Темы

Яна бачыць свет крышачку інакш

Яна бачыць свет крышачку інакш

Кожнае дзіця ад нараджэння Бог надзяляе шматлікімі талентамі, толькі так часта здараецца, што не ўсе могуць скарыстацца імі ў поўнай меры. Але на тое і даецца намусім дзяцінства, каб раскрыць і сфарміраваць у сабе гэтыя таленты, каб навучыцца не толькі прозе, але і паэтыцы жыцця.

І мы самі, наколькі помнім сябе ў дзяцінстве, столькі радасці адчувалі, калі адкрывалі штосьці новае ў вялікім свеце.

Гераіня гэтага матэрыялу, юная жыхарка аграгарадка Вішоў Дзіяна ПАПОВА,на першы погляд – самы звычайны падлетак са звычайнымі цікавасцямі і адзнакамі ў школе. Але гэта толькі падаецца, бо насамрэч за знешняй сціпласцю хаваецца вялікае ўнутранае пачуццё, імкненне зрабіць навакольны свет крышачку лепшым і прыгажэйшым.

– Калі я была ў першым класе, вельмі спадабаліся ўрокі малявання, якія праводзіла наша настаўніца Алена ГАЎРЫЛАВА, – распавядае Дзіяна. – А потым мама адвяла мяне ў клас філіяла дзіцячай школы мастацтваў да Алены МАЛХАСЯН. Я была такая шчаслівая, што магу маляваць столькі часу, колькі мне хочацца. Алена Мікалаеўна і Алена Іванаўна пазнаёмілі мяне з чароўным светам мастацтва, за што ім вялікі дзякуй.

У сваіх работах Дзіяна выкарыстоўвае ў асноўным гуаш і алоўкі. А яшчэ вельмі любіць маляваць нацюрморты і кветкі. Хоць і тэматычныя малюнкі таксама атрымліваюцца нядрэнна. У адкрытым дыстанцыйным конкурсе дзіцячай мастацкай творчасці «Маршруты памяці. Дарогамі вайны» ў рамках раённага конкурсу дзіцячых малюнкаў «Дзеці, якія не ведалі вайны, малююць Перамогу», Дзіяна Папова заняла ІІ месца ва ўзроставай катэгорыі 13-16 гадоў.

Але гэта яшчэ не ўсе яе перамогі. Летась малюнкі Дзіяны былі ўдастоены Гран-пры ў міжнародным рознажанравым конкурсе «Letostar-2020», а ў гэтым годзе дзяўчынка стала дыпламанткай ІІ ступені ў міжнародным інтэрнэт-конкурсе мастацтваў «Львяня запрашае сяброў» і лаўрэатам І ступені ў творчым інтэрнэт-праекце «Пакары вяршыню», які праходзіў у горадзе Іўе.

Акрамя малявання ў Дзіяны ёсць шмат іншых захапленняў. Яна, да прыкладу, вырошчвае смаўжоў-ахацін. Да гэтага занятку яе далучыла класны кіраўнік, настаўнік хіміі і біялогіі Алена ВАРАПАЕВА. Разам са сваёй настаўніцай дзяўчынка не толькі вывучыла жыццё і ўмовы незвычайных хатніх пітомцаў, але і апісала свой вопыт у невялікай навуковай рабоце. Гэта работа была высока адзначана на раённым узроўні, а ўзяць на выхаванне афрыканскіх смаўжоў пагадзіліся многія вучні Вішоўскай школы.

– Пагаджуся з выразам, што Дзіяна Папова бачыць свет крышку інакш, – распавядае пра сваю вучаніцу яе настаўніца па маляванні Алена Малхасян. – Яна вельмі сціплая, але ў той жа час мэтанакіраваная, стараецца зрабіць усё правільна, прадумана. Ведаю, што ў будучым яна хоча абраць для сябе медыцынскую спецыяльнасць, але хочацца, каб і на жывы свет мастацтва яна не забывалася. Упэўнена, што ў зусім недалёкай будучыні дзяўчынка зробіць гэты свет дабрэйшым і прыгажэйшым.

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

Фота аўтара.

 

Последние новости

Новости района

В Белыничах прошел интеллектуальный вектор «Код нации»

25 июня 2025
Читать новость
Новости района

В рамках Марафона молодежи и студенчества БРСМ провел Молодежный забег

25 июня 2025
Читать новость
Общество

Постоянная комиссии по координации работы по содействию занятости населения сообщает об изменении

25 июня 2025
Читать новость
Новости района

Патриотическая акция «Беларусь помнит. Помним каждого» прошла в Лунном парке Белыничей

25 июня 2025
Читать новость
Новости района

Сладкое лето с клубникой от фермеров Кракасевичей в деревне Ермоловичи

25 июня 2025
Читать новость
Новости Беларуси

Июль удивит белорусов длинными выходными

24 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем