Темы

Дэпутат, які спявае

Дэпутат, які спявае

Дэпутат раённага Савета дэпутатаў 28 склікання па Лямніцкай выбарчай акрузе №20 Алена ХАРТАВА ўжо не навічок у дэпутацкай дзейнасці.

Дырэктар Вішоўскага СЦКіВЧ Алена Міхайлаўна адзначае, што ўсе пытанні, якія да гэтага часу да яе паступалі, не засталіся без увагі.

– Людзі звярталіся да мяне з рознымі просьбамі: дапамагчы скарэктаваць маршрут руху аўтобусаў з райцэнтра ў Лямніцу, узнікалі таксама пытанні па працы пошты, медыцынскага абслугоўвання, зносе аварыйнага безгаспадарчага дома і інш., – гаворыць Алена Хартава. – Многія пытанні былі накіраваны для разгляду ў адпаведныя службы і ў Вішоўскі сельсавет у тым ліку. Большая частка праблем была вырашана ў даволі сціслыя тэрміны. Увогуле для мяне прыкладам дэпутацкай дзейнасці з’яўляецца старшыня СВК «Калгас «Радзіма» Аляксандр ЛАПАЦЕНТАЎ. Напрыклад, сёлета, напярэдадні свята ў гонар апосталаў Пятра і Паўла, разам з ім рабілі аб’езд населеных пунктаў Вішоўскага сельсавета, віншавалі ветэранаў працы. Перад канцэртамі Аляксандр Міхайлавіч шмат гутарыў з вяскоўцамі, цікавіўся іх клопатамі, чым жывуць, што хвалюе. Шляхі вырашэння праблем знаходзіліся даволі аператыўна, хоць штосьці і не заўсёды было ў прамой кампетэнцыі сельгаскааператыва. Мае магчымасці як дэпутата куды больш сціплыя, але застацца раўнадушнай да праблемы чалавека я не магу.

– У цёплую пару года неад’емнай часткай нашай працы становяцца выязныя канцэрты ў аддаленыя вёскі не толькі нашага сельсавета, але і ўсяго раёна, – працягвае дэпутат. – І мой выбарчы ўчастак не застаецца без увагі. У мінулым годзе ўдзельнікі нашай мастацкай самадзейнасці далі там 7 канцэртаў.

Алена Хартава – чалавек з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй. З самага дзяцінства ярка праяўляліся яе не толькі лідарскія, але і артыстычныя якасці. І хоць у жыцці яна выбрала эканамічную адукацыю, сфера культуры, у тым ліку і грамадская дзейнасць не прамінулі застацца лідзіруючымі ў яе біяграфіі. У свой час Алена працавала другім сакратаром і кіраўніком РК ГА «БРСМ», а цяпер дык і ўвогуле яе прозвішча добра вядома не толькі на тэрыторыі Вішоўскага сельсавета. Гэтаму спрыяе і актыўнае творчае жыццё. Што казаць, нават сваю сям’ю Алена Міхайлаўна далучае да музыкі і песні. Яе дачушкі Вольга і Каця ў прамым сэнсе выраслі пры сельскай установе культуры. Сёлета дзяўчаты скончылі школу, і цяпер знаходзяцца ў стадыі абітурыентаў. Канешне ж, маці больш за ўсіх перажывае за іх, хвалюецца, але верыць, што з песняй яны не расстануцца.

– У нас летам вельмі насычаны працоўны графік, – гаворыць Алена Міхайлаўна. – Выязныя канцэрты, святы, тэматычныя мерапрыемствы… Плюс цеснае супрацоўніцтва з СВК «Калгас «Радзіма». Амаль ніводная іх знакавая падзея не абыходзіцца без удзелу прадстаўнікоў нашай установы культуры. Хоць працаўнікі сельгаспрадпрыемства і жыхары аграгарадка Вішоў бачылі выступленні зорак айчыннай эстрады першай велічыні, усё роўна ім падабаюцца канцэртныя нумары «сваіх» артыстаў. Стварыць свята, падарыць пазітыўны настрой аднавяскоўцам вельмі важна для мяне і як для прадстаўніка сферы культуры, і як для дэпутата, і проста – чалавека.

Дзмітрый КАРПІКАЎ, старшыня Вішоўскага сельсавета:

– У аграгарадку наладжана цесная ўзаемасувязь устаноў і арганізацый розных узроўняў і сфер дзейнасці. У гэтым я асабіста ўпэўніўся, калі стаў тут працаваць. Безумоўна, яна прыносіць станоўчыя вынікі. Асабліва ў зносінах з людзьмі, бо калі для аднаго чалавека жыццёвае пытанне можа быць вельмі простым, то для іншага – жыццёваважным.

У Алены Хартавай выдатна атрымліваецца ісці на кантакт з людзьмі, дзякуючы ёй быў вырашаны шэраг унутраных пытанняў жыхароў яе выбарчага ўчастка. Але ж дзейнасць аднаго чалавека ў агульнай справе адразу не выдзеліш. Дый не трэба. Тых цёплых і святочных момантаў, якія Алена Міхайлаўна падарыла сваім землякам падчас канцэртаў, цалкам дастаткова, каб станоўча ацаніць яе грамадскую дзейнасць.

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.
Фота аўтара.

Последние новости

Новости района

Белыничская команда членов «Белой Руси» принимает участие в областном турслёте

12 сентября 2026
Читать новость
Новости района

Белыничский район принимал участников областной встречи мелиораторов

12 сентября 2026
Читать новость
Новости Беларуси

Что покупают белорусы: какие новые авто и электромобили в лидерах за 8 месяцев

11 сентября 2026
Читать новость
Новости Беларуси

Приглашаем к участию: III Международная выставка ЖКХ «НАШ ДОМ» в Минске

11 сентября 2026
Читать новость
Новости района

У белыничан есть возможность открыть своё дело с господдержкой

11 сентября 2026
Читать новость
Новости района

В ОАО «Новая Друть» уборка картофеля в самом разгаре

11 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем