Темы

Жыхарка раёна Таццяна Куляшова ўдастоена ордэна Маці

Жыхарка раёна Таццяна Куляшова ўдастоена ордэна Маці

«Я не герой, я проста мама» – з такіх слоў пачалася наша гутарка з чарговай жыхаркай Прыдруцкага краю, удастоенай высокай узнагароды – ордэна Маці – Таццянай КУЛЯШОВАЙ.
Напярэдадні Міжнарод­нага жаночага дня яна разам з многімі прадстаўніцамі Магілёўшчыны, якія да­сягнулі пэўных вяршынь у сваёй жыццёвай і працоўнай дзейнасці, пабывала на ўрачыстым прыёме ў губернатара.
– Да сённяшняга дня знаходжуся пад прыемным уражаннем ад гэтай па­дзеі, – распавядае Таццяна Іванаўна. – І выступленне артыстаў, і цёплыя словы ў адрас жанчын – усё было так прыгожа і кранальна. Нам уручылі падарункі ад губернатара, кветкі. Доб­рай падтрымкай стала і матэрыяльная дапамога да ордэна. Мы патрацілі яе на маразільнік і набор інструментаў, аб якім муж даўно марыў.
Таццяна і Ігар Куляшовы абодва з мнага­дзетных сем’яў. Таму, калі пажаніліся, адзінагалосна вырашылі, што ў іх сям’я таксама будзе вялікая і дружная. Дачка Ксюша вучыцца ў дзявятым класе Машчаніцкай СШ, сын Косця – у чацвёртым, Ягор, Антоша і Коля – яшчэ дашкольнікі. З малодшым сынам «дагульвае» дэкрэтны адпачынак тата. Так склалася, што яго працоўны графік прадугледжвае каман­дзіроўкі, а жонцы адной з малень­кімі дзецьмі цяжкавата. Таццяна выйшла на працу ў сельскі магазін, зараз яна – галоўны здабытчык у сям’і. Але і Ігар не ся­дзіць без справы – развёў немаленькую дапаможную гаспадарку. На пытанне аб тым, як з ёй спраўляецца, бо трое малых у доме, Ігар ­толькі пасміхаецца: лёгка! Хлопчыкі хоць шумныя, але вельмі дружныя. Ра­зам – і на вуліцу, і мульцікі глядзець, і якія казкі на ноч пачытаць, таксама разам выбіраюць.
Самая галоўная мара мнагадзетных бацькоў – пабудаваць уласны дом у аграгарадку Вялікая Ма­шчаніца. Пакуль яны жывуць у бабулінай хаце, але ўжо нагледзелі месца, дзе хацелі б пасяліцца. Жыллё плануюць пабудаваць з дзяржпадтрымкай, і зараз шукаюць праект дома, дзе магла б размясціц­ца іх вялікая сям’я, бо ў недалёкіх планах – сха­дзіць у дэкрэтны адпачынак яшчэ раз – за дачушкай.
…Таццяна Іванаўна беражліва хавае ўзнагароду ў аксамітную шкатулку. Пасля таго, як атрымала ордэн, жартуе, усе ў сям’і сталі больш уважліва адносіцца да яе, дапамагаць, шкадаваць. Гэта, безумоўна, прыемна. Але геройскім свой жыццёвы шлях мнагадзетная маці пакуль не лічыць.
– Хочацца, пакуль дзеткі маленькія, паболей пабыць з імі, вырасціць іх годнымі грамадзянамі нашай краіны, даць кожнаму старт у жыццё, – дадае Тац­цяна Куляшова. – Тады і можна будзе гаварыць аб геройстве. А зараз я проста – маці.

Последние новости

Новости района

Славянский праздник “Иван Купала” отметили в Белыничах

6 июля 2025
Читать новость
Новости района

Концерт в честь Дня Независимости проходит в Белыничах

3 июля 2025
Читать новость
Новости района

Фотофакт. Яркие моменты Дня Независимости в Белыничах

3 июля 2025
Читать новость
Новости района

Белыничане отмечают День Независимости Республики Беларусь

3 июля 2025
Читать новость
Новости района

Техтинская средняя школа присоединилась к проекту «Сеть Школ мира в Республике Беларусь»

2 июля 2025
Читать новость
Новости района

В Белыничском районе приступил к работе студенческий отряд БРСМ

2 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем