Темы

Дома нават сцены дапамагаюць

Маладыя людзі, якія застаюцца жыць і працаваць на малой радзіме, амаль што адзінагалосна пацвярджаюць прымаўку, што дома нават сцены дапамагаюць. Сапраўды, лягчэй стартаваць у вялікае жыццё менавіта з таго месца, дзе нарадзіўся, ведаеш кожную сцежку, кожную вуліцу, людзей, якія жывуць побач… 

Бялынічанін Максім СТУКАЛАЎ жартуе, што патрапіў у БУКП “Жылкамгас” па волі лёсу. У 2013 годзе малады чалавек скончыў Магілёўскі архітэктурна-будаўнічы каледж і планаваў уладкавацца на працу ў ПМК-241. Але ў той дзень, калі збіраўся наведаць адміністрацыйны будынак гэтай арганізацыі, выпадкова зазірнуў у жылкамгас і пацікавіўся, ці патрэбны ім спецыялісты з будаўнічай адукацыяй. Яго прынялі на пасаду інжынера вытворча-тэхнічнага аддзела з выпрабавальным тэрмінам на тры месяцы. У хуткім часе Максім стаў выконваць абавязкі намесніка начальніка ВТА. Малады чалавек паступіў завочна ў Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт, і зараз атрымлівае вышэйшую адукацыю па спецыяльнасці “інжынер-будаўнік”.

– У пачатку маёй прафесійнай дзейнасці асвоіцца на працоўным месцы дапамагалі ўсе: ад дырэктара Віктара ІВУЛЁВА да майстроў і будаўнікоў, з кім непасрэдна прыходзілася працаваць, – адзначае Максім. – Моцны, згуртаваны калектыў – гэта першае і галоўнае, што прываблівае мяне ў жылкамгасе. Зараз я сам актыўна дзялюся вопытам з маладымі хлопцамі, якія прыходзяць да нас на практыку.

Працаўнікі ўчастка ВТА БУКП “Жылкамгас” выконваюць розныя віды будаўнічых работ. Гэта і капітальны рамонт жыллёвага фонду, і мадэрнізацыя цепласетак, рамонт і падрыхтоўка да ацяпляльнага сезону кацельняў.

Такая адказная праца не перашкаджае маладому чалавеку паспяхова рэалізаваць сябе і ў грамадскай дзейнасці. У ліпені мінулага года ён узначаліў прафсаюзную пярвічку БУКП “Жылкамгас”. Акрамя гэтага, Максім адказвае за фізкультурна-спартыўную работу, якая ўключае ў сябе падрыхтоўку і правядзенне спартыўных спаборніцтваў як унутры арганізацыі, так і ўдзел у раённай круглагадовай спартакіядзе.

– Мне нескладана ўсім гэтым займацца, – упэўнена гаворыць малады чалавек. – У прафсаюзнай дзейнасці ўсё рухаецца па адладжанай сістэме, дзейнічае прафактыў, з якім вырашаем бягучыя пытанні, напрыклад, па аказанні матэрыяльнай дапамогі тым, хто апынуўся ў цяжкай сітуацыі. Спартыўнае жыццё таксама вельмі насычанае. З работнікаў арганізацыі створана валейбольная каманда, якая зараз актыўна трэніруецца ў ФАКу “Друць”.

Што тычыцца больш буйных дасягненняў, то па выніках за мінулы год жылкамгасаўцы занялі ІІ месца ў агульным заліку ў круглагадовай раённай спартакіядзе.

Нядаўна ў жыцці Максіма адбылася яшчэ адна прыемная падзея – вяселле. У жылкамгасе ён сустрэў свой лёс. З будучай жонкай Вікторыяй вучыліся разам у Магілёве і так склалася, што сталі працаваць у адной арганізацыі. Зараз жонка – найлепшая падтрымка для яго і дарадца. А што лепш за надзейны сямейны тыл можа дапамагаць дасягаць новых вяршыняў у жыцці і працы?

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

Фота аўтара.

Последние новости

Общество

15 мая в Беларуси будет отмечаться Международный День семьи

13 мая 2026
Читать новость
Новости Беларуси

В Беларуси посеяно 85 процентов всех яровых культур

13 мая 2026
Читать новость
Новости района

Прямая телефонная линия

13 мая 2026
Читать новость
Новости области

Тематическую горячую линию проведёт Могилевский облисполком

13 мая 2026
Читать новость
Общество

Мнение: Польша тонет в долгах и скандалах

13 мая 2026
Читать новость
Новости района

Белыничский РОЧС информирует: как провести купальный сезон без происшествий

13 мая 2026
Читать новость