Темы

Ультрагукавы апарат Mindray DC-70 запрацаваў у цэнтральнай раённай бальніцы

Ультрагукавы апарат высокага класа Mindray DC-70 запрацаваў у цэнтральнай раённай бальніцы.

У чацвер быў адкрыты кабінет ультрагукавай дыягностыкі, дзе і размясцілася абсталяванне коштам 35 тысяч рублёў, што зароблены летась на раённым суботніку.

— Набыццё гэтага апарата  дазволіць удасканаліць дыягнастычны працэс і вырашэнне пытанняў неабходнасці медыцынскіх умяшальніцтваў, скараціць стацыянарную і зрабіць ухіл на амбулаторна-клінічную дапамогу, і ў цэлым палепшыць аказанне медыцынскіх паслуг, — звярнуўся да калектыву ЦРБ старшыня райвыканкама Васіль ЗАХАРЭНКА. — Мы і надалей працягнем добрую справу па паляпшэнні матэрыяльна-тэхнічнай базы райбальніцы, — запэўніў Васіль Аляксеевіч.

Па словах галоўнага ўрача ЦРБ Паўла МАНЬКО, на тэхніцы папярярэдняга пакалення здольнасці манітора значна ніжэйшыя, да таго ж, нагрузка на адзіны апарат УГД была вельмі высокай. У сярэднім, за дзень скрынінгавае даследаванне праходзілі 65 пацыентаў. Цяпер гэта лічба размяркуецца на два кабінеты, дзве УГД-устаноўкі і два спецыялісты: летась перападрыхтоўку на ўрача ультрагукавай дыягностыкі прайшоў яшчэ адзін медык. Акрамя таго, даследаванні, як і раней, праводзяць эндакрынолаг, гінеколаг і неўролаг. Такім чынам зроблены яшчэ адзін крок да павышэння якасці і даступнасці медыцынскага абслугоўвання жыхароў раёна.

Урач ультрагукавай дыягностыкі Сяргей ПІНКОЎСКІ паінфармаваў, што апарат аснашчаны наборам датчыкаў для правядзення гінекалагічных, кардыялагічных, сасудзістых, у тым ліку даследванняў сасудаў галаўнога мозга пацыентаў. Акрамя таго, на прыборы ёсць насадка для ўльтрагукавай дыягностыкі сэрца дзяцей да 6 гадоў. Раней для падобных абследаванняў маленькія пацыенты накіроўваліся ў Магілёў.

А галоўная перавага апарата ў параўнанні з папярэднім — мабільнасць: цяпер з’явілася магчымасць абследаваць цяжкіх пацыентаў у рэанімацыйным аддзяленні.

Вольга НАБОКАВА.

Фота аўтара.

Последние новости

Новости района

В агрогородке Вишов торжественно открылся многофункциональный спортивно-игровой комплекс.

10 июня 2025
Читать новость
Новости района

Сельскохозяйственная бригада школьников трудится на полях СПК «Колхоз «Родина»

10 июня 2025
Читать новость
РОЧС информирует

13-й с начала года пожар произошел в Белыничском районе

10 июня 2025
Читать новость
Новости района

Памятник Александру Лапотентову торжественно открыт в агрогородке Вишов

7 июня 2025
Читать новость
Новости области

Могилевская область — победитель республиканского смотра-конкурса, проводимого в рамках выставки «БЕЛАГРО-2025»

6 июня 2025
Читать новость
РОВД информирует

Профилактика домашнего насилия

6 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем