Темы

Для сваёй краіны і народа

Дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання па Шклоўскай выбарчай акрузе № 90 выбраны Андрэй Аляксандравіч ГАНЧУК, 20 сакавіка 1979 года нараджэння, старшыня Бялыніцкага раённага Савета дэпутатаў, беспартыйны, жыве ў г. Бялынічы.

На пасяджэнні Магілёўскай абласной выбарчай камісіі, якое прайшло 19 лістапада бягучага года, разгледжана пытанне “Аб устанаўленні вынікаў выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання ў Магілёўскай вобласці”.

Было адзначана, што выбары адбыліся ва ўсіх 13 акругах Магілёўскай вобласці.

– На Магілёўшчыне высокая яўка выбаршчыкаў, – расказаў старшыня аблвыбаркама Валерый БЕРАСТАЎ, – была абумоўлена альтэрнатыўнасцю на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання. У рэгіёне на адзін дэпутацкі мандат прэтэндавалі крыху менш за 5 чалавек.

Выбаршчыкі Магілёўскай вобласці традыцыйна праяўляюць высокую актыўнасць на выбарах. Свой голас за таго ці іншага кандыдата ў дэпутаты аддалі 663 625 грамадзян з 804 212 уключаных у спісы для галасавання. Такім чынам, яўка выбаршчыкаў на выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў склала 82,52%.

У цэлым парламенцкія выбары ў вобласці праходзілі планамерна, па-дзелавому, без залішняга напружання.

За ходам выбарчай кампаніі ў Магілёўскай вобласці сачылі каля 4,5 тысячы назіральнікаў, у тым ліку больш за 50 міжнародных. Прадстаўнікі місій ад СНД і ШАС далі высокую ацэнку арганізацыі і правядзенні выбараў.

Агульная колькасць выбаршчыкаў Шклоўскай выбарчай акругі № 90 склала 60217 чалавек. Атрымалі бюлетэні для галасавання 55003 выбаршчыкі, прынялі ўдзел у галасаванні 54992 (91,32 працэнта). Супраць усіх кандыдатаў у дэпутаты прагаласавалі 3056 чалавек, 407 бюлетэняў прызнаны несапраўднымі.

Прыводзім вынікі галасавання па кандыдатах у дэпутаты беларускага парламента па Шклоўскай выбарчай акрузе № 90:

АЛЯКСАНДРАВА Інга Віктараўна, “за” – 10581 выбаршчык (19,24 %);

ГАНЧУК Андрэй Аляксандравіч, “за” – 37160 выбаршчыкаў (67,57 %);

МЯЦЕЛІЦА Мікалай Міхайлавіч, “за” – 1246 выбаршчыкаў (2,27 %);

ХАМРАТАЎ Аляксандр Генадзевіч, “за” – 1081 выбаршчык (1,97 %);

ШАМБАЛАВА Таццяна Пятроўна, “за” – 1461 выбаршчык (2,66 %).

Учора адбылося пасяджэнне Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў, на якім падведзены вынікі выбараў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання.

КАМЕНТАРЫІ

 Уладзімір АНДРЭЙЧАНКА,

старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі шостага склікання:

У парламенце павінны быць прафесіяналы, людзі з добрым жыццёвым вопытам, каб яны не займаліся палітычным крытыканствам, а ўсё ж такі вырашалі канкрэтныя справы, накіраваныя на развіццё нашай краіны.

У цэнтры ўвагі дэпутатаў перш за ўсё павінны быць прыярытэты развіцця краіны. Сярод іх пытанні занятасці, павышэння даходаў насельніцтва, нарошчвання экспарту, прыцягнення інвестыцый. Будуць гэтыя эканамічныя пытанні вырашаны – будзе і палітычная стабільнасць, будзе развівацца краіна.

Выбары – вельмі важнае грамадска-палітычнае мерапрыемства. Лічу, што, удзельнічаючы ў іх, заўсёды трэба кіравацца разважлівасцю. Мы ўсе добра разумеем, што ад таго, хто прыйдзе працаваць у парламент, шмат у чым залежыць мір, стабільнасць у нашым грамадстве, законнасць, правапарадак, устойлівае развіццё краіны.

Аляксандр ЦЫБУЛЬСКІ,

старшыня Цяхцінскага сельвыканкама:

— Традыцыйна актыўны ўдзел у выбарах дэпутата Палаты прадстаўнікоў прынялі і выбаршчыкі, якія галасавалі на Цяхцінскім участку для галасавання № 15. Участковая выбарчая камісія арганізавала маршрут аўтобуса ПМК № 241, які па графіку, што папярэдне быў разасланы выбаршчыкам усіх населеных пунктаў участка разам з запрашэннямі прыняць удзел у галасаванні, падвозіў іх у аграгарадок і адвозіў да хаты. Дзейнічала і мабільная група, якая забяспечвала выкананне грамадзянскага доўгу тымі, хто выказаў жаданне прагаласаваць дома.

Працэс галасавання праходзіў спакойна, у камфортнай і добразычлівай абстаноўцы. Аматары мастацкай самадзейнасці мясцовага Дома культуры падрыхтавалі цікавую канцэрную праграму.

Міхась КАРПЕЧАНКА.

Последние новости

Новости района

Студотряд БРСМ начал работать на благоустройстве цветников и клумб в Белыничах

17 июня 2025
Читать новость
Новости района

Прокуратура информирует. Пожарная безопасность на контроле

17 июня 2025
Читать новость
Общество

Рассказывает эксперт. Взлом аккаунта – что делать?

17 июня 2025
Читать новость
Новости района

Заветные аттестаты, медали, улыбки, яркие наряды – в Белыничах прошел школьный выпускной

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

Профсоюз поблагодарил аграриев за ответственный труд

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

Генпрокурор Андрей Швед наградил коллектив “Зары над Друццю” за лучшее освещение в СМИ деятельности прокуратуры

13 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем