Темы

Гонар, заслужаны шчырай працай

Гонар, заслужаны шчырай працай

Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае падвядзенню вынікаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Магілёўшчыны, прайшло ў чацвер у Палацы культуры вобласці.

Вітаючы прысутных, старшыня аблвыканкама Леанід ЗАЯЦ адзначыў, што летась у асноўных галінах эканомікі нашай вобласці ўдалося дасягнуць станоўчай дынамікі. Тэмп росту валавага рэгіянальнага прадукта склаў 100,9%, забяспечыўшы першае месца сярод ўсіх абласцей краіны. Прамысловы комплекс прадэманстраваў тэмп росту 103,4%, што ў сваю чаргу дазволіла вырашыць найважнейшую задачу – зберагчы бесперабойную работу прадпрыемстваў і не дапусціць масавага звальнення работнікаў.

– Сёння ў гэтай зале сабраліся людзі – гордасць Магілёўскай вобласці і ўсёй Беларусі – сказаў губернатар. –   Сапраўдныя патрыёты сваёй Радзімы, якія робяць усё, каб наш Прыдняпроўскі край і краіна ў цэлым станавіліся лепш і лепш. Мы пражылі, мусіць, самы складаны год за ўсю гісторыю развіцця незалежнай Беларусі. Вытрымалі выпрабаванні пандэміяй, сусветным эканамічным крызісам, знешнім націскам. У чарговы раз мы можам упэўніцца: выбудаваная нашым Прэзідэнтам Аляксандрам Рыгоравічам ЛУКАШЭНКА мадэль развіцця дзяржавы даказала сваю жыццяздольнасць і надзейнасць нават у такіх няпростых умовах.

Затым Леанід Канстанцінавіч распачаў цырымонію ўзнагароджвання лепшых з лепшых працаўнікоў і арганізацый Прыдняпроўскага краю. У ліку пераможцаў – і наш раён, які заняў у групе гарадоў з насельніцтвам да 20 тысяч чалавек трэцяе месца.

Пасведчанні аб занясенні прадпрыемстваў на абласную дошку Гонару атрымалі намеснік старшыні па ідэалагічнай рабоце СВК «Калгас «Радзіма» Міхаіл СКУСАЎ і дырэктар БУКП «Жылкамгас» Віктар ІВУЛЁЎ.

Юбілейным медалём «100 год органам дзяржаўнага кіравання сельскай гаспадаркай і харчаваннем Беларусі» намеснік міністра сельскай гаспадаркі Ала ЛАМАКІНА ўзнагародзіла галоўнага заатэхніка СВК «Калгас «Радзіма» Валянціну ЛАПАЦЕНТАВУ.

– Гэта агульная перамога ўсіх, хто сваёй адданай працай рабіў унесак у развіццё і росквіт нашага раёна, – адзначыў старшыня райвыканкама Васіль ЗАХАРЭНКА. – Аднак, я ўпэўнены, у арганізацыях, гаспадарках і прадпрыемствах маецца дастатковы рэзерв магчымасцяў для таго, каб не спыняцца на дасягнутым. Галоўнае, каб кожны ўсвядоміў, што толькі агульнымі намаганнямі, не застаючыся раўнадушнымі да справы, якую мы робім, можна дасягнуць яшчэ больш значных рэзультатаў.

Вольга НАБОКАВА.

Фота Рамана РУЦКАГА.

Последние новости

Новости района

Профсоюз поблагодарил аграриев за ответственный труд

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

Генпрокурор Андрей Швед наградил коллектив “Зары над Друццю” за лучшее освещение в СМИ деятельности прокуратуры

13 июня 2025
Читать новость
РОЧС информирует

Белыничский РОЧС напоминает о правилах поведения во время грозы

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

В Белыничах прошла отчётно-выборная конференция районной организации РОО «Белая Русь»

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

Медицинских работников чествовали в Белыничской ЦРБ

12 июня 2025
Читать новость
Новости Беларуси

В Беларуси одобрили первую программную кассу для такси

12 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем