Темы

Аб тым, як жыве адна з самых дальніх тэрытарыяльных адзінак мясцовага самакіравання распавяла старшыня Запольскага сельсавета Святлана ВАЛЧКОВА

Аб тым, як жыве адна з самых дальніх тэрытарыяльных адзінак мясцовага самакіравання распавяла старшыня Запольскага сельсавета Святлана ВАЛЧКОВА

Тэрыторыя Запольскага сельсавета аб’ядноўвае 28 населеных пунктаў, тры з якіх, на жаль, нежылыя. Але, тым не менш, паўсядзённае жыццё глыбінкі не спыняецца, яно ідзе па сваім, вызначаным шляху. Аб тым, як жыве адна з самых дальніх тэрытарыяльных адзінак мясцовага самакіравання нашага раёна распавядае старшыня Запольскага сельсавета Святлана ВАЛЧКОВА.

– Святлана Уладзіміраўна, падчас правядзення ў раёне дыскусійнай пляцоўкі па абмеркаванні пытанняў далейшага развіцця нашай краіны была вынесена прапанова аб неабходнасці скарачэння ці ліквідацыі сельскіх саветаў дэпутатаў і пашырэнні паўнамоцтваў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў улады. Выкажыце ваша меркаванне па гэтым пытанні.

– Я падтрымліваю думку, што органам мясцовага самакіравання патрэбна рэфармаванне. Прывяду прыклад са сваёй дзейнасці. Як правіла, большасць узнікаючых пытанняў вырашаецца пры дапамозе сельскіх стараст ці кіраўнікоў арганізацый і ўстаноў, размешчаных на тэрыторыі сельсавета, ці калі тут знаходзяцца іх структурныя падраздзяленні. Дэпутаты сельскага савета ў сваёй большасці людзі, занятыя на сваіх працоўных месцах, не ўсе яны пражываюць у той акрузе, ад якой былі выбраны, дый каб наведаць тую ці іншую вёску, патрэбны час, выдаткі на транспарт… Тым больш, некаторыя пытанні сельскіх жыхароў патрабуюць разгляду ў вышэйшай інстанцыі. Я не хачу сказаць, што дэпутаты ігнаруюць свае абавязкі, проста іх ролю сёння паспяхова выконвае стараста вёскі. Як правіла, гэты чалавек мае аўтарытэт у сваім населеным пункце, працуе сацыяльным работнікам, прадаўцом ці пенсіянер з актыўнай жыццёвай пазіцыяй.

Дадам, што для правядзення выбараў у мясцовыя саветы трацяцца значныя дзяржаўныя сродкі. Няхай бы іх накіравалі на больш важныя патрэбы.

– Наколькі дапамога сельскіх стараст адчувальная ў вашай працы?

– Старасты, без перабольшвання, мая правая рука. Бягучыя пытанні, напрыклад, па вулічным асвятленні, добраўпарадкаванні, выяўленых парушэннях правіл пажарнай бяспекі ці грамадскага парадку вырашаем па тэлефоне. Калі ж наведваю вёску адна ці з прадстаўнікамі якой-небудзь службы, старасты рыхтуюць усю неабходную інфармацыю, папярэджваюць людзей, што адбудзецца сустрэча ці сельскі сход. Напрыклад, стараста вёскі Падзевічы Наталля ПАДДУБСКАЯ паведаміла аб тым, што ў пенсіянеркі, інваліда ІІ групы, развальваецца печ. Сама жанчына, вядома, не ў стане яе адрамантаваць. На дапамогу прыйшлі спецыялісты, усё прывялі ў парадак, пенсіянерка засталася задаволенай.

Таксама старасты інфармуюць аб трухлявых дамах, якія патрэбна знесці, дапамагаюць адшукаць іх гаспадароў, калі яны ёсць. Многія старасты з’яўляюцца ініцыятарамі пісьмаў дзецям, састарэлыя бацькі якіх маюць патрэбу ў дапамозе. Гэта не вельмі «прыгожая» мера, але, між тым, дзейсная. З пачатку года дзецям былі адпраўлены 16 паведамленняў, па 12 з іх атрымалі станоўчыя адказы.

Самых актыўных памочнікаў і назваць цяжка. Пастаянна на сувязі з Таццянай ГІНЕТАВАЙ з Замачулля, Наталляй Паддубскай з Падзевіч, Нінай БАРОДЗІЧ з Мяжонкі, Любоўю ШАЎЦОВАЙ з Сямікаўкі, Аляксандрам ЦАРКОЎНЫМ з Аксенькавіч… Словам, усе праяўляюць грамадскую актыўнасць.

– Распавядзіце яшчэ аб адной форме дыялогу з вяскоўцамі – сельскіх сходах.

– Сёлета ў сувязі з напружанай эпідсітуацыяй правядзенне сельскіх сходаў адклалі да лепшых часоў. Але гэта не азначае, што адасабляемся ад пытанняў, якія хвалююць вяскоўцаў. Адна з найбольш вострых праблем – дрэнны стан дарогі ў вёсцы Мяжонка. Яе сапсавалі лесавозы, калі вывозілі лес. Таксама ёсць пытанні па станцыі абезжалезвання вады, якая ў ліпені была ўведзена ў эксплуатацыю ў Заполлі. Вада з яе паступае чыстая, але пакуль дойдзе па водаправоднай сетцы да спажыўцоў, зноў становіцца бруднай. Зараз шукаем усе магчымыя шляхі вырашэння гэтых праблем.

Сельскія сходы з удзелам прадстаўнікоў ці кіраўнікоў раённых служб – адзін з самых дзейсных сродкаў пачуць праблемы жыхароў вёсак і разам вырашыць іх. Дадам, што раённае кіраўніцтва  не пакідае наш сельсавет без увагі. У мінулым годзе, напрыклад, жыхары Заполля скардзіліся на дрэнную дарогу і нязручны графік руху              аўтобуса. Гэтыя праблемы вырашаны. Дарога адрамантавана, а графік руху грамадскага транспарту скарэктаваны так, як і хацелі вяскоўцы. Разгледжана пытанне вывазу і складзіравання арганікі каля вёскі Дабрылавічы.             З-за таго, што сцёкавыя воды ад яе патраплялі ў калодзежы, жыхары паселішча скардзіліся на павышэнне ўзроўню нітратаў. Зараз, згодна вынікаў аналізаў апошніх проб вады, утрыманне нітратаў паменшылася, а ў некаторых калодзежах стала нават ніжэй за дапушчальную норму.

Шмат пытанняў вырашаецца шляхам узаемадапамогі і без прыцягнення раённых служб. Сёлета абнаўлялі агароджу вакол сельсавета, засталіся піламатэрыялы. Паступіла прапанова замяніць плот і каля сельскай бібліятэкі. Старая агароджа паслужыла б яшчэ год-два, але потым зноў жа трэба было б думаць пра яе абнаўленне. Як толькі скончацца будаўнічыя работы, мясцовы ачаг культуры будзе выглядаць яшчэ больш дагледжаным і прывабным.

P.S. На момант падрыхтоўкі матэрыяла стала вядома, што вырашана пытанне падсыпкі гравіем часткі вуліцы ў вёсцы Мяжонка, агучанае старшынёй сельсавета.

Гутарыла Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

Фота аўтара.

Последние новости

Общество

Рассказывает эксперт. Взлом аккаунта – что делать?

17 июня 2025
Читать новость
Новости района

Заветные аттестаты, медали, улыбки, яркие наряды – в Белыничах прошел школьный выпускной

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

Профсоюз поблагодарил аграриев за ответственный труд

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

Генпрокурор Андрей Швед наградил коллектив “Зары над Друццю” за лучшее освещение в СМИ деятельности прокуратуры

13 июня 2025
Читать новость
РОЧС информирует

Белыничский РОЧС напоминает о правилах поведения во время грозы

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

В Белыничах прошла отчётно-выборная конференция районной организации РОО «Белая Русь»

13 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем