Темы

Жыхарка Прыдрутцкага краю расказвае пра сваё хобі і як да яго прыйшла

Жыхарка Прыдрутцкага краю расказвае пра сваё хобі і як да яго прыйшла

Працавіты чалавек знойдзе тысячу магчымасцей, дзе ён зможа сяберэалізаваць, а гультай – тысячу прычын, каб нічога не рабіць.
Сэнс гэтага выказвання просты – трэба заўсёды імкнуцца да дасканаласці, развівацца, вывучаць, асвойваць новае.
Так, праўда, падумаюць мно­гія, але для гэтага павінны быць створаны асаблівыя ўмовы. Што можна рабіць у вёсцы? Градкі саджаць ­адзін год злева направа, а на другі – справа налева?
Жыхарка аграгарадка Ланькаў Юлія МАРОЗ ведае, што нават у самым аддаленым куточку Беларусі можна няблага жыць і паспяхова развівацца. Сама яна родам з Масквы, муж – з Украіны, а месцам для жыхарства сямейства Мароз абрала Беларусь. Шкадуюць? Ды ніколькі! Тут яны купілі дом, гадуюць дачушку Алісу, завялі ўласную гаспадарку – чатырох коней, трох сабак і трох коцікаў. Жыццё ў вёсцы толькі ў лепшы бок паўплывала на былую гараджанку Юлію, але проста ся­дзець без справы яна не ўмее і не жадае.
– Знайшла ў інтэрнэце анлайн-урокі па вырабе прадметаў з натуральнай скуры, паспрабавала штосьці зрабіць сама – усё атрымалася, – гаворыць Юлія. – Вядома, гэта дастаткова нятанны занятак у плане фінансаў. Для працы патрабуюцца спецыяльныя інструменты, якасная скура і шмат-шмат ручной працы. Але вынік атрымліва­ецца проста феерычны. Скураныя рэчы праслужаць людзям, бадай, усё жыццё.
Матэрыялы для працы майстрыха закупляе італьянскай вытворчасці, а дзякуючы яе фантазіі і творчасці скураныя вырабы выглядаюць сапраўды арыгінальна і прыгожа.
Зараз Юлія працуе над уласным сайтам, дзе размяшчае свае работы. А каб не сумавалася, сумяшчае працу з песняй. Яна з’яўляецца актыўнай удзельніцай мастацкай самадзейнасці ­Ланькаўскага СЦКіВЧ. З упадабанага – песні з рэпертуару Алены Камбуравай, Маі Крысталінскай, Валянціны Талкуновай. Але найбольш сэрца ляжыць да выканання музычных кампазіцый з рэпертуару Ганны Герман. Тут і голас падыходзіць, і тыпаж. Да пастаноўкі канцэртных нумароў Юлія падыходзіць з вялікай адказнасцю, праглядае відэазапісы, пераймае паводзіны спявачкі, падганяе пад сябе канцэртнае адзенне, каб атрымалася максімальнае падабенства. Гэта пераўвасабленне ўжо ацанілі гледачы прылеглых вёсак і нават бялынічане.
– Здзіўляюся з тых людзей, якія заяўляюць, што ім сумна жыць, – з усмешкай гаворыць Юлія. – Ці ў горадзе, ці ў вёсцы можна знайсці занятак для сваіх рук, важна толь­кі захацець гэтага!

Последние новости

Новости района

Славянский праздник “Иван Купала” отметили в Белыничах

6 июля 2025
Читать новость
Новости района

Концерт в честь Дня Независимости проходит в Белыничах

3 июля 2025
Читать новость
Новости района

Фотофакт. Яркие моменты Дня Независимости в Белыничах

3 июля 2025
Читать новость
Новости района

Белыничане отмечают День Независимости Республики Беларусь

3 июля 2025
Читать новость
Новости района

Техтинская средняя школа присоединилась к проекту «Сеть Школ мира в Республике Беларусь»

2 июля 2025
Читать новость
Новости района

В Белыничском районе приступил к работе студенческий отряд БРСМ

2 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем