Темы

Прызванне адкрываць таленты

Пагадзіцеся, у многіх з нас, калі вучыліся ў школе, былі прадметы, якія мы любілі, ці, наадварот, адносіліся да іх непрыязна. Часцей за ўсё ў няміласць патраплялі дакладныя навукі: хімія, фізіка і асабліва матэматыка. Ад настаўнікаў патрабавалася шмат цярпення і прафесіяналізму, каб прывіць дзецям любоў да свайго прадмета.

Ужо чвэрць стагоддзя навучае матэматыцы вучняў СШ № 2 райцэнтра Ларыса НАБОКАВА. І ўвесь гэты час ніводнага разу не пашкадавала, што звязала сваё жыццё з педагагічнай дзейнасцю. За шматгадовую плённую працу і ў сувязі з Днём настаўніка яна ўзнагароджана Ганаровай граматай райвыканкама.

– На іншым месцы і не ўяўляю сябе, – распавядае Ларыса Уладзіміраўна. – Як толькі скончыла педуніверсітэт імя А. Куляшова, вярнулася працаваць у родную школу. Любоў да матэматыкі прывілі цудоўныя педагогі Людміла КАРАНКЕВІЧ і Ларыса БАЖКО. Яны выкладалі гэты прадмет так, што на кожным уроку мы даведваліся шмат цікавага і карыснага. Зараз і я стараюся, каб тыя веды, якія вучні атрымаюць на ўроках матэматыкі, спатрэбіліся ім у далейшым жыцці.

Ларыса Уладзіміраўна адзначае, што сярод цяперашняга пакалення многа матываваных дзяцей, якія ўжо ў восьмым – дзявятым класах ведаюць, кім хочаць працаваць і што патрэбна, каб паспяхова рэалізаваць сябе ў будучым. У 9А класе, кіраўніком якога яна з’яўляецца, школьнікі на павышаным узроўні вывучаюць рускую мову і матэматыку. Найбольш актыўныя вучні займаюцца ў завочнай школе “Юны матэматык” у Магілёве. Гэтыя дыстанцыйныя заняткі дадатна ўплываюць затым на вынікі экзаменаў і цэнтралізаванага тэсціравання.

– Выявіць у дзіця здольнасці да вывучэння асобных школьных прадметаў не цяжка, – дадае Ларыса Набокава. – Важна яшчэ падтрымаць, знайсці да яго падыход. Гэта і ёсць галоўная задача настаўніка.  Прыемна ведаць, што многія мае выпускнікі выбіралі прафесіі, звязаныя з дакладнымі навукамі.

Падзякай райвыканкама за шматгадовую дабрасумленную працу, вялікі асабісты ўнёсак у развіццё духоўнага і інтэлектуальнага патэнцыялу падрастаючага пакалення і ў сувязі з прафесійным святам — Днём настаўніка — узнагароджана намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце МЦ “Ветразь” Вольга АЎСЯННІКАВА.

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

Фота аўтара.

Последние новости

Новости района

Профсоюз поблагодарил аграриев за ответственный труд

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

Генпрокурор Андрей Швед наградил коллектив “Зары над Друццю” за лучшее освещение в СМИ деятельности прокуратуры

13 июня 2025
Читать новость
РОЧС информирует

Белыничский РОЧС напоминает о правилах поведения во время грозы

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

В Белыничах прошла отчётно-выборная конференция районной организации РОО «Белая Русь»

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

Медицинских работников чествовали в Белыничской ЦРБ

12 июня 2025
Читать новость
Новости Беларуси

В Беларуси одобрили первую программную кассу для такси

12 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем