Темы

Абеды ў полі. Па правілах і ў чысціні

На Бялыніччыне актыўным ходам праводзяцца масавыя веснавыя палявыя работы. У кожнай гаспадарцы раёна паклапаціліся аб тым, каб стварыць хлебаробам усе ўмовы для працы, асабліва ў адносінах да забяспечанасці іх гарачым харчаваннем. Бо як пад’ясі, так і папрацуеш.

Дарэчы, і ў гэту сферу ўнесла свае карэктывы напружаная эпідсітуацыя з распаўсюджаннем каранавіруснай інфекцыі.

Разам з галоўным спецыялістам аддзела механізацыі ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Вольгай СКРЫПУНОВАЙ карэспандэнт газеты “Зара над Друццю” адправіліся ў рэйд, каб даведацца, як арганізавана харчаванне механізатараў.

– Усе машыны, якія развозяць абеды ў поле, зараз апрацоўваюцца дэзсродкамі, антысептыкі прадугледжаны і для механізатараў, – гаворыць Вольга Аляксандраўна. – Працаўнікі сталовых, раздатчыкі і вадзіцелі забяспечаны дэзсродкамі, маскамі і пальчаткамі.

Першы пункт прыпынку – поле каля вёскі Чырвоная Слабада ААТ “Бялыніцкае райаграпрамтэхзабеспячэнне”. Там падрыхтоўвае глебу да сяўбы аднагадовых траў механізатар таварыства Андрэй АЛОНКІН. Перш, чым прыступіць да абеду, ён старанна мые рукі, а пасля апрацоўвае іх антысептыкам. Сёння на абед кухары прыгатавалі суп, кашу з катлетай і свежым агурком, а на “смачненькае” – піражкі. На свежым паветры і апетыт адменны.

– Кормім удзельнікаў пасяўной два разы на дзень, – інфармуе намеснік дырэктара сельгаставарыства Мікалай СКРЫПУНОЎ. – Аплачваюць яны толькі 10 % ад поўнага кошту абеду. У месяц атрымліваецца крыху больш за 20 рублёў. Гэта – невялікія грошы.     Астатнія выдаткі на харчаванне ўзяло на сябе таварыства.

Пасля таго, як механізатар падсілкаваўся, раздатчыца Святлана РУДАКОВА збірае выкарыстаны посуд у асобны бак, і машына адпраўляецца далей. Туды, дзе яе чакаюць.

Наступны пункт прыпынку рэйдавай групы – поле каля вёскі Атраднае, якое належыць ААТ “Бялынічы”. На ўзлеску паказваецца машына з абедамі, і праца ненадоўга замірае.

– За дзень мы аб’язджаем крыху больш за 10 аб’ектаў. Калі механізатары працуюць у аддаленых кропках гаспадаркі, то можам і да 16 гадзін вечара раз’язджаць. Абеды знаходзяцца ў тэрмасах, астыць не паспяваюць, таму частуем нашых працаўнікоў гарачым, – распавядае раздатчыца Алена ФЕДАСЕЕВА. – Кожны дзень адрасы нашых прыпынкаў змяняюцца. Днямі ў гаспадарцы пачалі выпасаць жывёлу ў полі, таму абеды адвозім яшчэ і пастухам.

Вольга Скрыпунова цікавіцца наяўнасцю антысептыкаў і ахоўных сродкаў. Тут усё ў парадку. Ёсць і вадкае мыла, і вада, і дэзсродкі, і нават папяровыя ручнікі. Раздатчыца ў пальчатках і масцы спрытна падае работнікам палёў першае, другое і трэцяе. Расслабляцца некалі, харчаванне чакаюць на іншых аб’ектах.

Два разы на дзень харчуюцца механізатары ААТ  “Аграсэрвіс”. Машына з абедамі ненадоўга спыняецца каля МТК, што каля вёскі Адверніца, а затым шпарка бяжыць далей. Працы ў работнікаў перасоўнай сталовай шмат: трэба пакарміць механізатараў і пастухоў абедам, а потым некаторых – і вячэрай. Уся ежа знаходзіцца ў тэрмасах і кантэйнерах, значыць, да працаўнікоў палёў даедзе не халоднай. У машыне акуратна і чыста. Раздатчыца дэманструе такі ж самы набор ахоўных сродкаў, як і ў экіпажаў папярэдніх гаспадарак.

– Вынікі праверкі цалкам задавальняючыя, – рэзюмуе Вольга Скрыпунова. – У кожнай з гаспадарак, якія мы наведалі, уважліва адносяцца і да культуры прыёму ежы, і да здароўя працаўнікоў. Усе работнікі перасоўных сталовых маюць ахоўныя сродкі, у машынах маюцца стэнды з нагляднай інфармацыяй па прафілактыцы вірусных захворванняў. Дый людзі самі сочаць за сваім здароўем, строга прытрымліваюцца правіл гігіены нават у палявых умовах. І гэта вельмі важна ў сённяшні час.

        Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

            Фота аўтара.

 

Последние новости

Новости района

Заветные аттестаты, медали, улыбки, яркие наряды – в Белыничах прошел школьный выпускной

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

Профсоюз поблагодарил аграриев за ответственный труд

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

Генпрокурор Андрей Швед наградил коллектив “Зары над Друццю” за лучшее освещение в СМИ деятельности прокуратуры

13 июня 2025
Читать новость
РОЧС информирует

Белыничский РОЧС напоминает о правилах поведения во время грозы

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

В Белыничах прошла отчётно-выборная конференция районной организации РОО «Белая Русь»

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

Медицинских работников чествовали в Белыничской ЦРБ

12 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем