Темы

Забаронены плод салодкі, але наступствы сумныя

Забаронены плод салодкі,  але наступствы сумныя

Днямі ў райцэнтры адбылося чарговае пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх з удзелам пракурора раёна Ігара АЛЁХНЫ, намесніка старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама Таццяны КАВЕЦКАЙ і іншых прадстаўнікоў суб’ектаў прафілактыкі.

На пасяджэнні разгледжаны шэраг адміністрацыйных пратаколаў, складзеных супрацоўнікамі праваахоўных органаў. У большасці сваёй гэтыя пратаколы атрымалі юныя выпівохі, якія адчулі сябе ўжо дастаткова дарослымі і вырашылі «пачаставацца» алкаголем.
У прыватнасці, 17-гадовы юнак, паводзіны якога разглядаліся на пасяджэнні, настолькі моцна напіўся, што патрапіў у рэанімацыйнае аддзяленне ЦРБ. Добра, што яго бес­прытомны стан заўважылі і выклікалі хуткую, у адваротным выпадку вынік быў бы вельмі сумны.
Ці вось, напрыклад, не зразумела, чым кіравалася маці юнага парушальніка, калі аднойчы набыла для свайго непаўналетняга сына бутэльку гарэлкі. Як патлумачыла жанчына, зрабіла яна гэта, каб сын разлічыўся з аднавяскоўцам за нейкую паслугу. У выніку спіртное да адрасата не патрапіла, бо яго выпіў сам сын гора-маці. Вось так саракаградусная валюта і стала прычынай адміністрацыйнага пратаколу, і нават не аднаго, а двух. Бо ўжо яе малодшы сын, які ўвечары падрадзіўся занесці старэйшаму брату гэтую бутэльку-вандроўніцу, таксама парушыў КаАП Беларусі.
Разгледзеўшы ўсе пратаколы і ўлічваючы, што раней падобнага не здаралася, а аб’екты прафілактыкі прызналі сваю віну і раскаяліся ва ўчыненым, камісія вынесла ім папярэджанне.
Падводзячы вынікі пасяджэння, Таццяна Кавецкая рэзюмавала, што паводзіны падлеткаў у грамадстве ў асноўным залежаць ад таго, наколькі цікавым і насычаным на карысныя справы будзе іх вольны час. Каб дзеці ніколі не пераступалі мяжу закону, бацькі павінны пільна сачыць, дзе і з кім бавяць свой час іх дзеці, а таксама ствараць ім належныя ўмовы для пражывання, выхавання і самаразвіцця.
Дарэчы, зараз на тэрыторыі Бялыніцкага раёна праходзіць міжведамасная прафілактычная акцыя «Ведаю. Магу. Раб­лю». Праводзіцца яна з мэтай павышэння ўзроўню ўсвядомленасці ўспрымання вучнямі прававой інфармацыі, прыцягнення бацькоў і законных прадстаўнікоў дзяцей да фарміравання ў іх законапаслухмяных паводзін.
Пасля заканчэння работы камісіі па справах непаўналетніх яе члены не спяшаліся разыходзіцца, бо адразу распачалося пасяджэнне каардынацыйнага савета райвыканкама па рэалізацыі Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №18 «Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у нядобранадзейных сем’ях», дзе разглядаліся ўжо дарослыя, у прыватнасці бацькі, у сем’ях якіх былі выяўлены факты сямейнага недабрабыту. Па выніках пасяджэння ўсім ім дадзены рэкамендацыі аб неабходнасці працаўладкавання, бо большасць з іх аказаліся беспрацоўнымі. Многім рэкамендавалася звярнуцца за аказаннем сацыяльных паслуг па ліквідацыі цяжкай жыццёвай сітуа­цыі ў адпаведныя органы.

 
Наталля СІДАРОВІЧ.
Фота аўтара.

 

Последние новости

Новости района

 В Белыничском районе проходит субботник

21 июня 2025
Читать новость
Новости района

На территории Мощаницкого сельсовета проходит выездной президиум Белыничского райсовета депутатов

20 июня 2025
Читать новость
Новости района

В Белыничском районе состоялось открытие мурала на лесную тематику

20 июня 2025
Читать новость
Новости района

Штрафы за неухоженные объекты грозят водоканалу в Белыничах

20 июня 2025
Читать новость
Новости района

Сводка происшествий в Белыничском районе за неделю

20 июня 2025
Читать новость
Новости Беларуси

В Беларуси с 1 июля начнется прием заявлений на единовременную выплату для многодетных семей

20 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем