Темы

Словы пісьменніка за мір

Больш за 70 майстроў слова з Беларусі і Расіі сабраў пленум пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы, які адбыўся ў Магілёве 3-4 кастрычніка.

На мяжы Мінскай і Магілёўскай абласцей, паблізу вёскі Карытніца, членаў праўлення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” гасцінна, з традыцыйным бялыніцкім караваем, сустрэлі супрацоўнікі РЦК. Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Іна ІГНАТОВІЧ і кіраўнік пісьменніцкай дэлегацыі, першы намеснік старшыні СПБ, Алена СТЭЛЬМАХ абмяняліся прывітальнымі прамовамі.

У Бялынічах творцы пазнаёміліся з гісторыяй горада, планамі падрыхтоўкі яго да Дня беларускага пісьменства.

У Магілёве пленум пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы прайшоў пад знакам дзвюх дат – 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 20-годдзя падпісання Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы. Лейтматыў сустрэчы – словы пісьменніка за мір ва ўсім свеце.

Першы дзень пленума прайшоў у Палацы культуры вобласці, у фае якога разгарнуліся тэматычныя выставы. Назаўтра пісьменнікі наведалі шэраг прадпрыемстваў Магілёва, а таксама прафесійны агралесатэхнічны каледж імя К. П. Арлоўскага. Напрыканцы свайго знаходжання ў горадзе на Дняпры творцы ўсклалі кветкі на мемарыяльным комплексе “Буйніцкае поле” і да памятнага каменя Канстанціну Сіманаву.

                             Міхась КАРПЕЧАНКА.

                             Фота аўтара.

 

Последние новости

Новости района

Студотряд БРСМ начал работать на благоустройстве цветников и клумб в Белыничах

17 июня 2025
Читать новость
Новости района

Прокуратура информирует. Пожарная безопасность на контроле

17 июня 2025
Читать новость
Общество

Рассказывает эксперт. Взлом аккаунта – что делать?

17 июня 2025
Читать новость
Новости района

Заветные аттестаты, медали, улыбки, яркие наряды – в Белыничах прошел школьный выпускной

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

Профсоюз поблагодарил аграриев за ответственный труд

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

Генпрокурор Андрей Швед наградил коллектив “Зары над Друццю” за лучшее освещение в СМИ деятельности прокуратуры

13 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем