Темы

Беларусь плануе за пяць гадоў павялічыць вытворчасць малака амаль на 15%

Беларусь плануе за пяць гадоў павялічыць вытворчасць малака амаль на 15%

Беларусь плануе за пяць гадоў павялічыць вытворчасць малака амаль на 15%. Пра гэта распавёў намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Ігар Брыло ў інтэрв’ю праграме “Панарама” на тэлеканале “Беларусь 1”.

“Задачы на бліжэйшую пяцігодку дастаткова амбіцыйныя. Мы паставілі сабе мэту павялічыць вытворчасць малака да 9,2 млн т (практычна на 15%), мяса ўсіх відаў — да 2 млн т. Мэта па экспарце — $7 млрд. Вядома, у Расею мы столькі ўжо не паставім прадукцыі, трэба выходзіць на іншыя рынкі”, – адзначыў Ігар Брыло.

Ён закрануў і пытанне замацавання моладзі на сяле. “Для выпускнікоў трэба стварыць сацыяльны пакет. Мы прынялі і прымаем шэраг нарматыўных прававых актаў, якія будуць спрыяць гэтаму. Перш за ўсё ствараем нейкую матэрыяльную базу, каб на працягу пяці гадоў малады спецыяліст мог атрымліваць пэўныя грашовыя даплаты. Прапрацоўваем пытанні выдачы пазык, льготных крэдытаў, пазык маладым спецыялістам. Гэта крапатлівая праца”, – адзначыў намеснік міністра.

Падрыхтавана па матэрыялах сайта БелТА.

Последние новости

Новости района

Белыничская команда членов «Белой Руси» принимает участие в областном турслёте

12 сентября 2026
Читать новость
Новости района

Белыничский район принимал участников областной встречи мелиораторов

12 сентября 2026
Читать новость
Новости Беларуси

Что покупают белорусы: какие новые авто и электромобили в лидерах за 8 месяцев

11 сентября 2026
Читать новость
Новости Беларуси

Приглашаем к участию: III Международная выставка ЖКХ «НАШ ДОМ» в Минске

11 сентября 2026
Читать новость
Новости района

У белыничан есть возможность открыть своё дело с господдержкой

11 сентября 2026
Читать новость
Новости района

В ОАО «Новая Друть» уборка картофеля в самом разгаре

11 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем