Темы

І розумам, і сэрцам у барацьбе за жыццё

І розумам, і сэрцам у барацьбе за жыццё

Барацьба грамадства з каранавіруснай інфекцыяй ідзе кожны дзень. Міністэрства аховы здароўя Беларусі вядзе строгі ўлік захварэлых і тых, хто справіўся з гэтым нядугам. На жаль, статыстыку памерлых ад каварнага віруса ніхто не адмяняў. Па стане на 1 чэрвеня на тэрыторыі нашай краіны зафіксавана 394 тысячы выпадкаў заражэння, 385 тысяч чалавек паправіліся, памерла 2851 чалавек.

У Бялыніцкім раёне актыўна працягваецца вакцынацыя супраць СOVID-19. ЦРБ прапануе жыхарам раёна расійскую вакцыну беларускага разліву «Спадарожнік-V» (ГамКОВИД-Вак), а таксама кітайскую Vero Cell кампаніі Senopharm. Прышчэпкі робяцца на бясплатнай аснове. Жадаючыя могуць звярнуцца ў раённую паліклініку асабіста або атрымаць кансультацыю па тэлефоне.

Па словах галоўнага ўрача ЦРБ Паўла МАНЬКО, насельніцтву раёна прадастаўлена магчымасць атрымаць якасную паслугу з мінімальнай рызыкай для здароўя.

Першымі прышчэпленымі сярод супрацоўнікаў раённай бальніцы стала так званая група рызыкі – персанал двух аддзяленняў: рэанімацыі і анестэзіялогіі (загадчык – Аляксандр КЛЕШЧАНОК) і тэрапеўтычнага (загадчык – Таццяна САКУЛЬСКАЯ). Зараз усе яны адчуваюць сябе добра і працягваюць працаваць на сваіх месцах у штатным рэжыме. 

– Увогуле, агульная колькасць прышчэпленых сярод урачоў і медыцынскіх работнікаў раёна складае 85%, – дадае Павел Аляксандравіч. – Па стане на 1 чэрвеня прышчэпку супраць гэтага захворвання атрымала 1110 чалавек (першы этап вакцынацыі), што складае 7,6% ад агульнай колькасці насельніцтва раёна, якая падлягае вакцынацыі.

У першую чаргу вакцыніруюцца медыкі, настаўнікі, работнікі гандлю, сацыяльных паслуг, людзі сталага ўзросту (больш за 60 гадоў), з хранічнымі захворваннямі.

Сярод жыхароў нашага рэгіёна актыўна вядзецца растлумачальная работа па пытаннях грамадскай імунізацыі і вакцынацыі супраць СOVID-19. Жадаючыя прышчапіцца могуць звярнуцца ў паліклініку за атрыманнем вакцыны, а калі гэта сельская мясцовасць, то ў сваю ўрачэбную амбулаторыю або ФАП, дзе з імі правядуць гутарку і вызначаць час, калі будзе выканана працэдура. Падрабязны матэрыял па тэме «Вакцынацыя ў пытаннях і адказах» вы можаце знайсці ў нашай газеце ў №28 ад 10 красавіка 2021 года. Зразумела, што ёсць тыя, каму такая прышчэпка супрацьпаказана.

Нагадаем, што працэс вакцынацыі супраць каранавіруса праходзіць у два этапы: увядзенне двух кампанентаў вакцыны з інтэрвалам у 21 дзень.

– На сенняшні дзень у ЦРБ наяўнасць вакцыны супраць СOVID-19 складае 390 доз. Ёсць магчымасць папярэдняга запісу, – паведаміў галоўны ўрач ЦРБ. – На бягучым тыдні плануецца вакцынацыя сельскага насельніцтва. Райбальніцай закуплены спецыяльныя тэрмакантэйнеры з холадаэлементамі, што дае магчымасць транспарціраваць вакцыну ў адпаведных для гэтага ўмовах. Практыка выязной вакцынацыі ў спецыялістаў раённай бальніцы ўжо ёсць.

Павел Аляксандравіч адзначае, што колькасць інфіцыраваных каранавірусам з наяўнасцю цяжкай формы пнеўманіі, павялічылася ў параўнанні з мінулым годам. Сярэднясутачна выяўляецца 1-2 выпадкі станоўчых рэзультатаў на кавід.

Адзначым, што з 27 мая пачалася выдача сертыфікатаў аб вакцынацыі супраць інфекцыі СOVID-19 на платнай аснове. Яго выдае толькі райпаліклініка.

Каб дасягнуць максімальна спрыяльных умоў для супрацьдзеяння распаўсюджванню каранавіруснай інфекцыі, трэба ўсвядоміць, што прышчэпкі – адзіны дзейсны сродак у барацьбе з пандэміяй і прадухілення новых надзвычайных сітуацый.

У заключэнні хочацца сказаць: «Сэрца баліць за тых, хто не змог справіцца з вераломнымі наступствамі віруса, а розум сцвярджае, што трэба зрабіць усё, каб спыніць і больш не дапусціць такой праверкі на трываласць усяго чалавецтва.

МЕРКАВАННЕ:
Жанна ВАРАБ’ЁВА, бялынічанка.
– Напачатку, як толькі на месцы працы паведамілі, што будуць рабіць прышчэпкі, нервавалася, бо за мінулы год перахварэла СOVID-19 аж два разы. Розум казаў: «Жанна, трэба рабіць прышчэпку, бо кожны дзень жыццё падвяргаецца небяспецы». Вельмі перажывала, калі чула трагічныя звесткі пра знаёмых, якіх ужо няма. Былі і тыя, хто адмоўна ставіўся да такой працэдуры, аргументуючы, што ніхто дасканала не ведае, што гэта за вакцына. Для сябе прыняла рашэнне вакцынавацца і не шкадую. Перанесла прышчэпку добра, ніякага дыскамфорту не было. Знаёмым і суседзям таксама рэкамендую яе зрабіць.

Уважаемые пациенты!

Чтобы привиться против COVID-19 необходимо предварительно записаться по телефонам в рабочие дни: с 8.00 до 18.00

РЕГИСТРАТУРА: 8(02232) 78-929; 8(02232) 78-080.
Колл-центр: 8(02232)78-160.

В дальнейшем с вами свяжется медицинский работник.

Наталля БАРОДЗЬКА.
Фота аўтара.

Последние новости

Новости района

Заветные аттестаты, медали, улыбки, яркие наряды – в Белыничах прошел школьный выпускной

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

Профсоюз поблагодарил аграриев за ответственный труд

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

Генпрокурор Андрей Швед наградил коллектив “Зары над Друццю” за лучшее освещение в СМИ деятельности прокуратуры

13 июня 2025
Читать новость
РОЧС информирует

Белыничский РОЧС напоминает о правилах поведения во время грозы

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

В Белыничах прошла отчётно-выборная конференция районной организации РОО «Белая Русь»

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

Медицинских работников чествовали в Белыничской ЦРБ

12 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем