Темы

Парадак прадастаўлення паслуг па грашовым пераводам адкарэктавалі ў Беларусі

Парадак прадастаўлення паслуг па грашовым пераводам адкарэктавалі ў Беларусі

Гэта прадугледжана пастановай праўлення Нацыянальнага банка ад 5 красавіка 2021 года №87, паведамляе Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Інструкцыяй вызначаны парадак прадастаўлення банкамі, нябанкаўскімі крэдытна-фінансавымі арганізацыямі Беларусі, іх адасобленымі і структурнымі падраздзяленнямі паслуг па грашовых пераводах у беларускіх рублях і замежнай валюце з дапамогай адпаведных сістэм.

У дакуменце вызначаны асаблівасці выканання грашовых пераводаў, ідэнтыфікацыі кліентаў і іх прадстаўнікоў, удакладнены пытанні афармлення заяў на перавод і атрыманне пераводу. Таксама ўрэгуляваны парадак прадастаўлення банкам-уладальнікам (банкам-удзельнікам) паслуг па грашовых пераводах. Акрамя таго, скарэкціраваны пералік звестак аб сістэмах грашовых пераводаў і ўмовах іх выканання, вызначаны пералік рэквізітаў заявы на перавод або яго атрыманне, якія называюць кліенты, і іх апісанне.

Пастанова ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.

Падрыхтавана па матэрыялах сайта БелТА.

 

Последние новости

Новости Беларуси

С 1 мая в Беларуси повышаются размеры бюджета прожиточного минимума

24 апреля 2026
Читать новость
Новости Беларуси

Могилевская область в числе лучших по итогам пятилетки

24 апреля 2026
Читать новость
Новости района

Вишовская «Елена Воробей»: история уникальной женщины-механизатора

24 апреля 2026
Читать новость
Новости района

В Белыничах открылась фотовыставка Алёны Королёвой «Свет на лице»

23 апреля 2026
Читать новость
Новости района

Белыничане активно устраняют последствия непогоды

23 апреля 2026
Читать новость
Новости Беларуси

Александр Лукашенко подписал указ: что изменится для перевозчиков пассажиров

23 апреля 2026
Читать новость