Темы

Вясна ўвесь год корміць

Вясна ўвесь год корміць

На календары – другая палова сакавіка, а на вуліцы надвор’е яшчэ не зусім вясновае: кожны дзень падмарожвае, снег не ўвесь сышоў. Але гэта зусім не перашкаджае правядзенню некаторых відаў сельгасработ, бо цяпер – самы час для іх.
Марознае надвор’е асабліва спрыяе вывазу арганікі на палі. Па інфармацыі аддзела інтэнсіфікацыі вытворчасці сельгаспрадукцыі ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, у гаспадарках раёна пад яравыя культуры вывезена больш за 232 тысячы тон арганічных угнаенняў з 265 тысяч тон нарыхтаваных. ­ З унясеннем арганікі ў глебу ў раёне лідзіруюць ААТ «Аграсервіс» і «РАПТЗ» – у іх зроблена ­амаль 70% ад запланаванага. Таксама ў гаспадарках раёна актыўна вя­дзецца падсеў шматгадовых траў. Найбольшую плошчу – больш за тысячу гектараў ‒ трэба падсеяць у ААТ «Новая Друць». Яшчэ адна важная праца – аэрацыя зямель.
– На гэтым відзе работ задзейнічаны вопытны механізатар Анатоль ІГНАТОВІЧ, – распавядае галоўны аграном таварыства Таццяна КАКОРЫНА. – На трактары «Беларус» 35-22 ён барануе палеткі, дзе пасеяны бабова-злакавыя сумесі.
Каля аграгарадка Вялікая Ма­шчаніца ва ўрочышчы «Ключыкі» 93 гектары займаюць клевер і фестулоліум. Летась, дзякуючы строгаму выкананню агратэхнічных прыёмаў, на гэтым полі ўдалося атрымаць тры ўкосы высокабялковай зялёнай масы. У бягучы сельгассезон поспехі плануюць паўтарыць, бо на сёння перад раслінаводамі таварыства стаіць задача стварыць трывалую кармавую базу для жывёлы.
– Таксама мы актыўна ўносім на палі арганіку, – дадае галоўны аграном. – На яе вывазе і ўнясенні з буртоў у глебу працуюць два механізаваныя атрады. Зрабілі неабходныя падкормкі хлорыстым каліем, а пры ўстанаўленні ўстойлівых плюсавых тэмператур бу­дзем уносіць пад азімыя культуры КАС.
– Усе агранамічныя службы гаспадарак раёна распачалі сезон вясенне-палявых работ, – рэзюмуе першы намеснік старшыні райвыканкама-начальнік райсель­гасхарчу Віталь ЛАСЯНКОЎ. – Клопат пра будучы ўраджай пачынаецца яшчэ з восені, калі аграрыі рыхтуюць глебу пад яравыя культуры, сеюць азімыя. Гэтай вясной, дзякуючы ўстойліваму надвор’ю, працаўнікі гаспадарак паспелі зрабіць шмат, што дае спадзяванні на своечасовае правядзенне самага галоўнага комплексу вясенніх сельгасработ – пасяўной кампаніі.


Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.
Фота аўтара.

Последние новости

Новости района

В Белыничах пройдут мероприятия ко Дню народного единства

14 сентября 2026
Читать новость
Общество

Почему воссоединение Беларуси было единственным возможным сценарием для белорусского народа

14 сентября 2026
Читать новость
Новости Беларуси

Лукашенко: белорусы сегодня — единая нация и сами принимают решения о будущем страны

14 сентября 2026
Читать новость
Новости района

Где Белыничском районе пройдут сельскохозяйственные ярмарки

14 сентября 2026
Читать новость
Общество

Урок ко Дню народного единства пройдет в школах Беларуси 17 сентября

14 сентября 2026
Читать новость
Общество

Как получить 100% больничного и что будет, если заболеть во время отпуска

14 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем