Темы

Старшыня СВК “Калгас “Радзіма” Аляксандр ЛАПАЦЕНТАЎ узнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Старшыня СВК “Калгас “Радзіма” Аляксандр ЛАПАЦЕНТАЎ узнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Аляксандр Міхайлавіч лічыць, што самы галоўны сакрэт паспяховасці – ніколі і ні пры якіх абставінах не спыняцца на дасягнутым. Гэты тэзіс кіраўнік перадавога ў Беларусі сельгаспрадпрыемства вось ужо амаль чатыры дзясяткі гадоў пацвярджае ўласнымі штодзённымі справамі і вялікі дасягненнямі працоўнага калектыву. Самае важнае, бадай, заключаецца і ў тым, што без наватарства, без новых тэхналогій і эксперыментаў тут не абыходзяцца кожны год, а сістэма аплаты працы і матывацыі работнікаў СВК “Калгас “Радзіма” даведзена амаль да дасканаласці.

Сёння, падчас чарговай сесіі раённага Савета дэпутатаў, старшыні райвыканкама Васіль ЗАХАРЭНКА і  райсавета дэпутатаў Андрэй ГАНЧУК уручылі Аляксандру Лапацентаву Ганаровую грамату Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, якой ён адзначаны за вялікі асабісты ўклад у рэалізацыю сацыяльнай і эканамічнай палітыкі Беларусі.

З высокай узнагародай Аляксандра Міхайлавіча таксама павіншаваў, уручыўшы яму букет жывых кветак, і дэпутат раённага і Магілёўскага абласнога Саветаў дэпутатаў, дырэктар ПМК № 241 Уладзімір РАМАНЕНКА.

Міхась КАРПЕЧАНКА.

Фота аўтара.

Последние новости

Новости района

Школьники Мощаницкой СШ познакомились с работой животноводов ОАО «Новая Друть»

1 июня 2026
Читать новость
Новости района

В Техтине прошел праздник ко дню защиты детей

1 июня 2026
Читать новость
Новости района

В Белыничах отметили День защиты детей

1 июня 2026
Читать новость
Новости района

В Белыничском районе объявлен конкурс «В краю «белых ночей»

1 июня 2026
Читать новость
Новости района

Прокуратура Белыничского района: безопасность на воде превыше всего

1 июня 2026
Читать новость
Новости района

Для субъектов хозяйствования Белыничского района прошёл информационный семинар

1 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем