Темы

Пабудаваць дом, нарадзіць сына і … пасадзіць сямейнае дрэва!

“Зялёную” ініцыятыву падтрымалі ў аграгарадку Цяхцін. У рамках рэспубліканскага праекта “Парк сямейных дрэў” тут высадзілі ліпавую алею.

Арганізатарамі гэтай акцыі сталі райінспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і райкам ГА БРСМ. Работы ў рамках праекта “Парк сямейных дрэў” распачаліся на Бялыніччыне яшчэ ў мінулым годзе. У кожным рэгіёне Беларусі былі створаны паркі, алеі і скверы сямейных дрэў, дзе ўсе жадаючыя ў гонар заключэння шлюбу, нараджэння дзіця і іншых важных сямейных нагод маглі пасадзіць дрэвы ў спецыяльна адведзеных для гэтага месцах. Такія паркі стануць добрым напамінам людзям пра важныя падзеі ў іх жыцці.

У мерапрыемстве ў аграгарадку Цяхцін прынялі ўдзел 10 сем’яў, запрошаныя госці і прадстаўнікі мясцовай выканаўчай улады. Усяго былі пасаджаны 38 ліп.

– Мы рады, што ў нас з’явілася сямейнае дрэва – сімвал жыцця, сімвал сям’і. У нас гадуецца дачка, ёсць уласнае жыллё, а цяпер мы  пасадзілі і ліпку. Для нас – гэта па-сапраўднаму хвалюючая падзея. І мы пастараемся аберагаць сваё дрэва, даглядаць за ім, – распавялі жыхары аграгарадка Цяхцін Павел і Юлія ЦАПІКІ.

– Мы з задавальненнем адгукнуліся на заклік паўдзельнічаць у азеляненні нашага аграгарадка, які і так па-свойму прыгожы, – падзяліліся эмоцыямі Андрэй і Кацярына ЖУКІ. – Было выдатна паўдзельнічаць у сумеснай працы са сваімі дзецьмі, а іх у нас двое. Яны з задавальненнем нам дапамагалі, захапіліся агульнай ідэяй і былі рады з’яўленню свайго сямейнага дрэва. Дзякуй арганізатарам!

        Дзмітрый ЦІХАНАЎ.

         Фота аўтара.

Последние новости

Новости района

Белыничский район принимал участников областной встречи мелиораторов

12 сентября 2026
Читать новость
Новости Беларуси

Что покупают белорусы: какие новые авто и электромобили в лидерах за 8 месяцев

11 сентября 2026
Читать новость
Новости Беларуси

Приглашаем к участию: III Международная выставка ЖКХ «НАШ ДОМ» в Минске

11 сентября 2026
Читать новость
Новости района

У белыничан есть возможность открыть своё дело с господдержкой

11 сентября 2026
Читать новость
Новости района

В ОАО «Новая Друть» уборка картофеля в самом разгаре

11 сентября 2026
Читать новость
Новости района

В Белыничском районе начался сезон сельскохозяйственных ярмарок

11 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем