Темы

Раз – цаглінка, два – цаглінка

Раз – цаглінка, два – цаглінка

Так паступова, павольна, але абдумана, упэўнена і фундаментальна Андрэй КРУТЫ, малады майстар Бялыніцкай ПМК-241, будуе не толькі жылыя дамы ў райцэнтры і Магілёве, але і сваё ўласнае жыццё.

У яго па гэты дзень стаіць перад вачыма карцінка з відэароліка, які здымалі ў дзіцячым садку, і маленькі Андруша на
пытанне «Кім ты хочаш стаць, калі вырасцеш?» безапеляцыйна адказвае: «Будаўніком!». Напэўна, гэта было закладзена генамі. На будоўлі ў Расіі працаваў у свой час яго бацька, з будаўніцтвам і будматэрыяламі маюць справу яго старэйшыя родны і дваюрадны браты. Абодва паспяховыя, запатрабаваныя спецыялісты і добра зарабляюць. І гэта не гледзячы на тое, што жывуць у невялікіх раённых гарадах. Мабыць, іх жыццёвыя прыклады і навялі хлопца на думку не з’язджаць пасля тэрміновай службы ва Узброеных Сілах з родных Бялынічаў у Мінск. Бо і тут, калі быць мэтанакіраваным і настойлівым, можна пабудаваць нядрэнную кар’еру, атрымліваць добры даход.

Яшчэ аддаючы абавязак радзіме, а ў вольны ад службы час чытаючы кнігі па псіхалогіі, бізнесу і пра адносіны паміж людзьмі, ён разважаў наступным чынам. У сталіцы паспяхова «ўзяць старт» вельмі цяжка – як мінімум прыйдзецца істотна траціцца на арэнду жылля, ды і астатнія расходы на жыццё пацягнуць нямала, родныя далёка – абаперціся ў выпадку чаго няма на каго… А ў Бялынічах яго чакала роднае ПМК, куды прыйшоў да арміі маладым спецыялістам пасля заканчэння Магілёўскага архітэктурна­будаўнічага каледжа. А яшчэ – перспектывы падымацца па службовай лесвіцы, паступовае павелічэнне зарплаты, добры, дружны калектыў, спагадлівае кіраўніцтва і нават магчымасць зняць інтэрнат і жыць асобна ад бацькоў, каб адчуць сябе цалкам дарослым і самастойным.

Зараз ён забягае да маці і бацьку паабедаць, правесці выхадныя, ну і, вядома ж, – дапамагчы: яны жывуць у прыватным доме, трымаюць гаспадарку. Ёсць у іх ва ўласнасці яшчэ адзін участак. Там, на 12-ці сотках яны раней вырошчвалі бульбу, а не так даўно бацька абняў сына за плечы і пагаварыў ужо зусім па­даросламу. Прапанаваў: «Давай, сынок, пачынай будаваць тут сабе дом. Калі сам не пачнеш, не возьмешся, хто ж за цябе гэта зробіць?».

Ён часцяком, праходжваючыся па ўчастку, уяўляе сабе, як будзе выглядаць яго 2­-павярховы катэдж. Ужо плануе ўчастак: двор трэба абкласці пліткай, тут размясціць лазню, тут – гараж… Вось закончыць апошні курс Магілёўскага БРУ, і адразу ж займецца.

Непрыемны сюрпрыз – значнае падаражанне ў гэтым годзе будматэрыялаў – хлопца не палохае: жыццё вялікае, паціху паспее зарабіць і ўсё давесці да розуму. Упартасці і настойлівасці яго навучыў спорт. У школе сур’ёзна займаўся баскетболам, у ПМК узяў на сябе абавязкі арганізоўваць карпаратыўныя спартыўныя мерапрыемствы.

Ажаніцца не спяшаецца. Разважае разумна:
– Перш трэба самому стаць на ногі, абзавесціся жыллём, атрымліваць надзейны даход, каб была магчымасць даць дзіцяці ў жыцці ўсё самае лепшае.

Словы не хлопчыка, але мужчыны! А знешне па ім і не скажаш: таварыскі, усмешлівы 24­гадовы хлопец.
Куды лягчэй яго прадставіць у нейкай моладзевай тусоўцы, у паходзе, на рыбалцы з кампаніяй… Але – першым дзелам – не гулянкі, а справы: цаглінка да цаглінкі.

Ну што тут скажаш! Вось пашанцуе камусьці з мужам!

Лілія АПАРОВІЧ.
Фота аўтара.
 

Последние новости

Новости района

Памятник Александру Лапотентову торжественно открыт в агрогородке Вишов

7 июня 2025
Читать новость
Новости области

Могилевская область — победитель республиканского смотра-конкурса, проводимого в рамках выставки «БЕЛАГРО-2025»

6 июня 2025
Читать новость
РОВД информирует

Профилактика домашнего насилия

6 июня 2025
Читать новость
Общество

Уникальная площадка для обмена опытом. Лукашенко направил приветствие участникам медиафорума и “Золотой Литеры”

6 июня 2025
Читать новость
Общество

Мнение. Зачем Польша и Прибалтика увеличивает военные расходы?

6 июня 2025
Читать новость
Общество

Навечно в сердцах. Участники медиафорума в Гомеле возложили цветы к памятному знаку жертвам геноцида

6 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем