Темы

Па 30 красавіка на Магілёўшчыне праводзіцца месячнік па добраўпарадкаванні тэрыторый

Па 30 красавіка на Магілёўшчыне праводзіцца месячнік па добраўпарадкаванні тэрыторый, навядзенні чысціні і парадку.

Прадаўжаюць наводзіць санітарны парадак на роднай зямлі і бялынічане. Яны займаюцца ачысткай, добраўпарадкаваннем тэрыторый  вытворчых, населеных пунктаў, двароў, вуліц, паркаў, зон адпачынку, аб’ектаў сацыяльна-бытавога і культурнага прызначэння, мемарыяльных комплексаў, месц баявой і воінскай славы…

Працы хапае ўсім, а лішніх рук, як вядома, ніколі не бывае.

Навядзем чысціню разам, і кожнаму з нас не сорамна будзе гасцей запрашаць.

Да актыўнага ўдзелу ў мерапрыемствах месячніка чысціні, суботніках, навядзенні парадку на зямлі запрашаюцца ўсе працоўныя калектывы, насельніцтва раёна, дэпутаты, органы тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання, грамадскія аб’яднанні.

У мінулую суботу прайшоў чарговы суботнік па навядзенні парадку на роднай зямлі.

Раённы штаб па навядзенні парадку распрацаваў план асноўных мерапрыемстваў па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку ў горадзе і населеных пунктах, на вытворчых аб’ектах прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый, якія неабходна выканаць за час правядзення месячніка, вызначыўшы пры гэтым кожны чацвер яшчэ і адзіным санітарным днём.

Як мы ўсе добра ведаем і бачым, пасля зімы на вытворчых тэрыторыях і вакол іх, на прысядзібных участках, узбоч дарог і вуліц застаецца шмат таго, што ніколькі не дадае ім эстэтыкі. І сведчыць пра нашу, мякка кажучы, побытавую абыякавасць. Значыць, патрэбна вялікая ўборка з удзелам кожнага. Усе мы павінны праяўляць клопат не толькі адносна чысціні ў сваіх кватэрах, але і аб навакольным асяроддзі, у якім жывём, абавязаны непакоіцца. Таму адна з галоўных задач месячніка па добраўпарадкаванні тэрыторый палягае ў тым, каб навесці ўзорны парадак на зямлі, на вытворчых тэрыторыях і вакол іх, у населеных пунктах, месцах агульнага выкарыстання.

У мінулую суботу наводзіўся парадак на замацаваных за арганізацыямі, установамі і прадпрыемствамі тэрыторыях як у горадзе, так і ў населеных пунктах.

Асабліва шматколькасны працоўны дэсант быў задзейнічаны на МТК “Ключыкі” ААТ “Новая Друць”. Тут працавалі прадстаўнікі сфер адукацыі, культуры, работнікі райвыканкама, паштовай і электрычнай сувязі, БУКП “Жылкамгас”, ЦРБ і райЦГЭ, насеннай інспекцыі, ветэрынарнай станцыі, ФАКу “Друць” і інш. Усяго ў ім прынялі ўдзел больш за сто чалавек. Яны прыбіралі тэрыторыю комплексу, вакол яго і паміж вытворчымі будынкамі, падмяталі, выграбалі леташнюю траву, прыводзілі ў парадак клумбы, фарбавалі малыя архітэктурныя формы, водныя камунікацыйныя сістэмы ў жывёлагадоўчых памяшканнях, агароджу, ачышчалі ад гною выгульныя пляцоўкі для жывёлы, выконвалі рамонтныя работы…

Дырэктар ААТ “Новая Друць” Анатоль Драздоў застаўся задаволены такой дапамогай і ў гутарцы з карэспандэнтам газеты выказаў словы ўдзячнасці ўсім тым, хто прыняў удзел у суботніку на МТК “Ключыкі”.

Міхась КАРПЕЧАНКА.

Фота аўтара.

 

 

 

Последние новости

Новости района

Заветные аттестаты, медали, улыбки, яркие наряды – в Белыничах прошел школьный выпускной

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

Профсоюз поблагодарил аграриев за ответственный труд

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

Генпрокурор Андрей Швед наградил коллектив “Зары над Друццю” за лучшее освещение в СМИ деятельности прокуратуры

13 июня 2025
Читать новость
РОЧС информирует

Белыничский РОЧС напоминает о правилах поведения во время грозы

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

В Белыничах прошла отчётно-выборная конференция районной организации РОО «Белая Русь»

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

Медицинских работников чествовали в Белыничской ЦРБ

12 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем