Темы

9 кастрычніка адзначаецца Сусветны дзень пошты

9 кастрычніка адзначаецца Сусветны дзень пошты

Гэта адна з найбольш важных дат, якія адзначаюцца ААН. 9 кастрычніка 1874 года прадстаўнікамі некалькіх дзясяткаў краін быў падпісаны Бернскі дагавор, у ім быў зацверджаны Генеральны паштовы саюз, а дзень яго падпісання зараз адзначаецца як Сусветны дзень пошты. І нават цяпер, калі адправіць паведамленне можна адным клікам камп’ютарнай мышкі, атрымаць сапраўдны ліст – знак асаблівай увагі.

РУП “Белпошта” выконвае сваю галоўную місію – прадастаўленне паслуг паштовай сувязі для насельніцтва, органаў дзяржаўнага кіравання, прадпрыемстваў і арганізацый, кіруючыся дэвізам: “Хуткасць. Надзейнасць. Даступнасць”. За гэтымі трыма словамі – строгае захаванне стандартаў па прыёме, апрацоўцы, перасылцы і дастаўцы ўсіх відаў паштовых адпраўленняў, укараненне і выкарыстанне новых тэхналогій. А яшчэ – штодзённая напружаная праца ўсяго калектыву прадпрыемства.

Для таго, каб пісьмы даляцелі па адрасе, у нашым раёне працуюць 1 гарадское і 10 сельскіх паштовых аддзяленняў, служба матарызаванай дастаўкі пошты.

Начальнік Бялыніцкага ўчастка паштовай сувязі Марына РУДЗЬКОВА ведае сваю справу ад пачатку і да канца. У гэтай галіне яна робіць ужо 23 гады. Папярэдне Марына Уладзіміраўна працавала на розных пасадах у аддзяленнях паштовай сувязі г. Магілёва. З 1 снежня 2014 года яна ўзначальвае раённы ўчастак паштовай сувязі.

– Эфектыўная работа нашага ўчастка – гэта ў першую чаргу добрая праца яго супрацоўнікаў, – распавядае Марына Рудзькова. – Мы робім стаўку на строгую арганізацыю працоўнага працэсу. Вельмі важная своечасовая апрацоўка адпраўленняў – гэтаму аператары надаюць асаблівую ўвагу. Нашы супрацоўнікі дакладна ведаюць стандарты сэрвісу і абслугоўваюць наведвальнікаў хутка і ветліва.

Раённы ўчастак паштовай сувязі прапануе сваім кліентам самыя разнастайныя паслугі. Гэта прыём,          апрацоўка, перавозка, дастаўка і ўручэнне паштовых адпраўленняў на тэрыторыі Беларусі і ў іншыя краіны (паштовыя карткі, лісты, бандэролі, пасылкі, унутраная і міжнародная паскораная пошта), прыём, перасылка і дастаўка заказных і каштоўных лістоў, банкаўскія паслугі, паслугі электроннай сувязі (электронная пошта, прыём плацяжоў і тэлеграм, паслугі факсімільнай сувязі, электронны гандаль). Займаюцца паштальёны таксама дастаўкай і выплатай пенсій і дапамог.

На пошце ў Бялынічах, а таксама ў аддзяленнях сельскіх населеных пунктаў працуюць 57 супрацоўнікаў. Па словах начальніка арганізацыі, гэта зладжаны калектыў вопытных і адказных работнікаў.

– Паступова нашы шэрагі папаўняюцца маладымі і крэатыўнымі кадрамі. Мы цэнім кожнага работніка, паколькі, нягледзячы на павелічэнне тэхналагічнасці працэсу абслугоўвання нашых кліентаў, галоўным быў і застаецца чалавечы фактар, – гаворыць начальнік Бялыніцкага ўчастка паштовай сувязі.

Калектыў рэдакцыі газеты віншуе ўсіх работнікаў пошты з прафесійным святам і жадае моцнага здароўя, сямейнага шчасця, дабрабыту, узаемаразумення, цярпення і поспехаў у іх нялёгкай працы.

                    Дзмітрый ЦІХАНАЎ.

            Фота аўтара.

Последние новости

Новости района

Заветные аттестаты, медали, улыбки, яркие наряды – в Белыничах прошел школьный выпускной

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

Профсоюз поблагодарил аграриев за ответственный труд

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

Генпрокурор Андрей Швед наградил коллектив “Зары над Друццю” за лучшее освещение в СМИ деятельности прокуратуры

13 июня 2025
Читать новость
РОЧС информирует

Белыничский РОЧС напоминает о правилах поведения во время грозы

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

В Белыничах прошла отчётно-выборная конференция районной организации РОО «Белая Русь»

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

Медицинских работников чествовали в Белыничской ЦРБ

12 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем