Темы

На варце чалавечай справядлівасці

На варце чалавечай справядлівасці

У красавіку 2021 года Генеральнай пракуратурай Беларусі была ўзбуджана крымінальная справа аб генацыдзе беларускага народа ў часы Вялікай Айчыннай вайны. Прадстаўнікі раённай структуры гэтага ведамства праводзяць дэталёвы аналіз вядомых звестак аб зверствах нямецкіх акупантаў і ўстанаўліваюць новыя факты вераломнага вынішчэння жыхароў нашага раёна і іх паселішчаў у адзначаны перыяд.

У размове з карэспандэнтам раённай газеты пракурор раёна Ігар АЛЁХНА адзначыў, што на аснове архіўных даных не менш за 60 населеных пунктаў Прыдруцкага краю поўнасцю або часткова былі вынішчаны агнём.
– За перыяд расследавання ў раёне ўстаноўлена яшчэ 2 вёскі, паведаміў Ігар Васілевіч. – Так, напрыклад, па словах мясцовых жыхароў, у в. Студзёнка таксама былі падпалены 4 домаўладанні, адно з іх гаспадыні ўдалося выратаваць, калі нямецкія салдаты пакінулі паселішча.
– Было вельмі страшна, – распавёў падчас допыту адзін са сведкаў ваеннага ліхалецця, якое закранула і яго родную вёску. – Ехаў нямецкі атрад, а партызаны ў гэты час беглі ў лес, што знахо­дзіўся непадалёку. Немцы з горкі заўважылі, што людзі бягуць, і хутка ўжо апынуліся ў Сту­дзёнках. Мы жылі ў канцы вёскі, а паліць пачалі з другога боку. Спачатку знішчылі адну хату, і чакалі, пакуль тая не згарэла поўнасцю, а потым падпалілі яшчэ тры.
Зараз на гэтым месцы знахо­дзіцца сельскі магазін і хата аднаго з мясцовых жыхароў.
– Нам было па 5-10 гадоў. Бегалі збіраць «сасулькі» (расплаўленае шкло. – Заўв. аўт.), з якімі гулялі замест цацак, – дадае да вышэй сказанага жонка сведкі, якая таксама нарадзілася і вырасла ў Студзёнках. – А вось дачка адной з жанчын, якая пражывала на той час у Студзёнках, была спалена фашыстамі ў вёсцы Сныткі, поўнасцю вынішчанай агнём у гады вайны. Мы самі да канца вайны жылі ў зямлянках як раз недалёка ад Стэфанова, хаваліся ад немцаў на балоце. Аднойчы, калі ўжо фашысцкія захопнікі адступалі, наша мама і чацвёра дзетак, пачуўшы нямецкую мову, хутка кінуліся на балота. Страху было шмат. Маленькая сястрычка заплакала, і усе, хто быў ра­зам з намі, спужаліся, што зараз немцы нас заўважаць і пастраля­юць. Тады маці абняла нас усіх і мы селі за купіну, у думках развітаўшыся адзін з адным. Астатнія пабеглі далей. Таму, пакуль я буду жыць, буду помніць гэту вайну. Не дай Бог, каб яна паўтарылася.
Ігар Васілевіч таксама расказаў аб яшчэ адным выпадку, які высветліўся падчас допыту жыхаркі ­ в. Дручаны. Жанчына паведаміла аб тым, як у перыяд карнай аперацыі і праследавання нямецкімі карнікамі членаў партызанскіх сем’яў адзін з партызан, хаваючыся ў балоце, каб не выдаць увесь атрад, вымушаны быў застрэліць сваё нованароджанае дзіця.
Трэба адзначыць, што пад выглядам барацьбы з партызанамі нацысты правялі больш за 140 буйных карных аперацый, падчас якіх выявілася тактыка генацыду і «выпаленай зямлі».
У час такіх аперацый былі зні­шчаны многія населеныя пункты. Так, па стане на 9 сакавіка ў базе даных налічваецца 9 097 беларускіх вёсак, якія перанеслі агнявыя пакуты фашысцкай навалы.
У рамках крымінальнай справы пракурор раёна наведаў усе месцы, дзе адбыліся вогненныя трагедыі. Некаторыя знайсці было дастаткова складана, бо яны так і не адрадзіліся. З мэтай вызначэння больш канкрэтнага іх геаграфічнага месцазнаходжання, акрамя паказанняў і ўспамінаў сведкаў або іх родных, у работу ўцягваюцца супрацоўнікі лясгаса і лясніцтваў, якія дэталёва веда­юць лясныя масівы і могуць вызна­чыць, дзе знаходзіўся населены пункт, у якім калісьці кіпела жыццё.
– Гэта вельмі карпатлівая і працаёмкая работа, якая патрабуе сканцэнтраванасці і глыбокага аналізу, па якім сёння мы аднаўляем гістарычную памяць і справядлівасць, – адзначыў Ігар Васіл­евіч. – Вынікі гэтай дзейнасці можна бачыць у музеях навучаль­ных устаноў раёна, дзе ствараюц­ца экспазіцыі на падставе атрыманых звестак. Так, у школь­ны музей СШ №2 былі перададзены копіі актаў Надзвычайнай дзяржаўнай камісіі аб уліку ўрону, які нанеслі Бялыніцкаму раёну дзеянні нямецка-фашысцкіх захопнікаў і іх памагатых.
На сённяшні дзень пракуратурай раёна праводзіцца работа па выяўленні канкрэтных месцаў ­утрымання ваеннапалонных.
Па гістарычных звестках у Беларусі дзейнічалі больш за 260 лагераў смерці, іх філіялаў і ­аддзяленняў. Сярод іх лагер смерці Трасцянец, дзе былі зні­шчаны 206,5 тысячы чалавек. Па колькасці забітых гэта чацвёрты лагер пасля Асвенцыма, Майданека і Трэблінкі.
Дзейнасць супрацоўнікаў пракуратуры ў рамках крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны будзе прадоўжана.

Последние новости

Новости района

Учащиеся школ Белыничей помогали социальному пансионату в рамках акции «Время добрых дел»

27 июня 2025
Читать новость
Новости района

В Белыничах прошел районный этап конкурса «Лесоруб-2025»

27 июня 2025
Читать новость
Новости района

Белыничский райсовет депутатов провел очередную сессию

26 июня 2025
Читать новость
Новости района

В Белыничах прошел интеллектуальный вектор «Код нации»

25 июня 2025
Читать новость
РОВД информирует

Прямую телефонную линию проведёт начальник ОГАИ Белыничского РОВД

25 июня 2025
Читать новость
Новости района

В рамках Марафона молодежи и студенчества БРСМ провел Молодежный забег

25 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем