Темы

Праходзіць зладжана і ў штатным рэжыме

У нашай краіне працягваецца перапіс насельніцтва. Удзел у ім прынялі больш за 5 млн чалавек.

Як адзначыла начальнік райадзела статыстыкі Марына ХРАБРАЯ, у раёне па стане на 18 кастрычніка перапісаліся 11086 чалавек, прычым, больш за 1525 з іх – праз інтэрнэт.

– Жадаючыя перапісацца праз інтэрнэт і на мабільных стацыянарных участках маглі зрабіць гэта да 18 кастрычніка, – дадала яна. – З панядзелка, 21 кастрычніка, перапісчыкі завітаюць у дамы тых, хто яшчэ не перапісаўся. Выкарыстанне сучасных тэхналогій, дарэчы, значна спрасціла нашу працу. Зараз у планшэтах перапісчыкаў засталіся толькі адрасы тых жыхароў раёна, хто яшчэ не паўдзельнічаў у перапісе.

Па словах Марыны Валер’еўны, сёлетні перапіс праходзіць у спакойным, зладжаным рэжыме. Кіраўнікі ўсіх арганізацый і ўстаноў раёна ішлі насустрач перапісчыкам мабільных стацыянарных участкаў, выдзялялі для іх памяшканні, запрашалі рэспандэнтаў.

Стабільная наведвальнасць адзначаецца на стацыянарных участках у Бялынічах і ў аграгарадку Вішоў.

– Перапісныя ўчасткі будуць функцыяваць да 30 кастрычніка ўключна, – гаворыць Марына Храбрая. – У райцэнтры мы працуем з 9 раніцы да 20.00, без выхадных. Калі хто не паспеў перапісацца праз інтэрнэт або на працы, ён можа наведаць стацыянарны ўчастак ці пачакаць, калі да яго дадому завітае перапісчык.

                      Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

            Фота аўтара.

Последние новости

Новости Беларуси

Что покупают белорусы: какие новые авто и электромобили в лидерах за 8 месяцев

11 сентября 2026
Читать новость
Новости Беларуси

Приглашаем к участию: III Международная выставка ЖКХ «НАШ ДОМ» в Минске

11 сентября 2026
Читать новость
Новости района

У белыничан есть возможность открыть своё дело с господдержкой

11 сентября 2026
Читать новость
Новости района

В ОАО «Новая Друть» уборка картофеля в самом разгаре

11 сентября 2026
Читать новость
Новости района

В Белыничском районе начался сезон сельскохозяйственных ярмарок

11 сентября 2026
Читать новость
Общество

Соболенко вышла в финал US Open 2026 года

11 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем