Темы

З музыкай па жыцці

З музыкай па жыцці

Людзі мастацтва – хто яны? Вялікія эгаісты, якія пражываюць жыццё дзеля сябе і сваёй творчасці? Або, наадварот, творцы, якія пакідаюць свае выдатныя ўзоры духоўнай спадчыны нашчадкам?

Вядома ж, другое. У нашым сучасным высокатэхналагічным свеце з яго жорсткімі норавамі артысты ўмеюць паказаць людзям сапраўднае мастацтва, сапраўдную прыгажосць, абудзіць у нашых душах імкненне думаць і адчуваць, схіляцца да дабрыні і спагадлівасці. У інтэрв’ю карэспандэнту «Зары над Друццю» хормайстар РЦК Юлія КІТАЕВА распавяла пра асаблівасці сваёй прафесіі, планах на будучыню, і пра тое, як яна пераўтварае навакольны свет да лепшага.

– Калі і як Вы зразумелі што хочаце звязаць сваё жыццё з музыкай?

– Жаданне звязаць сваё жыццё з музыкай як прафесіяй у мяне з’явілася яшчэ ў дзяцінстве. Калі была маленькай, пастаянна з бацькамі глядзелі дзіцячае Еўрабачанне. Я захаплялася юнымі выканаўцамі і заўсёды хацела быць падобнай на іх. Мама і тата мае інтарэсы падтрымлівалі, таму ў першым класе адвялі мяне ў музычную школу. У ёй я адвучылася 7 гадоў на харавым аддзяленні. Калі прыйшоў час паступаць, нават не разважала, ведала з чым хачу злучыць сваё жыццё. Праз 4 гады паступіла, адвучылася ў Магілёўскім музыкальным каледжы імя Н. А. Рымскага-Корсакава па спецыяльнасці «Харавое дырыжыраванне».

– Размеркаванне ў Бялынічы было рашэннем каледжа або Ваш выбар?

– Я брала мэтавае накіраванне. Мне заўсёды была блізкая мая малая радзіма, таму сваю працоўную дзейнасць я вырашыла пачаць менавіта тут.

– Як Вас прынялі на першым працоўным месцы? Ці ўзнікалі нейкія цяжкасці?

– Мяне прынялі вельмі добра, патлумачылі кожную дробязь, адказалі на ўсе пытанні. За гэта ўсім вялікі дзякуй! Першапачаткова я працавала кіраўніком дзіцячага гуртка «Салавейкі», а праз паўтара года мяне перавялі на пасаду хормайстра народнага вакальнага ансамбля «Бялыніца». Што тычыцца складанасцей, то іх не ўзнікла. Лічу, у гэтым вялікая заслуга калектыву. У нас добрыя ўзаемаадносіны, мы адзін аднаму ва ўсім дапамагаем.

– У чым заключаецца Ваша праца?

– Больш за ўсё часу траціцца на рэпетыцыі і развучванне новых твораў. Перад адказнымі мерапрыемствамі заняткі праводзяцца асабліва інтэнсіўна. Займаюся падборам развіваючых практыкаванняў для ансамбля, дапамагаю кіраўніку калектыву з выбарам удзельнікаў, рэпертуару і іншае. Акрамя ўсяго гэтага, я выступаю сама, спяваю народныя песні.

Наогул, працуючы ў РЦК, ты развіваешся ў творчым плане. Я ўдзельнічаю ў харэаграфічных пастаноўках, тэатралізаваных анімацыях і ў іншых напрамках. Мне гэта вельмі падабаецца.

– Самі Вы выконваеце народныя песні, а якіх артыстаў слухаеце ў вольны час?

– Мяне можна назваць меламанам, я слухаю розных выканаўцаў. Калі выбраць пару артыстаў, то няхай гэта будуць Макс Корж, Zivert… Марыну Дзявятаву не толькі слухаю, але і сама выконваю песні з яе рэпертуару.

– Чым яшчэ займаецеся ў вольны час?

– Стараюся сябе далей развіваць у творчым плане. Гэта і чытанне адпаведнай літаратуры, прагляд розных навучальных відэа, майстар-класаў вядомых артыстаў і г.д. Таксама мне падабаецца гатаваць і гуляць па вуліцах горада.

– Пасля абавязковай адпрацоўкі, плануеце і далей застацца ў РЦК?

– На дадзены момант мяне ўсё задавальняе. А далей… Жыццё падкажа…

Дзмітрый ЦІХАНАЎ.
Фота аўтара.

 

Последние новости

Новости Беларуси

С 1 мая в Беларуси повышаются размеры бюджета прожиточного минимума

24 апреля 2026
Читать новость
Новости Беларуси

Могилевская область в числе лучших по итогам пятилетки

24 апреля 2026
Читать новость
Новости района

Вишовская «Елена Воробей»: история уникальной женщины-механизатора

24 апреля 2026
Читать новость
Новости района

В Белыничах открылась фотовыставка Алёны Королёвой «Свет на лице»

23 апреля 2026
Читать новость
Новости района

Белыничане активно устраняют последствия непогоды

23 апреля 2026
Читать новость
Новости Беларуси

Александр Лукашенко подписал указ: что изменится для перевозчиков пассажиров

23 апреля 2026
Читать новость