Темы

Падарунак да юбілею

Пяць уборачных экіпажаў СВК “Калгас “Радзіма” па стане на 5 жніўня пераадолелі тысячныя рубяжы па намалоце збожжа новага ўраджаю.

У мінулую суботу старшыня СВК “Калгас “Радзіма” Аляксандр ЛАПАЦЕНТАЎ адзначыў свой юбілей – 65-годдзе з дня нараджэння. З гэтай нагоды яму была ўручана Ганаровая грамата Магаблвыканкама і яго сардэчна павіншавалі губернатар Леанід ЗАЯЦ, памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь-галоўны інспектар па Магілёўскай вобласці Міхаіл РУСЫ, намеснік міністра сельскай гаспадаркі Уладзімір ГРАКУН, першы намеснік старшыні аблвыканкама Васіль АКУЛІЧ, старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы аблвыканкама Віктар ВІТКОЎСКІ, старшыня райвыканкама Анатоль ШЧУПЛЯНКОЎ, намеснік старшыні абласнога Савета дэпутатаў Святлана ШУТАВА, прадстаўнікі ўлады, прафсаюзаў, сябры і калегі.

За шматгадовую плённую і добрасумленную працу, вялікі асабісты ўклад у развіццё сельскай гаспадаркі Прыдруцкага краю Аляксандр Міхайлавіч узнагароджаны Ганаровай граматай райвыканкама, а таксама юбілейным прафсаюзным медалём.

Цудоўны падарунак зрабілі юбіляру і два ўборачныя экіпажы гаспадаркі. У суботу камбайнеры Аляксандр МІТКЕВІЧ і Уладзімір СТАРАВОЙТАЎ, Ігар ШЧОЛУХАЎ і Васіль ЛЯНЬКОЎ намалацілі больш як па тысячы тон збожжа. 

Па стане на 6 жніўня ў СВК “Калгас “Радзіма” “тысячнікамі” лічыцца пяць уборачных экіпажаў: Мікалай ДАРЭЧКІН і Валянцін ЯКУШАЎ (намалот складае 1654,8 тоны), Юрый ЗАЙЦАЎ і Віктар ВАСІЛЬЕЎ (1325,6 тоны), Іван АЎТУШЭНКА і Мікалай ЛЯНЕЎСКІ (1087 тон). Набліжаецца да тысячы тон намалоту і сямейны экіпаж у складзе Віктара і Арцёма ДЗЯМІДАВЫХ (970,1 тоны). 

На гэтым тыдні, калі не падвядзе надвор’е, ад камбайнаў па тысячы тон збожжа перавязуць і вадзіцелі Сяргей ШАЛКОЎСКІ, Міхаіл КАНЦАВЫ, Міхаіл ВАРФАЛАМЕЕЎ, Арцём Дзямідаў.

         Міхась КАРПЕЧАНКА.

         Фота аўтара.

 

 

 

                    

Последние новости

Новости Беларуси

Что покупают белорусы: какие новые авто и электромобили в лидерах за 8 месяцев

11 сентября 2026
Читать новость
Новости Беларуси

Приглашаем к участию: III Международная выставка ЖКХ «НАШ ДОМ» в Минске

11 сентября 2026
Читать новость
Новости района

У белыничан есть возможность открыть своё дело с господдержкой

11 сентября 2026
Читать новость
Новости района

В ОАО «Новая Друть» уборка картофеля в самом разгаре

11 сентября 2026
Читать новость
Новости района

В Белыничском районе начался сезон сельскохозяйственных ярмарок

11 сентября 2026
Читать новость
Общество

Соболенко вышла в финал US Open 2026 года

11 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем