Темы

Жанчына 40 гадоў прысвяціла працы ў калгасе

Жанчына 40 гадоў прысвяціла працы ў калгасе

У СВК «Калгас «Радзіма» працуюць нямала чалавек, якія прысвяцілі гаспадарцы, лічы, усё жыццё. Будучы на заслужаным адпачынку, не спяшаюцца аддзяляць сваю жыццёвую біяграфію ад спраў калгасных. Адна з такіх руплівіц – кладаўшчык Любоў Капыткова. 40 гадоў яна шчыруе ў сельгаскааператыве.


Любоў Віктараўна родам з вёскі Камяніца. Свой працоўны шлях пачынала ў Мінску на адной з ткац­кіх фабрык сталіцы. Там выйшла замуж і разам з мужам пераехалі на сталае жыццё ў Вішоў.
– Усё проста, – распавядае Любоў Віктараўна. – Мы рыхтаваліся да папаўнення, а ў Вішове актыўна будавалася жыллё. Муж стаў працаваць у тадышнім ПМК-83, нам выдзелілі пакой у інтэрнаце. Я таксама некаторы час шчыравала рабочай па абслугоўванні меліярацыйных аб’ектаў.
Сямейнае жыццё ў жанчыны, на жаль, не задалося. Сына Сашу і дачку Алесю гадавала адна. А між тым працавала ў СВК «Калгас «Радзіма» спачатку жывёлаводам, потым у сталовай на МТК «Усход» і апошнія гады – кладаўшчыком.
Калі хтосці падумае, што кладаўшчык – гэта цёплая і бесклапотная пасада, той моцна памыляецца. Весці ўлік матэрыяльных каштоўнасцей і зерня, кант­раляваць умовы іх захоўвання, ведаць, што, каму і што выдаць – справа, якая па­т­рабуе асаблівай даклад­насці. Гэта ж колькі ўсяго трэба ўтрымліваць у памяці!
Самы адказны час у Любові Віктараўны – пасяўная і ўборачная. Увесь гэты час яна працуе ад відна да цямна, практычна без выхадных адпускае насенне, пераважвае зерне, вызначае месцы захоўвання збожжа новага ўраджаю і шмат-шмат іншага.
– Самая галоўная адметнасць у працы Любові Капытковай – яе адказ­насць, – распавядае начальнік вытворчага ўчастка па раслінаводстве ­Сяргей САЛАНОВІЧ. – Любое даручэнне будзе выканана ў тэрмін, яна дасканала ведае сваю працу, з’яўляецца своеасаблівым настаўнікам для маладых спецыялістаў-аграномаў, дапамагае ім адаптавац­ца на новым месцы. Нягледзячы на паважаны ўзрост, поўная сіл і энергіі, Любоў Віктараўна шчодра дзеліцца працоўным вопытам і цеплынёй свайго сэрца з калегамі.

Последние новости

Новости района

Семья из аг.Техтин представляет Белыничский район на областном отборочном туре «Властелин села»

18 июня 2025
Читать новость
Новости района

Концерт органной музыки прошёл в художественном музее в Белыничах

18 июня 2025
Читать новость
Новости района

Студотряд БРСМ начал работать на благоустройстве цветников и клумб в Белыничах

17 июня 2025
Читать новость
Новости района

Прокуратура информирует. Пожарная безопасность на контроле

17 июня 2025
Читать новость
Общество

Рассказывает эксперт. Взлом аккаунта – что делать?

17 июня 2025
Читать новость
Новости района

Заветные аттестаты, медали, улыбки, яркие наряды – в Белыничах прошел школьный выпускной

13 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем