Темы

Гаспадыня вёскі

Гаспадыня вёскі

Жыхарка вёскі Падзевічы Наталля ПАДДУБСКАЯ пяты год нясе важную грамадскую нагрузку. Яна – сельскі стараста.

Наталля Лявонцьеўна працуе сацыяльным работнікам, даглядае пажылых адзінокіх аднавяскоўцаў. У летні сезон на яе апецы былі 8 чалавек. Жанчына адзначае, што праца старасты і сацыяльнага работніка шмат у чым падобныя.

– Прыходзячы да людзей дадому ці ў размове з жыхарамі вёскі, унікаю ва ўсе праблемы, якія іх хвалююць, – гаворыць Наталля Паддубская. – У асноўным, гэта розныя бытавыя пытанні: на вуліцы не гарыць святло, трэба падрамантаваць печ, выклікаць “хуткую”… Многія пытанні вырашаем шляхам узаемадапамогі. Людзі ў нас добрыя, спагадлівыя, нікога ў бядзе не пакінуць.

Як і ўсе старасты, Наталля Лявонцьеўна арганізуе ў вёсцы суботнікі, удзельнічае ў рабоце аглядальнай камісіі, праводзіць гутаркі з нядобранадзейнымі сем’ямі (такіх у Падзевічах дзве) і па захаванні правіл пажарнай бяспекі.

Самыя актыўныя яе памочнікі – дачнікі. У асноўным, гэта людзі пенсійнага ўзросту, якія на вясенне-летні сезон перабіраюцца ў бацькоўскія дамы і лецішчы. Яны і парадак у сваіх сядзібах падтрымліваюць, і цікавую ініцыятыву могуць арганізаваць, дадае стараста.

Адна з іх – добраўпарадкаванне месца, дзе раней стаяла Падзевіцкая царква. Некалькі гадоў таму на святым месцы была ўстаноўлена невялікая альтанка. Вясковыя актывісты пафарбавалі яе, зрабілі імправізаваны алтар.

Па інфармацыі старшыні Запольскага сельсавета Святланы ВАЛЧКОВАЙ, да добрай справы далучаюцца ўсе нераўнадушныя людзі: падфарбоўваюць, прыносяць ручнікі, кветкі, прыбіраюць смецце.

У мінулым годзе праца Наталлі Паддубскай была адзначана на раённым узроўні. Яна заняла ІІ месца ў спаборніцтве стараст сельскіх населеных пунктаў, якое праводзіць райсавет дэпутатаў кожны год.

                                     Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

            Фота аўтара.

Последние новости

Общество

Время побед и гармонии. Гороскоп на неделю для всех знаков зодиака

15 июня 2026
Читать новость
Новости Беларуси

Новая госнаграда для многодетных семей появится в Беларуси

15 июня 2026
Читать новость
Новости Беларуси

Еще больше белорусских товаров появится на маркетплейсах

15 июня 2026
Читать новость
Новости Беларуси

В колледжах Беларуси начинается прием документов у поступающих на уровень профтехобразования

15 июня 2026
Читать новость
Новости Беларуси

Электронные больничные введут в Беларуси с 2027 года

15 июня 2026
Читать новость
Новости района

Машинный двор в ОАО «Новая Друть» признан одним из лучших в стране

15 июня 2026
Читать новость