Темы

Урачыстае закрыццё працоўнага семестра-2019 адбылося ў малай зале раённага Цэнтра культуры

Урачыстае закрыццё працоўнага семестра-2019 адбылося ў малай зале раённага Цэнтра культуры.

Нагадаем, сёлета ў раёне было сфарміравана 6 студэнцкіх атрадаў, у якіх шчыравалі 67 чалавек. Мерапрыемства сабрала самых працавітых і руплівых з іх.

Павіншаваць тых, хто ўжо адкрыў першыя старонкі сваёй працоўнай біяграфіі на мерапрыемства завітала галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ірына БЕЛЯЎЦЭВА. Яна падзякавала рабятам за іх працу, а прадстаўнікам прымаючых арганізацый — за тое, што з года ў год прадпрыемствы  прадастаўляюць добрую магчымасць падлеткам зарабіць грошы. Дыпломы і каштоўныя падарункі атрымалі прадстаўнікі лепшых арганізацый-наймальнікаў: намеснікі дырэктараў па ідэалагічнай рабоце БУКП “Жылкамгас” Аляксандр АСІПЁНАК і ДЛГУ “Бялыніцкі лясгас” Юлія КУДРАВЕЦ, а таксама намеснік старшыні СВК “Калгас “Радзіма” Міхаіл СКУСАЎ.

Цырымонію ўзнагароджання дыпломамі і каштоўнымі падарункамі прадоўжыла першы сакратар райкама ГА “БРСМ” Марына ШАБУСАВА.

У намінацыі “Лепшы студэнцкі атрад” пераможцам названы экалагічны атрад СШ №2, які ўлетку працаваў на Цяхцінскім лесагадавальніку.

Лепшымі камандзірам і камісарам студатрада сталі вучні Вішоўскай сярэдняй школы Рыгор КАРПЯНКОЎ і Эдуард ШЭРСТНЁЎ, якія шчыравалі ў сельскагаспадарчым атрадзе імя С.Церашкевіча.

Акрамя таго, падзякі і каштоўныя падарункі былі ўручаны намесніку дырэктара Вішоўскай СШ Марыне ПЛЕХАВАЙ, кіраўніку экалагічнага атрада імя Асмана Касаева, настаўніцы СШ №2 Святлане ПЛЕСКАНЁВАЙ і педагогу-арганізатару ўстановы Валянціне РЫТТАР.

Вольга НАБОКАВА.

Фота аўтара.

 

Последние новости

Общество

Время побед и гармонии. Гороскоп на неделю для всех знаков зодиака

15 июня 2026
Читать новость
Новости Беларуси

Новая госнаграда для многодетных семей появится в Беларуси

15 июня 2026
Читать новость
Новости Беларуси

Еще больше белорусских товаров появится на маркетплейсах

15 июня 2026
Читать новость
Новости Беларуси

В колледжах Беларуси начинается прием документов у поступающих на уровень профтехобразования

15 июня 2026
Читать новость
Новости Беларуси

Электронные больничные введут в Беларуси с 2027 года

15 июня 2026
Читать новость
Новости района

Машинный двор в ОАО «Новая Друть» признан одним из лучших в стране

15 июня 2026
Читать новость