Темы

Спагадлівае сэрца Таццяны

Спагадлівае сэрца Таццяны

5 студзеня сваё прафесійнае свята адзначаюць людзі адной з самых важных і ў той жа час складаных прафесій – сацыяльныя работнікі.

Гэта яны праяўляюць клопат аб пажылых, састарэлых, людзях з інваліднасцю, і якія патрапілі ў цяжкую жыццёвую сітуацыю.

Бялынічанка Таццяна КАСЫМБЕКАВА ўжо 6 гадоў працуе сядзелкай. Прафесію асвоіла пасля таго, як выйшла на заслужаны адпачынак.

– Усё жыццё я рабіла ў райветлабараторыі, – распавядае Таццяна Рыгораўна. – Сітуацыя так склалася, што мне давялося даглядаць паралізаваных бацькоў. На той час сядзелку знайсці было немагчыма, таму даводзілася сумяшчаць працу і догляд за роднымі людзьмі. Было цяжкавата, але ж я разумела ўсю важнасць выканання не толькі даччынага, але і маральнага абавязку. А потым і мой былы кіраўнік, ветурач Дзмітрый КРУГЛІК папрасіў пабыць сядзелкай для яго хворай маці. Так, можна сказаць, прафесія сама мяне знайшла.

Зараз Таццяна Рыгораўна даглядае адзінокую пенсіянерку Тамару СМІРНОВУ. Акрамя таго прыбірае ў доме, робіць неабходныя пакупкі, гатуе ежу. А каб падапечнай не было адзінока, чытае ёй у голас кнігі, газеты, распавядае апошнія навіны. Пры сабе заўсёды трымае мабільны тэлефон, каб пастаянна быць на сувязі: раптам пажылой жанчыне спатрэбіцца яе дапамога.

– Танечка для мяне за гэты час стала як родная, на ёй усё трымаецца, – гаворыць Тамара Рахімаўна. – Я нават у адпачынак баюся яе адпускаць! Мая дачка жыве ў Санкт-Пецярбургу. З-за складанай эпідсітуацыі мы другі год не можам з ёй убачыцца. Каб не падтрымка Таццяны, не яе добрае сэрца, то і не ведаю, што і было б.

КАМЕНТАРЫЙ дырэктара РЦСАН Алены КРУПЕНЬКІНАЙ:

– Сацыяльную паслугу сядзелкі аказваем шосты год. Як гэта ні сумна адзначаць, але яна стала запатрабаванай і сярод жыхароў нашага раёна. У мінулым годзе, напрыклад, ёй скарысталіся 20 чалавек.

                                                 Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

            Фота аўтара.

Последние новости

РОЧС информирует

Безопасность при заготовке и хранении грубых кормов

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Прокуратура информирует о безопасном пребывании детей на улице в жаркую погоду

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Прямая телефонная линия

19 июня 2026
Читать новость
Официально

Вниманию субъектов хозяйствования, безалкогольных напитков и соков осуществляющих оборот

19 июня 2026
Читать новость
Новости района

Фотофакт. Единый день информирования прошел в Белыничском районе

18 июня 2026
Читать новость
Новости района

В Белыничском районе проходит Единый день информирования

18 июня 2026
Читать новость