Темы

На варце строгага захавання законнасці

На варце строгага захавання законнасці

Вынікамі дзейнасці супрацоўнікаў пракуратуры за мінулы год, а таксама планамі на бягучы з карэспандэнтам «Зары над Друццю» падзяліўся пракурор раёна, саветнік юстыцыі Віталь КАВАЛЁЎ.

– Раскажыце падрабязней аб стане злачыннасці ў раёне.

– У выніку нашай сумеснай дзейнасці з вышэй названымі службамі не былі дапушчаны забойствы, разбоі, вымаганні, згвалтаванні і іншыя злачынствы супраць палавой недатыкальнасці, скарацілася колькасць цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў.

На 6,4% зменшылася колькасць злачынстваў, зробленых раней судзімымі. У той жа час крымінагенная абстаноўка на тэрыторыі раёна ў мінулым годзе характарызавалася шэрагам негатыўных тэндэнцый. Агульная колькасць злачынстваў павялічылася на 9,8%. Каэфіцыент злачыннасці на 10 тыс. насельніцтва склаў 113,3. Істотна ўзрасла колькасць злачынстваў, зробленых у стане алкагольнага ап’янення, у грамадскіх месцах, групай асоб, а таксама рабаванняў, крадзяжоў і інш. Назіраўся значны рост злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій.

На працягу 2 апошніх гадоў зніжаецца ўзровень раскрывальнасці злачынстваў, які ў 2020 годзе склаў 67,6%.

– На чым, на Ваш погляд, трэба засяродзіць больш увагі сёлета, каб палепшыць сітуацыю з крымінагеннай абстаноўкай у раёне?

– Негатыўным зменам у структуры і дынаміцы злачыннасці спрыялі недахопы і хібы ў працы суб’ектаў прафілактыкі правапарушэнняў.

Напрыклад, праведзеным пракуратурай аналізам устаноўлена, што ў шэрагу выпадкаў неналежная выхаваўчая праца з асобамі, якія знаходзіліся на прафілактычных уліках РАУС, з’явілася адной з умоў, якія садзейнічалі росту злачынстваў у стане алкагольнага ап’янення.

Адным з абавязкаў, ускладзеных на выканаўчыя і распарадчыя органы, з’яўляецца прыняцце мер да працаўладкавання грамадзян, якія вярнулiся са спецыяльных навучальна-выхаваўчых, лячэбна-выхаваўчых і папраўчых устаноў. Разам з тым праверкай устаноўлена, што названыя абавязкі выконваюцца неналежным чынам.

У працы камісіі па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва і назіральнай камісіі райвыканкама выяўлены істотныя недахопы і хібы, якія аказваюць негатыўны ўплыў на стан барацьбы з рэцыдыўнай злачыннасцю.

– Распавядзіце, калі ласка, пра праблему гібелі людзей ад знешніх фактараў. Наколькі яна актуальная для Бялыніччыны?

– Сур’ёзныя нараканні ў гэтым кірунку выклікае прафілактычная дзейнасць дзяржаўных органаў і іншых арганізацый. У 2020 годзе на тэрыторыі нашага раёна адбылося 16 пажараў, колькасць загінулых на іх грамадзян павялічылася з 2 да 3.

З 2 да 6 узрасла колькасць загінулых грамадзян у выніку дарожна транспартных здарэнняў.

– Што робіцца ў арганізацыях раёна па зніжэнні выпадкаў вытворчага траўматызму?

– Выкананне заканадаўства аб ахове працы ў арганізацыях аграпрамысловага комплекса таксама адпавядае не ўсім патрабаванням. Працягваюцца парушэнні заканадаўства аб дарожнай бяспецы ў арганізацыях АПК. У мінулым годзе не дапушчана фактаў гібелі на вытворчасці, адзначаецца зніжэнне з 10 да 6 няшчасных выпадкаў, у тым ліку з 4 да 2 з цяжкім зыходам.

Разам з тым, як паказваюць вынікі нагляднай дзейнасці, у сельскагаспадарчых арганiзацыях не забяспечваецца належным чынам стварэнне бяспечных умоў працы, што патрабуе прыняцця дадатковых мер.

– Не губляюць актуальнасці і пытанні супрацьдзеяння карупцыі. Тым больш, увага стану законнасці ў гэтай сферы зараз надаецца вельмі вялікая.

– У нашым раёне па кірунку барацьбы з эканамічнымі злачынствамі летась былі выяўлены і пастаўлены на ўлік 10 злачынстваў, з іх адно адносіцца да карупцыйных. Парушэнне заканадаўства ў гэтай сферы ўстаноўлена пракуратурай у арганізацыі дарожнага будаўніцтва.

Павышанай рызыкай праяўлення карупцыйных схем характарызуецца і сфера закупак. Арганізацыямі раёна дапускаюцца парушэнні, звязаныя з невыкананнем патрабаванняў заканадаўства аб размяшчэнні інфармацыі аб закупках у адкрытым доступе, няправільным выбарам працэдур закупак, неабгрунтаваным павелічэннем кошту прадметаў закупак, непрыняццем мер па вяртанні неабгрунтавана выдаткаваных бюджэтных сродкаў і іншыя парушэнні.

Большасць эканамічных злачынстваў, якія не адносяцца да карупцыйных, зарэгістраваны ў сферы сельскай гаспадаркі. Гэта сведчыць аб тым, што яна ў найбольшай ступені рэагуе на карупцыйныя рызыкі. Злачынствы ў арганізацыях АПК робяцца ў выніку невыканання элементарных патрабаванняў да захаванасці маёмасці, бескантрольнасці за дзеяннямі адказных работнікаў.

– Якая праца праводзіцца па недапушчальнасці правапарушэнняў сярод моладзі?

– Дзяржаўнымі і грамадскімі фарміраваннямі прымаліся меры, накіраваныя на папярэджанне правапарушэнняў непаўналетніх.

Але ж у 2020 годзе на тэрыторыі раёна непаўналетнія зрабілі 5 злачынстваў, тады як у 2019 годзе іх увогуле зарэгістравана не было. Гэта сведчыць пра сур’ёзныя пралікі ў арганізацыі і правядзенні прафілактычнай работы з вучнямі і іх бацькамі ва ўстановах адукацыі.

Не ў поўнай меры адпавядае гэтым патрабаванням кантроль за выхаваўча-прафілактычнай работай з боку спецыялістаў аддзела па адукацыі райвыканкама. У нашым раёне вядзецца банк дадзеных дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. У пачатку бягучага года ў ім знаходзілася 48 дзяцей.

– Дзякуй, Віталь Мікалаевіч.

Гутарыла Аліна ЦЫГАНІЙ. 

Последние новости

Новости района

Профсоюз поблагодарил аграриев за ответственный труд

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

Генпрокурор Андрей Швед наградил коллектив “Зары над Друццю” за лучшее освещение в СМИ деятельности прокуратуры

13 июня 2025
Читать новость
РОЧС информирует

Белыничский РОЧС напоминает о правилах поведения во время грозы

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

В Белыничах прошла отчётно-выборная конференция районной организации РОО «Белая Русь»

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

Медицинских работников чествовали в Белыничской ЦРБ

12 июня 2025
Читать новость
Новости Беларуси

В Беларуси одобрили первую программную кассу для такси

12 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем