Темы

Мора бліжэй, чым здаецца

Мора бліжэй, чым здаецца

Наша краіна знаходзіцца на водападзеле басейнаў Балтыйскага і Чорнага мораў. І хоць прамога выхаду да іх няма, маладзёжны пасол Мэт устойлівага развіцця, бялынічанка Кацярына ЧОРНАЯ ўпэўнена: праблема забруджвання і закіслення марскога асяроддзя для нас таксама актуальная.

Пасля заканчэння СШ №2 дзяўчына вучылася ў Магілёўскім гандлёвым каледжы, ацяперяна –студэнтка Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках. Вучыцца па спецыяльнасці «Эканоміка і арганізацыя вытворчасці ў галінах аграпрамысловага комплексу».

Мэты ўстойлівага развіцця– гэта набор з 17 узаема звязаных мэт, распрацаваных у 2015 годзе Генеральнай асамблеяй ААН у якасці «плану дасягнення лепшай і больш устойлівай будучыні для ўсіх». Гэтыя мэты былі названыя ў рэзалюцыі Генасамблеі ААН «Парадкам дня на перыяд да 2030 года» і яны замянілі сабой Мэты развіцця тысячагоддзя. Выніковы дакумент Генасамблеі ААН «Пераўтварэнне нашага свету: Парадак дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года» змяшчае 17 глабальных мэт і 169 адпаведных задач.

Сюды ўваходзяць такія мэты як ліквідацыя беднасці і голаду, гендэрная роўнасць, якасная адукацыя, захаванне марскіх экасістэм і іншыя.

– Вучоба дае мне масу магчымасцей для самарэалізацыі: удзельнічаю ў конкурсах, пішу навуковыя артыкулы на эканамічную тэматыку, з’яўляюся валанцёрам розных праектаў, – распавядае Кацярына. – Паўдзельнічаць у конкурсе «Маладзёжныя паслы Мэт устойлівага развіцця–будучыня планеты ў нашых руках» вырашыла пасля таго, як убачыла адпаведны пост у Instagram.

Маладзёжныя паслы папулярызуюць Мэты ўстойлівага развіцця сярод сваіх равеснікаў, інфармуюць пра механізмы дасягнення паказчыкаў ўстойлівага развіцця на лакальным і нацыянальным узроўнях, дапамагаюць набываць маладым людзям веды і прафесійныя кампетэнцыі XXI стагоддзя, асвойваць ідэі і прынцыпы ўстойлівага развіцця.

Каб стаць маладзёжным паслом, Кацярыне Чорнай трэба было прадставіць свой унікальны праект камісіі,у якую ўваходзілі прадстаўнікі ААН, Міністэрства адукацыі і іншыя. Праект дзяўчыны апынуўся ў ліку лепшых. Ёй дасталася Мэта № 14 – «Захаванне марскіх экасістэм».

– Галоўная мая мэта, – адзначае дзяўчына, –у тым, каб як мага больш школьнікаў і студэнтаў даведаліся аб праблеме забруджвання марскіх экасістэм. Бо сусветны акіян уплывае на ўмовы надвор’я на планеце, таксама ў ім жыве вялікая колькасць жывых арганізмаў, якія ўяўляюць велізарную каштоўнасць для ўсяго чалавецтва.

Для дасягнення сваёй задачы разам з камандай аднадумцаў студэнтка праводзіць тэматычныя круглыя сталы і лекцыі.

– Мне цікавая гідрасфера, яшчэ з дзяцінства любіла пазнаваць новыя факты пра бязмежныя моры і акіяны, –распавядае Кацярына Чорная. –Падчас сустрэч з моладдзю часта паўтараю, што кожны можа зрабіць свой унёсак у захаванне марскіх экасістэм. Самае простае – не выкідваць смецце ў рэкі і азёры, бо менавіта яны напаўняюць вадой моры і акіяны.

Дзмітрый ЦІХАНАЎ.

Фота аўтара.

Последние новости

Новости района

Штрафы за неухоженные объекты грозят водоканалу в Белыничах

20 июня 2025
Читать новость
Новости района

Сводка происшествий в Белыничском районе за неделю

20 июня 2025
Читать новость
Новости Беларуси

В Беларуси с 1 июля начнется прием заявлений на единовременную выплату для многодетных семей

20 июня 2025
Читать новость
Президент

Белорусы смогут приобретать в собственность арендное жилье

20 июня 2025
Читать новость
Новости района

В Белыничском районе проходит единый день информирования

19 июня 2025
Читать новость
Новости Беларуси

Министр образования сказал, что каждый родитель может сам выбирать место покупки элементов школьной формы

19 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем