Темы

У аснове планаў і задум – павага да людзей працы

У аснове планаў і задум – павага да людзей працы

 

Падзеі мінулага года ўнеслі істотныя карэктывы ў розныя сферы жыцця нашай краіны і паставілі перад прафсаюзамі шэраг новых актуальных задач. Накірункаў працы ў самай масавай грамадскай арганізацыі стала больш, а адказнасць за іх рэалізацыю ўзрасла ў разы. Нездарма па ўсёй сістэме Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі бягучы год абвешчаны Годам выканальніцкай дысцыпліны. Гэта паняцце ўключае ў сябе вялікую колькасць пытанняў, якія прапрацоўваюцца на ўсіх узроўнях і патрабуюць асабістага кантролю кожнага прадстаўніка прафсаюзнай арганізацыі. Больш падрабязна аб іх – у нашай гутарцы са старшынёй Бялыніцкага раённага аб’яднання прафсаюзаў, якія ўваходзяць у ФПБ, Святланай ПАТАПЧЫК.

– Святлана Уладзіміраўна, прафсаюзы традыцыйна надаюць вялікую ўвагу абароне эканамічных правоў і інтарэсаў грамадзян, згуртаванню працоўных калектываў, усебаковай падтрымцы працоўных. На гэта і нацэлена стварэнне новых пярвічных прафсаюзных арганізацый. Ці працягваецца гэта праца сёння?

– Праца ў гэтым кірунку не спыняецца, бо на прадпрыемстве менавіта прафсаюз з’яўляецца бар’ерам для рэалізацыі «шэрых» эканамічных схем: выплаты заработнай платы ў канверце, ухілення ад падаткаў і абавязковых сацыяльных плацяжоў. Як паказвае практыка, там, дзе няма прафсаюза, парушэнні заканадаўства аб працы і аб ахове працы сустракаюцца значна часцей, а магчымасцей адстаяць свае правы ў работніка значна менш. Усяго з 2015 года ў Беларусі створана больш за 6,2 тысяч новых пярвічных прафсаюзных арганізацый (з іх 80% – у арганізацыях прыватнай формы ўласнасці), у тым ліку – 1308 у 2020 годзе. У нашым раёне з пачатку мінулага года ў арганізацыях прыватнай формы ўласнасці з’явіліся 7 прафсаюзных пярвічак.

– Прафсаюзы заўсёды прымалі самы актыўны ўдзел у жыцці краіны. Яскравы прыклад – тое, як Федэрацыя прафсаюзаў і ўсе яе членскія арганізацыі спрацавалі ў перыяд распаўсюджвання COVID­19. З пачатку пандэміі прайшло ўжо больш за год, што зроблена за гэты час?

– Сапраўды, летась прадпрыемствы і арганізацыі краіны сутыкнуліся з няпростымі ўмовамі працы ва ўмовах каранавіруса. Прафсаюзы аператыўна адрэагавалі на гэту сітуацыю і прынялі неабходныя меры па супрацьдзеянні распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі і падтрымцы работнікаў. Быў узмоцнены кантроль за выкананнем гігіенічных нормаў на прадпрыемствах, разам з наймальнікамі карэктаваўся рэжым працы, каб выключыць адначасовае масавае знаходжанне людзей, створаны «касы ўзаемадапамогі», з якіх аказвалася матэрыяльная падтрымка работнікам прадпрыемстваў і арганізацый, пенсіянерам, ветэранам працы. Акрамя таго, прафсаюзы накіроўвалі грашовыя сродкі на закупку дэзінфікуючых і абеззаражваючых сродкаў, сродкаў абароны органаў дыхання, вітамінных комплексаў – усяго, што дапамагае людзям захаваць сілы і здароўе. З красавіка па верасень 2020 года з «кас узаемадапамогі» на гэтыя мэты ў нашым раёне выдаткавана больш за 35 тысяч рублёў.

– Прафсаюзны маніторынг цэн – тэма, якая набыла асаблівую актуальнасць у пытанні ліквідацыі эканамічных наступстваў распаўсюджвання COVID – ­19. Якія вынікі прыносіць гэта праца?

– Прафсаюзны маніторынг цэн на прадукты харчавання і тавары першай неабходнасці, якія карыстаюцца шырокім попытам у насельніцтва, праводзіцца штомесяц з мая 2017 года і ахоплівае 137 тэрытарыяльных адзінак краіны. 2 магазіны для маніторынгу вызначаны і ў Бялынічах – «Бакалея» і «Родны кут» райспажыўтаварыства. З пачатку сакавіка бягучага года маніторынг праходзіць штотыднёва па пашыраным пераліку, які ўключае 89 пазіцый тавараў і 50 найменняў лекавых сродкаў.

Акрамя таго, выклікае занепакоенасць, што на паліцах беларускіх гандлёвых кропак усё часцей з’яўляецца садавіна і гародніна імпартнай вытворчасці замест нашай традыцыйнай. Людзей паступова прызвычайваюць да кітайскага часнаку, польскіх яблыкаў, егіпецкай бульбы… Так, калі ёсць выбар – гэта добра, але не на шкоду мясцовым вытворцам.

– Дабрабыт грамадзян вымяраецца, у першую чаргу, у матэрыяльным эквіваленце. Час ад часу па краіне выяўляюцца выпадкі затрымкі заработнай платы і факты няпоўнай занятасці работнікаў. Як ідуць справы ў гэтым пытанні ў раёне і як прафсаюзы рэгулююць гэтыя пытанні?

– Пытанне своечасовасці выплаты зарплаты з’яўляецца адным з найважнейшых напрамкаў, у рамках якога ФПБ ажыццяўляе штомесячны маніторынг арганізацый. Прыемна адзначыць, што парушэнняў у гэтай сферы ў нашым раёне не зафіксавана, заработныя платы на прадпрыемствах і ва ўстановах выплачваюцца своечасова, згодна з калектыўным дагаворам.

– Абарона працоўных правоў работнікаў – адна з асноўных задач прафсаюзаў. Наколькі вынікова спрацавала прававая інспекцыя працы ў мінулым годзе?

– Пры правядзенні праверак і маніторынгаў прафсаюзамі надаецца асаблівая ўвага пытанням аплаты працы, а таксама практыцы прымянення кантрактнай формы найму з улікам змяненняў Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, вядзенню кадравага справаводства, парадку прыцягнення работнікаў да дысцыплінарнай і матэрыяльнай адказнасці, выкананню калектыўнага дагавора і інш. Усяго па краіне за 2020 год прафсаюзамі выяўлена каля 43,5 тысяч парушэнняў заканадаўства аб працы, 95% з якіх пасля ліквідавана наймальнікамі. Яшчэ адзін важны кірунак – бяспека на працоўным месцы, забяспечанасць работнікаў спецадзеннем і абуткам, сродкамі індывідуальнай абароны,
нармальнымі бытавымі ўмовамі.

– У гэтым годзе, у адрозненне ад мінулага, святу Першамая – быць. Якія мерапрыемствы прафсаюзы рыхтуюць для жыхароў раёна ў Дзень вясны і працы? Што Вы хацелі б пажадаць працаўнікам і іх сем’ям напярэдадні гэтага свята?

– Свята 1 Мая застаецца для прафсаюзаў адным з галоўных і значных, бо гэта – дзень яднання і салідарнасці ўсіх тых, хто сваёй працай стварае сучаснасць і будуе будучыню нашай краіны. У рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да гэтага дня, прафсаюзы ўзнагародзяць ветэранаў і перадавікоў вытворчасці, адзначаць прадстаўнікоў прафсаюзнага актыву, а таксама традыцыйна будзе абноўлена раённая Дошка гонару. У завяршэнні размовы адзначу, што нашы землякі заўсёды ўмелі добра працаваць, ствараючы сваёй працай нашу агульную будучыню і вызначаючы дабрабыт кожнага. Таму павага да людзей працы ляжыць у аснове ўсіх нашых планаў і задум. 1 Мая – лепшая нагода сказаць ім за гэта дзякуй і пажадаць моцнага здароўя, стабільнасці, шчасця, дабрабыту і вясновага настрою! Хай аптымізм і вера ў лепшае ніколі вас не пакінуць!

– Дзякуй, Святлана Уладзіміраўна.

Гутарыла Вольга НАБОКАВА.
Фота аўтара. 

 

Последние новости

Новости района

Профсоюз поблагодарил аграриев за ответственный труд

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

Генпрокурор Андрей Швед наградил коллектив “Зары над Друццю” за лучшее освещение в СМИ деятельности прокуратуры

13 июня 2025
Читать новость
РОЧС информирует

Белыничский РОЧС напоминает о правилах поведения во время грозы

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

В Белыничах прошла отчётно-выборная конференция районной организации РОО «Белая Русь»

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

Медицинских работников чествовали в Белыничской ЦРБ

12 июня 2025
Читать новость
Новости Беларуси

В Беларуси одобрили первую программную кассу для такси

12 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем