Темы

У мінулую пятніцу на вытворчай базе ААТ “Новая Друць” прайшоў раённы семінар для кіраўнічага звяна сельгаспрадпрыемстваў

У мінулую пятніцу на вытворчай базе ААТ “Новая Друць” прайшоў раённы семінар для кіраўнічага звяна сельгаспрадпрыемстваў, на якім разгледжана арганізацыя  комплексу работ, звязаных з правядзеннем масавых вясенніх палявых работ, вытворчасцю малака.

Удзел у ім прынялі начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Алег МАСЛАК, кіраўнік аддзела інтэнсіфікацыі вытворчасці сельгаспрадукцыі райсельгасхарчу Андрэй МАКАРЭВІЧ, дырэктар цэнтра павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама, кандыдат тэхнічных навук Якаў ЯРОЦКІ і іншыя спецыялісты.

Веснавыя работы ў таварыстве пачаліся ўжо. Аб гэтым сведчыць і флаг працоўнай славы, узняты на машынным двары гаспадаркі ў гонар перадавікоў, якія вызначыліся на выкананні гэтых работ. У прыватнасці, на ворыве глебы пад яравую сяўбу лідарства на трактары МТЗ 1523 у агрэгаце з плугам ППО-4-40 трымае Сяргей АРЛОЎ, які з пачатку сезона ўзняў 62,3 га зямлі, у тым ліку за апошні дзень 6,5 гектара. Анатоль ІГНАТОВІЧ на трактары МТЗ 3522 у шчэпе з агрэгатам “Тыгер” падрыхтаваў 126 гектараў глебы, у тым ліку за апошні дзень 26 га. Вядзецца і сяўба ранніх зерневых культур, аднагадовых траў. Напрыклад, механізатар Андрэй КРАМКОЎ на трактары МТЗ 3522 з сеялкай Horch загарнуў насенне ў глебу на 30 гектарах, у тым ліку за апошні дзень правёў сяўбу на 18 га.

Пазнаёміўшыся з узроўнем падрыхтаванасці сельскагаспадарчай тэхнікі і рамонтнай базы да правядзення ўсяго комплексу вясенне-палявых работ, уключаючы арганізацыю вывазкі на палі арганічных угнаенняў, сяўбы ранніх яравых культур і аднагадовых траў, удзельнікі семінара падрабязна разгледзелі стратэгію кіраўніцтва ААТ “Новая Друць” на час пасяўной кампаніі, нарыхтоўкі кармоў для грамадскага статку жывёлы. Пры гэтым, асаблівая ўвага была звернута на памесячныя, пачынаючы з красавіка і заканчваючы кастрычнікам, крыніцы забеспячэння грамадскага статку жывёлы зялёнымі кармамі на выпасе і падкормку яе на летне-пашавы перыяд утрымання, сенажом, сіласам, сенам – на будучую зімоўку.

Гэта і зразумела, бо забеспячэнне належнай кармавой базы з’яўляецца краевугольным каменем, на якім трымаецца, развіваецца жывёлагадоўчая галіна, ад чаго залежыць фінансавая стабільнасць кожнага сельгаспрадпрыемства. Іншымі словамі, будуць у гаспадарцы кармы, тады атрымаюць тут малако і мяса, а значыць, будуць і грошы за прададзеную адпаведную прадукцыю, і добрыя заробкі для работнікаў.

Падчас семінара грунтоўна абмяркоўваліся запланаваныя аб’ёмы вытворчасці кармоў, закладкі насеннікаў траў на бягучы год у разрэзе ўсіх сельгаспрадпрыемстваў, крыніцы кормавытворчасці. Напрыклад, ААТ “Новая Друць” плануе нарыхтаваць сёлета на больш як 7 з паловай тысячы галоў буйной рагатай жывёлы 38680 тон кармавых адзінак, ці па 50,11 цэнтнера іх на адну ўмоўную галаву, у тым ліку на зімова-стойлавы перыяд па 40,8 ц кармавых  адзінак, з якіх 32 – травяныя. У сувязі з гэтым гаспадарцы ў параўнанні з папярэднім годам неабходна павялічыць аб’ёмы закладкі сенажу на 127 працэнтаў, сіласу – на 198, сена – на 158 працэнтаў, а зернефуражную базу ўзмацніць амаль у 6 разоў.

Дырэктар таварыства Анатоль ДРАЗДОЎ распавёў пра крыніцы выканання запланаваных паказчыкаў кормавытворчасці, арганізацыйна- тэхнічныя і тэхналагічныя складнікі правядзення сяўбы, нарыхтоўкі травяных кармоў.

Алег Маслак з канкрэтнымі лічбамі і фактамі ў руках, можна сказаць, праэкзаменаваў кіраўніка таварыства і спецыялістаў райсельгасхарчу на прадмет бачання імі і разумення штодзённых крокаў, скіраваных на рэалізацыю гэтай стратэгіі.

– Вельмі важна, – адзначае Алег Рыгоравіч, – каб кіраўнікі, спецыялісты сельгаспрадпрыемстваў не толькі ўмелі на паперы выбудоўваць рэальную стратэгію развіцця жывёлагадоўлі, нарыхтоўкі кармоў, але і дакладна разумелі, усведамлялі яе. Прымалі абгрунтавана правільныя, а часам і нестандартныя, рашэнні, дакладна ведалі, што трэба зрабіць заўтра, паслязаўтра, праз месяц, квартал і гэтак далей, выразна бачылі крыніцы забеспячэння пастаўленых задач.

У сувязі з гэтым на семінары была дэтальна адпрацавана на летне-пашавы перыяд своеасаблівая “дарожная карта” руху выпасу буйной рагатай жывёлы ўсіх комплексаў таварыства.

Аб тэхнічна-тэхналагічных нюансах правядзення пасяўной кампаніі бягучага года, асаблівасцях рэгуліроўкі сеялак, глебаапрацоўчых агрэгатаў, іншых сельгасмашын, вагавых нормах высеву насення зерневых, бабовых, траў удзельнікам семінара ў ААТ “Новая Друць” падрабязна распавёў Якаў Яроцкі.

             Міхась КАРПЕЧАНКА

Фота аўтара.

 

Последние новости

Новости района

Заветные аттестаты, медали, улыбки, яркие наряды – в Белыничах прошел школьный выпускной

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

Профсоюз поблагодарил аграриев за ответственный труд

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

Генпрокурор Андрей Швед наградил коллектив “Зары над Друццю” за лучшее освещение в СМИ деятельности прокуратуры

13 июня 2025
Читать новость
РОЧС информирует

Белыничский РОЧС напоминает о правилах поведения во время грозы

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

В Белыничах прошла отчётно-выборная конференция районной организации РОО «Белая Русь»

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

Медицинских работников чествовали в Белыничской ЦРБ

12 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем