читать новость
Культура

Витебский центральный спортивный комплекс станет новой локацией «Славянского базара»

5 июня 2025
Читать новость
Общество

О праве на трудовую пенсию индивидуальному предпринимателю

5 июня 2025
Читать новость
Общество

                                                                                    С 1 июля запрещено использование не соответствующего кассового оборудования

5 июня 2025
Читать новость
Новости Беларуси

Природа – наш дом

5 июня 2025
Читать новость
РОЧС информирует

Безопасность на воде: как провести купальный сезон без происшествий

4 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем