Темы

Адпачынак для актыўных

Адпачынак для актыўных

На ўзбярэжжы возера «Заазерскае» адкрыўся аздараўленчы палатачны лагер з кругласутачным знаходжаннем «Брыганціна».

Стартаваў летні адпачынак для 30 хлопчыкаў і дзяўчынак ва ўзросце 10-17 гадоў 8 ліпеня.

– Я ў гэты палатачны лагер прыязджаю ўжо 5 раз, мне тут вельмі падабаецца. Я бываў і ў іншых лагерах, таму мне ёсць з чым параўноўваць. Тут шмат рабят, якія, як і я, прыязджаюць сюды не ў першы раз, многія з іх мае добрыя сябры. Калі жывеш у палатцы на прыродзе, набываеш шмат карысных навыкаў, сталееш і вучышся самастойнасці. Пасля такога адпачынку застаецца маса станоўчых эмоцый, – распавёў выхаванец лагера Вадзім КУНЦЭВІЧ.

Для арганізацыі вольнага часу школьнікаў у лагеры распрацавана спецыяльная праграма турыстычнага кірунку. Для дзяцей падрыхтавалі спартыўныя гульні, конкурсныя і забаўляльныя мерапрыемствы, трэнінгі і многае іншае.

– У гэты лагер я прыязджаю ў другі раз, летась мне вельмі спадабалася, таму вырашыла ў гэтым годзе правесці час тут. У нас вельмі цікавая праграма, хапае і пазнавальных мерапрыемстваў. Напрыклад, у мінулым годзе запомнілася, як мы разбіралі сітуацыю, што трэба рабіць калі заблукалі ў лесе, – падзялілася эмоцыямі Анастасія ЧАЧУРА.

Рабят павіншавалі з пачаткам змены прадстаўнікі РК ГА «БРСМ», і ў рамках акцыі «Летні патруль» правялі квіз «Калі на вадзе бяспечна».

Дзмітрый ЦІХАНАЎ.
Фота аўтара.

Последние новости

Новости района

Медицинских работников чествовали в Белыничской ЦРБ

12 июня 2025
Читать новость
Новости Беларуси

В Беларуси одобрили первую программную кассу для такси

12 июня 2025
Читать новость
Президент

Торговые сети и поставщиков обязали обеспечивать наличие в магазинах овощей в межсезонье 

12 июня 2025
Читать новость
Новости района

«Белорусский протезно-ортопедический восстановительный центр» проведут прием граждан

11 июня 2025
Читать новость
Новости района

Игровые программы проходят для детей в белыничской библиотеке

11 июня 2025
Читать новость
Новости области

14 июня – прямая телефонная линия в Могилевском облисполкоме

11 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем