Темы

Карэспандэнт райгазеты сустрэлася з жанчынамі, якія выбралі для сябе сур’ёзны і даволі складаны працоўны занятак

Карэспандэнт райгазеты сустрэлася з жанчынамі, якія выбралі для сябе сур’ёзны і даволі складаны працоўны занятак.

Анастасія ЗАЙЦАВА працуе па размеркаванні дзяржаўным медыцынскім судовым экспертам Бялыніцкага міжраённага аддзела  дзяржкамітэта судовай экспертызы са жніўня мінулага года. Скончыла Віцебскі дзяржаўны медуніверсітэт, стажыроўку на працягу года праходзіла ў Мінску.

– Была магчымасць размеркавацца ў Магілёў, сама я родам адтуль, – распавядае Анастасія. – Але загадзя вырашыла, што адпрацоўваць буду ў раёне. Так трапіла ў Бялынічы і вельмі гэтаму рада. Прафесію сваю люблю, яшчэ са школьных гадоў цікавілася медыцынай, а на практычных занятках зразумела, што ў працы судмедэксперта наогул няма нічога страшнага ці незвычайнага.

Анастасія атрымала ў Бялынічах арэнднае жыллё, выдаткі за якое кампенсуе арганізацыя. Пасля размеркавання ёй прапаноўвалі ўсё ж такі ўладкавацца на працу ў Магілёве – адмовілася. Па яе словах, на Бялыніччыне справы ідуць добра, падабаецца атмасфера маленькага горада, яго размераны рытм жыцця. Таму пакуль што вырашыла застацца тут.

Калега Анастасіі Кацярына СУЗДАЛЕВА – дзяржаўны судовы эксперт. Часам спецыялістам прыходзіцца выязджаць на выклікі разам. Калі Анастасія займаецца непасрэдна ўстанаўленнем прычыны смерці, задача Кацярыны – сабраць неабходныя для судовай справы ўлікі.

– Мой тата працаваў у РАУС, таму яшчэ з дзяцінства цікавілі прафесіі ў гэтай сферы, – кажа Кацярына. – Але бацькі былі не вельмі радыя гэтаму. Таму спачатку скончыла Віцебскую дзяржаўную акадэмію ветэрынарнай медыцыны па спецыяльнасці “ветэрынарна-санітарная экспертыза”, а пасля – юрыдычны факультэт Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Беларусі. Год працавала ў райветстанцыі. Дарэчы, спецыялізацыя ў мяне была сумежная: праводзіла экспертызы прадуктаў харчавання. Пасля дэкрэтнага адпачынку вырашыла змяніць прафесію. Пайшла рабіць у міжраённы аддзел дзяржкамітэта судовай экспертызы. Працаваць тут цікава, вельмі рада, што зрабіла такі выбар.

На першы погляд здаецца, што судовы эксперт – прафесія з “нежаночым тварам”. Але Анастасія і Кацярына з гэтым не згодныя.

– Канечне, першыя месяцы было цяжка не прымаць блізка да сэрца кожную справу, – адзначыла Кацярына. – Але тут важна не ўспрымаць эмацыйна тое, чым займаешся. З цягам часу гэта ўдаецца.

Алена БЫКАВА.

Фота аўтара.

Последние новости

Новости района

Учащиеся школ Белыничей помогали социальному пансионату в рамках акции «Время добрых дел»

27 июня 2025
Читать новость
Новости района

В Белыничах прошел районный этап конкурса «Лесоруб-2025»

27 июня 2025
Читать новость
Новости района

Белыничский райсовет депутатов провел очередную сессию

26 июня 2025
Читать новость
Новости района

В Белыничах прошел интеллектуальный вектор «Код нации»

25 июня 2025
Читать новость
РОВД информирует

Прямую телефонную линию проведёт начальник ОГАИ Белыничского РОВД

25 июня 2025
Читать новость
Новости района

В рамках Марафона молодежи и студенчества БРСМ провел Молодежный забег

25 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем