Темы

З «Артэка» – на грыбаварню

З «Артэка» – на грыбаварню

З пажаўцелай ад часу фатаграфіі глядзіць сімпатычная дзяўчынка ў кухарскім каўпаку і белым халаце, у руках – кацялок, напоўнены апетытнымі баравічкамі. Погляд у дзяўчыны сур’ёзны, дзелавіты – яна ўся ў рабоце. Гэта, па ўсёй бачнасці, апошняе хоць нейкае дакументальнае пасведчанне існавання грыбаварні сям’і ВАКУЕВЫХ у вёсцы Пільшычы.

Гады тры таму Пётр Захаравіч БУЧМАНАЎ да канца разабраў і вынес будаўнічыя рэшткі старой грыбаварні. Шмат гадоў яна стаяла насупраць яго дома – унізе, на беразе невялікай рэчкі Вядзёрка. Дах
ужо месцамі праваліўся, бэлькі выгнілі, драўляны будынак пагражаў восьвось абрушыцца. Старую печ разнеслі па цаглінках яшчэ раней. А гадоў 30 таму у гарачы сезон яна працавала дзень і ноч, пускаючы з жарала трубы клубы густога дыму. І ён павольна развейваўся над пільшыцкімі дрымучымі лясамі ў восеньскім небе. На печы булькаталі два вялікія кацялкі. 
Працавала ў грыбаварні і здавала потым прадукцыю ў райста сям’я аднакласніцы і будучай жонкі Пятра Захаравіча – Ганны Вакуевай.

Даведка

Да таго часу, як Мікіта Хрушчоў стаў дзяржсакратаром, нарыхтоўка лясных дароў была справай дзяржаўнай. Калгасы кантралявалі працэс: ім даводзіліся планы па аб’ёмах нарыхтовак, яны развівалі і падтрымлівалі сетку грыбаварняў – будавалі іх, у выпадку неабходнасці рамантавалі. Але новы кіраўнік краіны ў 1958-м годзе з калгасаў «грыбны» абавязак зняў: занадта шмат было выдаткаў на ўтрыманне грыбаварняў, і ў 1960-х іх закрылася больш за 50 тысяч на тэрыторыі СССР. А да 1990-х гадоў ад грыбаварняў практычна не засталося і следу.

 

А былі часы, калі толькі ў Пільшычах падобных грыбных нарыхтоўчых пунктаў налічвалася не менш за паўдзясятка. Усе раз мя шч аліся на берагах вадаёмаў, каля крыніц – грыбы ў працэсе варэння да во дз ілася перамываць. Побач з грыбаварняй Вакуевых, акрамя рэчкі, выцякала на паверхню зямлі яшчэ і Аверкіна крыніца, названая, дарэчы, па імені прадзеда Ганны Піліпаўны – Авяр’яна Васілевіча. За тыдзень з кожнай грыбаварні ў райста вывозілі па 20-30 100-літровых бочак гатовай (зваранай, а значыць, у аб’ёмах зменшанай як мінімум у 4-5 ра зоў!) прадукцыі. І хоць жыхарам Пільшычаў сёння на багацце лясных дароў скардзіцца не даводзіцца, той час яны ўспамінаюць з настальгіяй: – Вы ўяўляеце, колькі грыбоў у лесе тады было?! Больш за ўсё ў пашане, як і сёння, былі баравікі. За іх давалі самую высокую цану – 60 капеек за кілаграм. Грузды прымалі па 40 капеек, маслакі – па 30. Менш за ўсё шанаваліся лісічкі, за кілаграм можна  было атрымаць толькі 10 капеек. Грузды і ваўнянкі не варылі, а перабіралі, мылі і засольвалі ў бочках са спецыямі. Прыправамі і соллю забяспечвала райста. Усё рабілася па тэхналогіі. Тару запаўнялі гатовым прадуктам так, каб вады было няшмат. У прыгатаваныя грыбы вертыкальна апускалі лапатку: калі стаяла, як лыжка ў кашы – значыць, усё ў парадку. Дарэчы, у райста кожную бочку адшпунтоўвалі, правяралі і напоўненасць яе, і якасць прыгатаваных грыбоў.


* * *

Ганна Піліпаўна, жмурачыся, узіраецца ў свой фотаздымак на бацькоўскай грыбаварні: – Ой, а Вы ведаеце, гэта ж мяне фатаграфавалі, калі я толькі-толькі з «Артэка» вярнулася. І з кучы фатаграфій
дастае яшчэ адну: на фоне беласнежнага корпуса Усесаюзнага піянерскага лагера – вялікая група падлеткаў у чырвоных гальштуках. Вось толькі Ганначкі Вакуевай сярод іх няма. З сумам у голасе
жанчына прызналася, што ў той самы момант пабегла ў бібліятэку мяняць кніжкі. На адваротным баку фотаздымка – прозвішчы кожнага прысутнага на ім «артэкаўца». З беларускай Воляй БЯЛУШ, расіянкай Людай ЦАПІК, эстонкай Таняй АРЦЁМАВАЙ гаспадыня фатаграфіі потым яшчэ доўгі час перапісвалася. Цікава, што сёння стала з тымі 14-гадовымі дзяўчынкамі, што глядзяць са старога фотаздымка такімі светлымі вычыма?

Последние новости

Новости района

Легенда отечественного футбола Виталий Кутузов посетил Белыничи

18 июля 2026
Читать новость
Новости района

В Белыничах продолжается чествование многодетных семей в рамках проекта «Трэці – Бацькаў»

17 июля 2026
Читать новость
Новости области

В Белыничском СПК «Колхоз «Родина» дан старт уборочной кампании

17 июля 2026
Читать новость
Калейдоскоп

Мороженое бойцам студотрядов от Белыничского жилкомхоза становится доброй традицией

17 июля 2026
Читать новость
Общество

Ребята из вишовской «Задоринки» на фестивале в Зубренке

17 июля 2026
Читать новость
Общество

Узнали какая погода будет в Белыничах на этих выходных

17 июля 2026
Читать новость