Темы

Даярка МТК «Свяцілавічы» распавяла пра жыццё і любімую працу

Даярка МТК «Свяцілавічы» распавяла пра жыццё і любімую працу

У кожнай прафесіі ёсць як станоўчыя моманты, так і не вельмі. І з ліку такіх «не вельмі» многія з нас вылучаць прафесіі працаўнікоў сельскай гаспадаркі, маўляў, кожны дзень у брудзе ды ў пыле… Як можна ганарыцца такой працай?

Насамрэч, можна. Асабліва тады, калі любіш свой занятак усёй душой, выконваеш сваю працу не таму, што «так трэба», а імкнешся да дасканаласці, прыкладнасці і акуратнасці.
Даярка МТК «Свяцілавічы» ААТ «Бялыніцкае райаграпрамтэхзабеспячэнне» Алеся КАЗАКОВА цалкам разбурае стэрэатыпы, якія ўзнікаюць асабліва ў моладзі пры ўпамінанні гэтай традыцыйнай сельгаспрафесіі. Маладая, прыгожая, сціплая, акурат­ная, і, безумоўна, працавітая!
Мы з ёй сустрэліся ў хляве, дзе знаходзяцца каровы, што толькі-толькі нарадзілі цялятак. Якраз скончылася дойка, каровы праводзілі доўгімі позіркамі даярак, якія прыбіраліся на сваіх рабочых месцах.
– Мне даверылі адзін з самых адказных участкаў работы, – распавядае Алеся Сярге­еўна. – Зімой на комплексе пачынаецца масавы расцёл кароў. Мая задача – клапаціцца пра новаспечаных мамачак. Роды для жывёлы – ужо само па сабе вялікі стрэс, а тут трэба яшчэ прывучыць да дойкі першацёлак, дарослых кароў акуратна падаіць, бо ад гэтага залежыць іх далейшая лактацыя.
Ад сябе, як аўтара, дадам – і цяжэнныя бідоны з малаком пацягаць, і сачыць, каб карова не ўдарыла, каб хутка і правільна пры­звычаілася да сваёй найважнейшай функцыі – аддаваць малако. Вядома ж, трэба кожны раз мыць посуд, прыбраць за сабой.
Працоўны дзень жанчын-даярак пачынаец­ца ў 6 раніцы, другая дойка – а пятай вечара. Добра, комплекс знаходзіцца недалёка ад дому. Гэта, бадай, самы вялікі плюс: пара хві­- лін – і ўжо на працы. Алеся не цураецца ніякай работы, усё ў яе атрымліваецца добра.
Сям’і Казаковых кіраўніцтва РАПТЗ вы­дзеліла добраўпарадкаваны дом у Свяцілавічах, які з цягам часу яны плануюць прыватызаваць. У Алесі і яе мужа Уладзіміра выхоўваюц­ца трое дачушак-школьніц: Сняжана, Юля і Жэня. На вуліцы, дзе жывуць пераважна маладыя і мнагадзетныя сем’і, у дзяўчынак шмат сяброў. Пакуль бацькі на працы, малыя паспяваюць і ў доме парадкі навесці, і ўрокі зрабіць, і з сябрамі пагуляць.
Хоць праца ў сельскай гаспадарцы забірае амаль увесь свабодны час, муж Алесі шчыруе трактарыстам у СВК «Калгас «Радзіма», знаходзяцца магчымасці, каб наведаць родных ці проста пабыць разам усёй сям’ёй. Мнага­дзетныя бацькі стараюцца сваім дачушкам ­даць самае лепшае, закладваюць традыцыйныя маральныя каштоўнасці, падтрымліваюць іх ва ўсім.
У Свяцілавічах маладая сям’я жыве ўжо 11 гадоў, за гэты час, як распавядае Алеся, яны з мужам прыкіпелі сэрцамі да аграгарадка. Самі родам з навакольных вёсак, не па чутках ведаюць, што такое сялянская праца, і не саромеюцца гэтага. Адказнасць, акуратнасць і працавітасць вітаюцца ў любой прафесіі. Папраўце мяне, калі вы так не лічыце.

Последние новости

Новости района

Где Белыничском районе пройдут сельскохозяйственные ярмарки

14 сентября 2026
Читать новость
Общество

Урок ко Дню народного единства пройдет в школах Беларуси 17 сентября

14 сентября 2026
Читать новость
Общество

Как получить 100% больничного и что будет, если заболеть во время отпуска

14 сентября 2026
Читать новость
Новости Беларуси

День в истории: 65 лет назад из ворот БЕЛАЗа выехал первый карьерный самосвал

14 сентября 2026
Читать новость
Новости района

Белыничский райотдел Следственного комитета Беларуси – о преступности и громких делах

14 сентября 2026
Читать новость
Новости Беларуси

Лукашенко убежден в необходимости развития отношений между Минском и Ватиканом 

14 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем