Темы

Больш чым проста паштальён

Больш чым проста  паштальён

За плячыма Алы СЕЛЬВЯНКОВАЙ 36 гадоў працоўнага стажу. З першага дня свайго працоўнага шляху і па сённяшні дзень яна ўзначальвае Навасёлкаўскае аддзяленне паштовай сувязі.

Калі раней у аддзяленні працавалі два паштальёны, то на працягу шасці апошніх гадоў Ала Сельвянкова выконвае абавязкі і начальніка АПС, і паштальёна, і аператара, і прадаўца.

На абслугоўванні яе аддзялення – жыхары вёсак Навасёлкі і Лічынка. Каб навіны прыйшлі ў іх дамы, паштальёну трэба прыкласці шмат такіх незаўважных для іншых намаганняў: працягласць штодзённага маршруту жанчыны складае прыкладна 10 кіламетраў.

Дзякуючы добрасумленнай працы жанчыны, планы па падпісцы, продажы тавараў і іншыя паказчыкі заўсёды выконваюцца. Найбольшай папулярнасцю ў “падапечных” Алы Сельвянковай карыстаецца, несумненна, раённая газета “Зара над Друццю”.

Не сакрэт, што ў сельскай мясцовасці паштальён – чалавек незаменны. Ала Сельвянкова – доўгачаканы госць у кожнай хаце: за тры з паловай дзясяткі гадоў для жыхароў Навасёлак і Лічынкі яна стала не толькі дастаўшчыкам газет, часопісаў і пенсій, але і добрым сябрам і родным чалавекам.

– Галоўным у маёй працы заўсёды былі і застаюцца зносіны з людзьмі, – кажа Ала Уладзіміраўна. – Для многіх з іх паштальён – чалавек, з якім яны дзеляцца сваімі праблемамі і перажываннямі. Стараюся заўсёды падтрымаць іх добрым словам. А яны заўсёды адказваюць мне сваёй шчырай удзячнасцю.

                     Вольга НАБОКАВА.

         Фота аўтара.

Последние новости

Новости района

Медицинских работников чествовали в Белыничской ЦРБ

12 июня 2025
Читать новость
Новости Беларуси

В Беларуси одобрили первую программную кассу для такси

12 июня 2025
Читать новость
Президент

Торговые сети и поставщиков обязали обеспечивать наличие в магазинах овощей в межсезонье 

12 июня 2025
Читать новость
Новости района

«Белорусский протезно-ортопедический восстановительный центр» проведут прием граждан

11 июня 2025
Читать новость
Новости района

Игровые программы проходят для детей в белыничской библиотеке

11 июня 2025
Читать новость
Новости области

14 июня – прямая телефонная линия в Могилевском облисполкоме

11 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем