Темы

Самаадданасць. Мужнасць. Маладосць.

Штогод у трэцюю нядзелю чэрвеня сваё прафесійнае свята адзначаюць медыцынскія работнікі. Сёлета, у перыяд пандэміі каранавіруса, калі медыкі аказаліся на “перадавой” барацьбы з COVID-19, гэты дзень набывае асаблівае значэнне.

У нялёгкі эпідэміялагічны перыяд часова пакінулі свае працоўныя месцы і перайшлі працаваць у ЦРБ маладыя ўрачы Святлана СІДАРЭНКА і Анастасія КОТАВА.

Святлана Леанідаўна нарадзілася і вырасла ў аг. Вішоў, Анастасія Віктараўна родам з Быхава. Пасля заканчэння ў 2018 годзе Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта маладыя медыкі атрымалі першыя працоўныя месцы ў нашым раёне ў якасці загадчыц, адпаведна, Галоўчынскай і Запольскай амбулаторый урача агульнай практыкі. Як прызнаюцца дзяўчыны, дзякуючы падтрымцы кіраўніцтва ЦРБ, чулым адносінам і разуменню калектываў амбулаторый першыя два гады працы, калі ўчарашні выпускнік так моцна мае патрэбу ў прафесійнай адаптацыі, прайшлі на адным дыханні.

А некалькі месяцаў таму звыклы парадак працы ў тым ліку і медыкаў нашага раёна змяніўся на рэжым знаходжання ў пастаяннай “баявой” гатоўнасці.

На працягу некалькіх апошніх тыдняў Святлана Сідарэнка і Анастасія Котава аказвалі дапамогу пацыентам з COVID-19 у тэрапеўтычным аддзяленні райбальніцы. Навіну аб тым, што ў складаны для ўсіх перыяд трэба аб’яднацца ў барацьбе з гэтай хваробай, успрынялі з мужным спакоем.

– Адзінае, што ў першыя дні даводзілася надоўга затрымлівацца на працы, пакуль поўнасцю не ўвайшла ў курс справы, – распавядае Святлана Сідарэнка, якая днямі прыступіла да сваіх ранейшых працоўных абавязкаў. – Аднак, ізноў жа, сіла і моц каманднага духу, калі кожны адчувае сваю адказнасць за здароўе людзей, нягледзячы на ўсе складанасці, дапамагла паспяхова справіцца з ускладзенымі на нас абавязкамі. Найбольшы дыскамфорт прыносяць сродкі індывідуальнай абароны – рэспіратары, шчыткі, ахоўныя касцюмы, у якіх, асабліва ў летнюю спёку, знаходзіцца вельмі цяжка. Аднак мы разумеем, што павінны сябе берагчы, каб мець магчымасць працягваць зберагаць здароўе і жыцці нашых грамадзян.

Шчырае жаданне дапамагаць хворым і кожны выпісаны з бальніцы пацыент натхняюць маладых медыкаў пераадольваць складанасці і надаюць ім энергію для далейшай барацьбы з пандэміяй.

– Канечне, усе ўжо стаміліся і хочацца ўздыхнуць свабодна, – кажа Анастасія Котава. – Аднак, назіраючы за станоўчай дымамікай пацыентаў і кожным поўным іх выздараўленнем, адчуваеш новыя сілы і ўпэўненасць у паступовай перамозе над гэтай хваробай.

Калектыў рэдакцыі газеты шчыра віншуе з прафесійным святам работнікаў сістэмы аховы здароўя раёна.

Шчыра жадаем усім, хто выбраў сваім жыццёвым шляхам штодзённы клопат аб здароўі і жыццях людзей, дасягнення значных поспехаў у вашай адказнай і важнай справе, бадзёрасці і аптымізму, міру і дабрабыту, моцнага здароўя.

     Вольга НАБОКАВА.

Фота аўтара і Святланы МАГІЛЕЎЧЫК.

Последние новости

Новости района

Заветные аттестаты, медали, улыбки, яркие наряды – в Белыничах прошел школьный выпускной

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

Профсоюз поблагодарил аграриев за ответственный труд

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

Генпрокурор Андрей Швед наградил коллектив “Зары над Друццю” за лучшее освещение в СМИ деятельности прокуратуры

13 июня 2025
Читать новость
РОЧС информирует

Белыничский РОЧС напоминает о правилах поведения во время грозы

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

В Белыничах прошла отчётно-выборная конференция районной организации РОО «Белая Русь»

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

Медицинских работников чествовали в Белыничской ЦРБ

12 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем